Суд: Гоманенавіснік можа на Крыстафер-Стрыт-Дэй выкарыстоўваць вясёлкавы сцяг як анучу
Прыніжальнае выкарыстанне вясёлкавага сцягу згодна судоў у зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія (ПРВ) не з’яўляецца “агрэсіўнай выхадкай” супраць квір-людзей.
Вярхоўны адміністрацыйны суд ПРВ у Мюнстары ў сваім рашэнні пастанавіў, што ЛГБТІ-варажнечым дэманстрантам падчас Крыстафер-Стрыт-Дэй (КСД) дазволена выкарыстоўваць вясёлкавы сцяг як анучу.
Паводле рашэння суда, пазоўнік з ПРВ запланаваў пікет і падчас яго “у межах сцэнічнага прадстаўлення распушчальнай у вадзе фарбай напісаў на асфальце некаторыя, з яго пункту гледжання, звязаныя з ЛГБТІ-рухам выразы, да прыкладу, “ранняя сэксуалізацыя” або “гендарная мова”, каб потым змыць іх абматанай вясёлкавым сцягам мятлой. Акцыя суправаджалася словамі “вясёлкавы сцяг выкарыстоўваецца на карысць дзецям”. Пазоўнік патлумачыў, што такім чынам ён абараняецца ад “агрэсіўнай ЛГБТІ-прапаганды”, якая праяўляецца ў тым ліку і ў “прасоўванні педафіліі”.
Акруговая паліцыя ў ПРВ у сваю чаргу адмовіла ў такога кшталту выкарыстанні вясёлкавага сцягу. Бо такім чынам не толькі абражаліся ўдзельнікі КСД, але і падвяргаўся пагрозе грамадскі мір, патлумачылі ў акрузе. Аднак пазоўнік абскардзіў такое рашэнне. Адміністрацыйны суд Арнсбергу адмяніў забарону.
Суд: Акцыя не служыць толькі дэфамацыі ўдзельнікаў КСД
Паводле адміністрацыйнага суда, мэтай ЛГБТІ-варажнечага пазоўніка з’яўляецца “не толькі дэфамацыя ўдзельнікаў мерапрыемства на КСД”. Выкарыстанне ў якасці анучы не ў’яўляе “праяву агрэсіі, якая магла пацягнуць звязаныя з гвалтам наступствы”. Мыццё дарожнага пакрыцця з’яўляецца нейтральным дзеяннем”.
Далей суд аргументаваў, што падчас акцыі гаворка ішла пра “правакацыйную форму выражэння меркавання”, якая аднак падпадае пад абарону праз паняцце “сцэнічнага прадстаўлення”. Акруга ў сваю чаргу “не прадставіла абгрунтаванняў, што ў абраным для гэтага месцы можа ўзнікнуць пагроза грамадскай бяспецы”.
Вярхоўны адміністрацыйны суд пасля скаргі з боку акругі стаў на бок прынятага рашэння і ўсклаў выдаткі за працэс на падаткаплатнікаў. Рашэнне не падлягае абскарджанню.
У Германіі здзек над нямецкім сцягам і сцягам Еўрасаюзу строга забаронены крымінальным заканадаўствам і можа пацягнуць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох год (параграфы 90 і 90а). “Сцяг замежнай дзяржавы” згодна параграфа 104 не дазваляецца “рваць або шкодзіць і такім чынам зневажаць”; тут тэрмін пакарання – да двух год зняволення. У выпадку з недзяржаўным сцягам не існуе заканадаўчых норм, якія забараняюць здзек над ім.