Ніякіх паляпшэнняў для транс- і інтэр-вязняў у ПРВ

время чтения: < 1 мин

У Берліне цяпер у кожным канкрэтным выпадку будзе вырашацца, у якую турму адправяцца транс- і інтэрсэксуальныя людзі.

Паўночны Рэйн – Вестфалія (ПРВ) не жадае следаваць гэтаму прыкладу, прынятаму на федэральным узроўні.

Зямельны ўрад ПРВ, які складаецца з ХДС і СвДП, на дадзены момант не бачыць неабходнасці падстройваць крымінальнае заканадаўства пад транс- або інтэрсэксуальных зняволеных. Палата дэпутатаў Берліна ў верасні чырвона-чырвона-зялёнай большасцю прыняла навэлу ў федэральным заканадаўстве аб папраўчых установах, дзе закранаецца гэтае пытанне.

Так, да прыкладу, транс-жанчына, якая афіцыйна была зарэгістраваная з мужчынскім полам і імем, у сталіцы не абавязкова трапіць у турму для мужчын, а можа быць размешчаная з іншымі жанчынамі. Небінарныя і інтэр-сэксуальныя асобы наадварот могуць вырашаць,будуць яны адбываць пакаранне ў мужчынскай ці жаночай турме.

ПРВ: Тэма тычыцца толькі “абмежаванай колькасці зняволеных людзей”  

У ПРВ, паводле міністэрства юстыцыі, “форма ўтрымання і іншыя асаблівасці вырашаюцца ў асобных выпадках”. “Заканадаўчыя змяненні на сёння – нават з улікам абмежаванай колькасці зняволеных з гэтай групы асоб – не запланаваны”, — адзначыў афіцыйны прадстаўнік. Колькі дакладна маецца транс- або інтэрсэксуальных зняволеных, міністэрства паведаміць не змагло.

Фактычна ж, згодна дадзеных зямельнага ўраду, мае месца пастаяннае ўдасканаленне захадаў у дачыненні да ЛГБТІ. Так, як паведаміла міністэрства юстыцыі, у верасні прайшла двухдзённая адукацыйная імпрэза па тэме “Трансгендары ў паўнавартасным абыходжанні”.

 

Также по теме: «У нас более нормальная семья, чем у гетеросексуалов», – гей, женатый на лесбиянке