Урад Швезіг жадае стварыць “месца памяці” ЛГБТ-ахвяр нацызму
У кааліцыйнай дамове СДПГ і партыя Левая абяцаюць ажыццявіць шматлікія ЛГБТ-праекты.
Прэм’ер-міністр Мануэла Швезіг (СДПГ) і кіраўніца фракцыі Левай Сімона Ольдэнбург у Шверыне прадставілі кааліцыйную дамову меркаванага новага кааліцыйнага зямельнага ўраду. У дакуменце ў раздзеле “Роўнае стаўленне” заяўлены шматлікія праекты для ЛГБТІ. Чырвона-чырвоная кааліцыя мае намер увесці ўзмоцненую падтрымку вясёлкавых сем’яў.
Пад загалоўкам “Развіваць роўнае стаўленне і жыць” урадавая кааліцыя галоўным чынам абяцае: “Партнёры па кааліцыі будуць прасоўваць прававое роўнае стаўленне да ЛГБТІК. Да гэтага належаць як прававое, так і грамадскае роўнае стаўленне і прызнанне”. Так, “зямельны план дзеянняў прадпісвае роўнае стаўленне і прызнанне сэксуальнай і палавой разнастайнасці”.
Апроч таго, абедзве партыі ў дамове абвясцілі пра стварэнне памятнага месца квір-ахвяр нацызму. Даслоўна гэта гучыць так: “У часы нацыянал-сацыялізму многія людзі сталі ахвярамі толькі па прычыне сваёй прыналежнасці да пэўнай групы. Да іх належаць і квір-людзі. Партнёры па кааліцыі жадаюць стварыць для іх спецыяльнае-месца памяці ў Мекленбург-Форпомэрне”.
У кааліцыйнай дамове абяцаецца таксама падтрымка “асабліва ўразлівых уцекачоў”, сярод якіх “ЛГБТІК” (лесбіянкі, геі, бісэксуалы, транс-, інтэр- і квір-людзі). Яны павінны мець лепшы доступ да прапаноў, “якія адмыслова створаны для іх”.
Таксама і на федэральным узроўні новая ўрадавая кааліцыя мае намер у многіх галінах прасоўваць квір-правы. Так, партнёры па кааліцыі выступаюць за тое, каб адзнака “сэксуальная ідэнтычнасць” трапіла ў дыскрымінацыйныя забароны ў артыкуле 3 Асноўнага закону. Прыняцце заўвагі “палавая ідэнтычнасць”, на чым настойваюць ЛГБТІ-актывісты, ва ўсялякім выпадку не з’яўляецца пунктам кааліцыйнае дамовы. Апроч таго, чырвона-чырвоная кааліцыя жадае падтрымаць “ініцыятывы на федэральным узроўні супраць дыскрымінацыі гома- і бісэксуальных мужчын пры донарстве крыві”. І тут транс-людзі не ўзгадваюцца, хаця яны згодна новай канцэпцыі донарства крыві і надалей з’яўляюцца адасобленымі, што ЛГБТІ-арганізацыі разглядаюць як дыскрымінацыю.
Да таго ж, у артыкуле па сямейнай палітыцы маецца абзац пра падтрымку вясёлкавых сем’яў. Там адзначаецца: “Сям’я значыць для нас разнастайнасць. Побач з сем’ямі, якія маюць ці не маюць пасведчанні аб заключэнні шлюбу, да прыкладу, ёсць сем’і, якія знаходзяцца ў папраўчых установах, ёсць адзінокія бацькі, сем’і з міграцыйнай гісторыяй, вясёлкавыя сем’і або сем’і, якія клапоцяцца пра сваіх блізкіх, што вымагаюць нагляду”. Партнёры па кааліцыі прызнаюць сем’і “такімі, якія яны ёсць”, — ім хацелася б прадставіць магчымасць “свабодна раскрыцца”. Таму на федэральным узроўні выступаюць за мадэрнізацыю сямейнага права і права на паходжанне.
Таксама і ў іншых галінах новая кааліцыя жадае расставіць акцэнты: так, як і ў Берліне, Міжнародны жаночы дзень павінен стаць святочным. Да таго ж, асаблівы акцэнт будзе зроблены на сацыяльнай палітыцы. Кааліцыйная дамова ў наступныя выходныя павінна быць ухваленая адмысловымі партыйнымі з’ездамі СДПГ і Левай.
Дагэтуль у Мекленбург-Форпомэрне кіравала кааліцыя з СДПГ і ХДС. З зямельных выбараў 26 красавіка СДПГ выйшла ўзмоцненай: яна дадала 9 працэнтных пунктаў і фінішавала з 39,6 адсоткамі. ХДС страціла больш за 4 пункты і набрала толькі 13,3 адсоткі. Таксама і Левая мусіла зведаць страту галасоў – пасля згубу больш як 3 працэнтных пунктаў яна атрымала 9,9 адсоткі. Квір-варажнечая АдГ атрымала 16,7 пункта (мінус 4,1 адсоткі). Зялёныя і СвДП з 6,3 і 5,8 адсоткамі адпаведна змаглі прайсці ў парламент, куды не здолелі трапіць у 2016 годзе. СДПГ і Левая маюць разам 43 з 79 крэслаў у ландтагу ў Шверыне.