лгбт, прайд

Маленькі КСД змагаецца супраць хвалі нянавісці

время чтения: 2 мин

Упершыню ў суботу праз Альтэнбург на ўсходзе Цюрынгіі пройдзе дэманстрацыя на Крыстафер-Стрыт-Дэй. У дачыненні да арганізатараў цягам месяцаў гучаць абразы, запалохванні і пагрозы забойствам.  

Страката, гучна – і знак супраць нянавісці: у суботу упершыню праходзіць парад на Сэнт-Крыстафер-Дэй праз 32-тысячны горад Альтэнбург на ўсходзе Цюрынгіі.

Ён сам і арганізацыйная каманда падчас планавання атрымалі сотні пасланняў нянавісці ў сацыяльных сетках, сказаў арганізатар Торж Дэрміцэль агенцтву dpa. Пасля абразаў, спроб запалохвання і пагроз забойства Аб’яднанне СКД Цюрынгіі ў звязку з іншымі сцэнічнымі аб’яднаннямі ў сакавіку заклікалі да грамадскай падтрымкі.

“Вызнаць фарбы – вясёлка не ведае брунатнай”

Пад дэвізам “Вызнаць фарбы – вясёлка не мае брунатнай” дэманстрацыя мае прайсці ад вакзала да рынку. Там у другой палове дня мусіць адбыцца подыюмная культурніцкая праграма. Дзяржсакратар Торстэн Вайль мае трымаць вітальную прамову ад імя прэм’ер-міністра зямлі Бода Рамелова (партыя “Левая”).

Обэрбургамістр Альтэнбургу Андрэ Нойман (ХДС), які ў асноўным падтрымлівае СКД, у інтэрв’ю “Ляйпцыгер фольксцайтунг” раскрытыкаваў лозунг: “Мне шкада, што палітычны матыў хаваецца за ўласнай мэтай СКД – выступаць супраць дыскрымінацыі за роўнасць правоў”.

“З позіркам на суботу камусьці ўжо робіцца млосна”

Ідэя адзначыць СКД узнікла пасля таго, як яго шмат разоў на вуліцы абзывалі “педзікам”, тлумачыў увесну ў адным з радыёінтэрв’ю Дэрміцэль, які летась з паўночнай Германіі пераехаў у Альтэнбург. Ён пажадаў штосьці супрацьпаставіць гэтаму.

Пасля першых планаванняў СКД і дыскусіі ў адной “КвірАнон-групе” ён атрымаў пагрозы забойства і згвалтавання праз інстаграм і фэйсбук да прыкладу, “Калі я вас убачу на вуліцы, я вас так моцна паб’ю, што вы ачуняеце толькі ў шпіталі”, “Калі я цябе ўбачу, я цябе зарэжу” або “Калі б я быў тваім бацькам, я б цябе ўласнаруч пераехаў газонакасілкаю”. Пагрозы сыходзілі таксама ад людзей, якія вядомыя па гарадскіх здымках Альтэнбургу.

“З поглядам на суботу камусьці ўжо робіцца млосна”, — сказаў арганізатар dpa.

Паліцыя не бачыць канкрэтную пагрозлівую сітуацыю

Паліцыя сыходзіць з адсутнасці ў суботу канкрэтнай пагрозлівай сітуацыі, заявіла яе прадстаўніца. Ёй вядома, што арганізатар яшчэ пры ранейшых сходах падвяргаўся вербальным пагрозам. З гэтай нагоды вядзецца расследаванне.

 

Читайте так же: «Права транс*людей — это права человека!». Состоялся Лондонский Транс+ Прайд (ФОТО)