Фанаты “Баварыі” жадаюць спыніць здзелку з гамафобным Катарам

время чтения: 2 мин

Катарскае спонсарства іх клуба з’яўляецца бяльмом на воку для многіх прыхільнікаў футбольнай каманды “Баварыя” (Мюнхен).

Праз два тыдні яны маюць намер спыніць прысутнасць дзяржавы-пераследніка ў дамінуючым у Германіі футбольным клубе.

Перад гадавым выніковым сходам ФК “Баварыя Мюнхен” 25 лістапада 28-гадовы фанат і юрыст Міхаэль От унёс прапанову спыніць спонсарскую рэкламу катарскай авіякампаніі Qatar Airways. Цяперашнім часам у многіх кутках стадыёну і на рукавах гульцоў “Баварыі” лунаюць лагатыпы гэтай дзяржаўнай авіялініі.

Фанаты “Баварыі” жадаюць спыніць здзелку з гамафобным Катарам

Сябра ФКБ От заявіў, што многія фанаты “Баварыі” падтрымліваюць яго прапанову. Ён абгрунтаваў сваю заангажаванасць акурат пры канцы кастрычніка ў твітары, апроч іншага, парушэннямі правоў чалавека ў эміраце. Даслоўна ён напісаў: “Праблемы ў Катары вядомыя. Яны распаўсюджваюцца ад становішча гастарбайтараў праз парушаныя правы жанчын, дзяцей і гомасэксуалаў, свабоды думкі і прэсы да фінансавання тэрарызму і карупцыі ў спорце”.

Катар пераследуе меншасці: так, мусульмане-геі або мусульманкі-лесбіянкі могуць быць вырачаныя судом Шарыяту да смяротнага пакарання. Ва ўсякім выпадку, пра смяротныя пакаранні з гэтай нагоды ў апошнія дзесяцігоддзі нічога не было вядома. Ва ўсякім выпадку, згодна цывільнага заканадаўства ім за гэта пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

У інтэрв’ю футбольнаму часопісу “Кікер” От патлумачыў нагоду для свайго звароту: “Што выбіла ў мяне глебу з-пад ног, дык гэта тое, што ў студзені 2000 году фан-клуб зладзіў подыюмную дыскусію па Катары, на якую нават прыляцелі гастарбайтары, праваабаронца і быў запрошаны ФК “Баварыя” – і толькі адзіны, хто не з’явіўся, быў футбольны клуб “Баварыя”. З гэтай нагоды яму было “вельмі сорамна за мой клуб” – і ён сказаў сабе, што так працягвацца больш не можа. “Часам трэба ўжываць больш дзейныя сродкі, чымся толькі звычайныя фармальныя пратэсты”, — адзначыў фанат “Баварыі”.

Для яго гаворка ідзе пры гэтым не пра традыцыйны зімовы трэніровачны лагер мужчынскай футбольнай каманды ў Катары, працягвае От далей. У трэніровачным лагеры “насамрэч можна нешта зрабіць”, прынамсі, пакантактаваць з мясцовымі насельнікамі. З іншага боку, спонсарства з’яўляецца толькі перадачай “аднабаковага маркетынгавага паслання на карысць Катара”.

 

Также по теме: Громкий каминг-аут в футболе