5 парадаў эксперта па рабленні шчаслівага, бяспечнага і задавальняльнага камінаўта

время чтения: 4 мин

Камінаўт можа быць клопатным дзельцам у любы час. Аднак шмат для каго жыццё ва ўмовах беспрэцэдэнтнай пандэміі зрабіла яго рабленне нашмат больш складаным.

Новае даследаванне,  якое было праведзенае сярод ЛГБТК-моладзі паказала, што каранавірус дадае вельмі шмат стрэсавых сітуацый у жыцці, бо ён абмяжоўвае магчымасці людзей быць самімі сабой і кантактаваць са сваімі сістэмамі падтрымкі.

Больш за 40% апытаных сказалі, што пандэмія адмоўным чынам сказалася на іх магчымасці выказвацца пра сваю ідэнтычнасць ЛГБТ+, а сярод трансгендарнай і небінарнай моладзі гэта лічба сягае 56 адсоткаў.

Каб палегчыць долю ЛГБТК-людзей, якія хацелі б “выйсці з каморы”, Праект Трэвар  распрацаваў шэраг карысных парадаў.

Калі вы плануеце неўзабаве зрабіць камінаўт або ведаеце некага, хто збіраецца пайсці на гэты крок, пачытайце парады, распрацаваныя Праектам Трэвар. Памятайце, што няма добрага або дрэннага шляху ў рабленні камінаўта. Усё залежыць выключна ад вас.

5 парадаў эксперта па рабленні шчаслівага, бяспечнага і задавальняльнага камінаўта

 

  1. Плануйце загадзя

Магчыма, варта выдаткаваць некаторы час, каб падрыхтаваць тое, што вы хочаце сказаць. Таксама можа быць карысным папрактыкавацца з людзьмі, якія падтрымліваюць Вас.

Спытайце сябе: «Як я хачу зрабіць камінаўт? Што б я сказаў таму, перад кім хацеў бы зрабіць камінаўт? Што я чакаў бы пачуць ад іх у адказ? Ці ёсць спосаб падрыхтавацца да камінаўта?»

Можа быць важным прадумаць дыяпазон рэакцый людзей, як добрых, так і адмоўных. Падумайце, якім можа быць найлепшае і найгоршае развіццё падзей, зыходзячы з таго, што вы ведаеце пра чалавека, перад якім збіраецеся зрабіць камінаўт. Звяртаючы ўвагу на тое, як гэты чалавек спраўляецца з цяжкімі эмацыйнымі падзеямі, можна прадбачыць, да якой рэакцыі трэба быць гатовым. Майце на ўвазе, што рэакцыя людзей можа быць вельмі рознай, і можа спатрэбіцца некаторы час, каб яны прызвычаіліся да гэтай навіны.

  1. Прамацайце глебу

Высвятленне таго, як людзі ставяцца да ЛГБТ+, можа даць вам уяўленне аб тым, як яны могуць адрэагаваць на ваш камінаўт (хоць гэта і не заўсёды спрацоўвае).

Добры спосаб прадбачыць іх рэакцыю – ненавязліва задаць пытанні, звязаныя з праблемамі ЛГБТ+. Напрыклад, вы можаце спытаць іх, як яны ставяцца да пэўнай знакамітасці ЛГБТ+ або што яны думаюць пра раўнапраўе ў шлюбе.

Прыслухайцеся да іх слоў: ці яны прыніжаюць ЛГБТ+ людзей? Ці згадваюць стэрэатыпы пра ЛГБТ+?

Часам людзі, перад якімі мы робім камінаўт, задаюць шмат пытанняў. Гэта нармальна, калі вы не можаце адказы на нейкія з іх. Гэта не ваша задача быць экспертам па вашай ідэнтычнасці. Калі вы адчуваеце сябе камфортна, вядома, можаце адказаць на гэтыя пытанні, але памятайце, што вы нікому не абавязаны надаваць інфармацыю, якой вам не хацелася б дзяліцца з розных прычынаў.

  1. Вызначыце таймінг

Ідэальнага часу для камінаўта няма. На самай справе, лепшы час, верагодна, будзе розным у залежнасці ад таго, каму вы хочаце распавесці пра сябе.

Часам можа быць карысна дачакацца моманту, калі чалавек, перад якім вы хочаце зрабіць камінаўт, адчуе сябе разняволеным, адкрытым і гатовым выслухаць. А бывае, раптоўна ў вас можа з’явіцца патрэба зрабіць камінаўт ў выпадковы момант часу. Чаму не? Гаворка ідзе пра тое, каб гэты момант быў слушным менавіта для Вас.

У які час дня лепш рабіць камінаўт: перад школай, пасля працы, падчас вячэры? Які час лепш падыходзіць лепш для чалавека, з кім вы хочаце падзяліцца пра сябе?

The Albert Kennedy Trust папярэджвае, што, калі вы зараз знаходзіцеся на самаізаляцыі са сваёй сям’ёй, трэба дбайна ўзважыць, ці найлепшы гэта момант часу для раблення камінаўта.

Гэта асабліва стрэсавы час для шмат якіх бацькоў. Таму існуе верагоднасць, што яны не адрэагуюць станоўчым чынам. А абмежаванні з-за каранавінуснай інфекцыі могуць ускладніць пошук месца, дзе б было магчыма спыніцца на гэты час.

  1. Вызначыце месцазнаходжанне

Як і з таймінгам, не існуе ідэальнага месца для раблення камінаўта. Некаторыя месцы могуць быць больш бяспечнымі або зручнымі для вас за іншыя.

Ці хацелі б вы зрабіць яго ў грамадскім або прыватным месцы? Ці  дома ёсць адчуванне бяспекі, каб весці такую размову? Ці існуе нейкае адмысловае камфортнае месца для Вас і вашага суразмоўцы?

  1. Школа

Камінаўт у школе можа стаць выдатным спосабам для некаторых звязацца з іншымі ЛГБТ+ аднакласнікамі. Аднак школа таксама можа быць небяспечным месцам для многіх людзей.

Задумваючыся аб камінаўце ў школе, не забудзьцеся падбаць пра сваю бяспеку і здароўе. Вы можаце скласці план бяспекі для школы, калі вы адчуваеце, што вас могуць напаткаць цяжкія часы.

Падумайце, як вы будзеце адчуваць сябе ў школе пасля камінаўта? Ці ёсць у вашай школе правілы барацьбы з булінгам, якія абараняюць ЛГБТ+ вучняў? Ці выконваюцца яны? Калі ёсць верагоднасць, што камінаўт у школе можа паставіць пад пагрозу вашу бяспеку, даведайцеся, якія прэвентыўныя захады вы можаце зрабіць, каб застацца ў бяспецы, перш чым пайсці на гэты крок.

Паспрабуйце даведацца, ці ёсць выкладчыкі, кансультанты, настаўнікі або дарослыя, з якімі вы можаце пагаварыць.

Памятайце: камінаўт не заўсёды ідзе згодна з нашымі надзеямі і планамі. Калі людзі рэагуюць не так, як мы жадаем, гэта не адлюстроўваецца на нашай ідэнтычнасці, і гэта не наша віна. Вы заслугоўваеце таго, каб вас прынялі з распасцёртымі абдымкамі.

Клопат пра сябе

Камінаўт і зведванне сябе могуць надаць адчуванне “амерыканскіх горак”, поўных эмацыйных уздымаў і правалаў. Дзеля таго, каб не захварэць, важна зразумець, што дапамагае вам заставацца ў рэсурсе, у разняволенні, у стане гатоўнасці даць рады ўсяму, што адбываецца з вамі. Рабленне камінаўта з ажыццяўленнем пэўных тэхнікаў клопату пра сябе можа быць вельмі карысным дзеля захавання свайго фізічнага і псіхічнага здароўя, што мае быць перадусім. Дзеля ўласнага дабра, часам нам трэба ўсяго толькі трошачкі больш звярнуць увагу на сябе, калі навокал цяжкія часы. Праверыць свой ментальны, эмацыйны і фізічны стан вельмі важна, каб быць у стане вяртацца да гэтых метадаў самазахавання ў крытычным стане.

Вось некалькі ідэяў, якія дапамогуць вам распарацаваць план па клопаце пра сябе:

  1. Патэлефануйце, напішыце паведамленне або пачацьцеся з сябрам дзеля атрымання падтрымкі.
  2. Пагутарыце з чалавекам, які падтрымлівае вас па жыцці, калі вы адчуваеце сум або небяспеку.
  3. Вызначце бяспечныя месцы, куды вы можаце накіравацца, калі ў вас будзе патрэба выйсці са стрэсавай сітуацыі.
  4. 4. Сфакусуйцеся на вашых зацікаўленнях: што вам прыносіць асалоду. Запішыце вашыя думкі ў дзённіку або стварыце арт-праект, каб выказаць свае пачуцці.
  5. Атрымайце сувязь з вашым целам. Глыбока падыхайце. Прыміце душ або ванну. Некаторым людзям падабаецца рухацца – ёга, шпацыры або бег могуць быць карыснымі. Вы ведаеце найлепш ваша цела, а таксама адчуванні, калі вам добра.
  6. Апраніце слухаўкі і паслухайце любімую музыку.
  7. Паглядзіце ваша любімае ТВ-шоў і адпачніце.
  8. Нагадайце сабе, што менавіта вы – каштоўная асоба. Падумайце: калі надыдуць цяжкія часы, што я зраблю, каб справіцца з выпрабаваннем? Што дапаможа мне захаваць здароўе, адчуваць сяб разняволенным і ў добрым гуморы? Каму я магу патэлефанаваць, напісаць або з кім магу пачаціцца, калі мне патрэбна дапамога? Што мне падабаецца рабіць больш за ўсё? Якія мае мэты ў будучыні? Якія метады клопату пра сябе я хачу патэставаць?

Больш інфармацыі і парадаў магчыма знайсці на сайце Праекту Трэвар – “Дапаможнік па камінаўту” ( Coming Out Handbook).

 

Крыніца: pinknews.co.uk