Камінаўт у Індыі: квір- і трансгендарныя людзі дзеляцца радасцю, сямейнымі засмучэннямі і надзеямі на будучыню
Пісьменнік і актывіст за раўнапраўе геяў ў Індыі Адыцыя Цівары вывучае змены ў сямейным ландшафце і прыняцце ЛГБТ+ у гэтай краіне.
23-гадовая трансгендарная жанчына Анджалі Сіроя жыве ў прыгарадзе Мумбаі. Яна рабіла гендарны пераход у вельмі складаных рэаліях. Каб побач была сям’я, гэта было б прасцей. На жаль, гэта далёка ад рэальнасці.
«Ужо вось як шэсць год як я сышла сям’і», — кажа сп-ня Сіроя PinkNews.
«Прыняць мяне як трансгендарную жанчыну і глядзець на мяне як на дачку было цяжка для маёй сям’і. Я з кансерватыўнага, культурна адсталага асяроддзя. Адчуваю, што мая сям’я ніколі не зможа цалкам прыняць мяне, і гэта мяне палохае», — дадае жанчына.
Да локдаўну колькасць часу, які Анджалі «штодзень аддавала пераапрананню, была раздражняльнай».
«Паколькі я не магла быць сама сабой дома, то пераапраналася тры разы на дзень, часта ў грамадскім транспарце ці ў прыбіральні. Пандэмія значна ўскладніла маё становішча, для мяне не засталося бяспечных месцаў. Я павінна была заставацца дома, дзе мяне ўвесь час пільнавалі. У мяне пачалася сур’ёзная дэпрэсія».
Нягледзячы на разнастайнасць Індыі і гісторыю гендэрнага нон-камфармізму, якая цягнецца тысячы гадоў, гамафобія і трансфобія, на жаль, застаюцца распаўсюджанымі ў краіне.
У грамадстве вельмі бракуе ведаў і прыняцця. І выглядае на тое, што чым больш квір-індзійцы робяць камінаўт і прэтэндуюць на месца для сябе ў грамадстве, тым больш уразлівымі яны робяцца для дыскрымінацыі.
Для многіх адсутнасць бачнасці азначае, што вымушаныя пакутаваць моўчкі. У невялікіх гарадах квір-людзі часта растуць у адзіноце, не ўяўляючы, як жыць, адлучаныя ад любых ЛГБТ+ арганізацый і магчымасцяў для поспеху.
На жаль, Анджалі, яка працуе ў найстарэйшай арганізацыі ЛГБТ+ у Індыі, не мела іншага выбару, як пакінуць бацькоўскі дом. Зараз яна аточаная «абранай сям’ёй» — яе «татам-геем» актывістам Чарльзам Артурам Вільямсам і яе трасгендарнымі сёстрамі.
«Маё атачэнне паказала мне, што сем’і не заўсёды крэўныя, і ў гэтым прыгажосць нашай ЛГБТ+-супольнасці», — кажа сп-ня Сіроя.
Тым не менш, трансгендарная жанчына не можа пазбавіцца ад адчування, што яе жыццё значна б змянілася, калі б хоць адзін чалавек [з яе біялагічнай сям’і] паверыў у яе. «Гэта было б вялікай палёгкай падчас вырашэння ўсіх фінансавых, псіхічных і эмацыйных праблем», — дадае сп-ня Сіроя.
Мая мама сталася маёй найлепшай сяброўкай.
Хаця многія змагаюцца з сем’ямі, якія не хочуць прыняць сексуальнасць або гендэрную ідэнтычнасць сваіх дзяцей, некаторыя спадзяюцца, што супраціў людзям з квір-ідэнтычнасцямі паволі сыходзіць у нябыт. Асабліва відавочна гэта зрабілася падчас месяца Прайда ў чэрвені 2021 года, калі ніхто не мог запярэчыць факту існавання квір-людзей у Індыі. Шмат для каго гэты час стаўся момантам прыняцця ў сваіх сем’ях.
19-гадовы небінарная Прашант Чаўхан, таксама вядомая як «дрэг-квін» Уэкер-Крэкер з Новага Дэлі, вырасла ў сям’і, дзе бацька выхоўваў дзяцей неналежным чынам. «Тыя вечары, калі мой бацька прыходзіў п’яны і біў маю маці, былі жахлівымі», — узгадвае яна. «Калі я была дзіцем, спрабавала спыніць яго, і ў адказ мой бацька накідваўся на мяне з гамафобнай лаянкай».
Нарадзіўшыся ў тыповай артадаксальнай сям’і вайскоўца, Прашант пакутавала ад гамафобіі з малога ўзросту. Аднак тое, што надавала ёй моцы, гэта была падтрымка з боку яе маці, за якую яна была ёй вельмі ўдзячная.
«Паколькі мой бацька быў у арміі, я большую частку дзяцінства правяла з маці, якая потым стала маёй лепшай сяброўкай», — дадае яна. «Менавіта яна дала мне магчымасць быць сабой, калі я адкрывала сваю квір-ідэнтычнасць у дзяцінстве, а пазней, калі маё «дрэг-мастацтва» стала шокам для большасці сваякоў, цалкам падтрымала мяне.
«Дрэг-мастацтва – гэта адносна новае паняцце ў Індыі, і яно паступова набывае сваю форму. Я адчуваю, што спатрэбіцца яшчэ шмат часу, каб убачыць Індыю, у якой шануюць і прымаюць «дрэг-артыстаў», але, што самае галоўная, належным чынам ацэньваюць іх цяжкую працу», — кажа сп-ня Чаўхан. «Але я з аптымізмам гляджу ў будучыню», — дадае яна.
Для Рыя Шарма, 21 год, якія жывуць у Мумбаі разам з бацькамі, было вялікай марай атрымаць поўную падтрымку сваёй сям’і. Яны ўзгадваюць момант часу напярэдадні 16-годдзя, калі яны змагаліся з сабою, каб выказаць належным чынам сваю квір-ідэнтычнасць на словах, пакутуючы ад цкавання з боку пагодкаў у школе.
«Я адчуваю, што падтрымка сям’і адыгрывае ключавую ролю ў маім жыцці, ў тым, кім я ёсць», — кажа Рыя PinkNews.
«Мне было б цяжка быць сабой без безумоўнай падтрымкі маёй сям’і. Цяпер у мяне ёсць пачуццё ўпэўненасці: што б ні здарылася, яны заўсёды мяне падтрымаюць. І гэта абсалютна іншае адчуванне.
Мяне таксама вельмі радуе тое, што мае бацькі не проста прымаюць мяне, але і ўдзельнічаюць у актывізме і сацыяльнай працы, звязанай з ЛГБТ+-супольнасцю», — кажа Рыя. «Я прызнаю, што гэта не ў кожнага ёсць, і я ўдзячны за гэта».
Аўтар выдання Queeristan Пармеш Шахані кажа, што «прыняцце бацькамі робіцца новай нормай».
«Нядаўна мы сталі сведкамі вялізных змен, чуючы ўсё больш і больш гісторый пра сем’і, якія прымаюць сваіх квір-дзяцей, не звяртаючы ўвагі на іх сексуальнасць або гендар, як у вялікіх гарадах, так і ў маленькіх мястэчках, і засяроджваюцца на любові і інклюзіі», — дадае ён.
Часткова гэта стала магчымым дзякуючы суполцы бацькоў ЛГБТ-людзей Sweekar, якія патрапілі ў загалоўкі газет у 2019 годзе, выступаючы ў падтрымку сваіх квір-дзяцей, змагаючыся са стыгмай і даводзячы, што індыйскае грамадства змяняецца.
«Мы, бацькі, можам ведаць не ўсё. Але мы павінны рухацца да таго, каб быць больш адчувальнымі і дасведчанымі. Шлях паразумення будзе цяжкім, а часам і доўгім, але яно таго варта. Паціху ўсё стане на свае месцы”, — кажа чалец суполкі Sweekar Рэну Шарма. «Я не думаю, што выхаванне квір-дзіцяці нечым адрозніваецца ад выхавання гетэрасексуальнага дзіцяці. Гэта толькі адна гранка са шматлікіх ідэнтычнасцяў, і яна не вызначае цалкам, кім яны ёсць», — дадае ёсць. «Нас чакаюць шмат намаганняў, каб убачыць час, калі ідэнтычнасць ЛГБТ+ будзе шырока прымацца ў Індыі. Але я спадзяюся на грамадства, што мы нармалізуем такія рэчы», — дадае Рэну Шарма.
«Нават мне было цяжка зразумець ЛГБТК+-супольнасць, але было б лепш як для нас, так і для нашых дзяцей, калі б мы даведаліся пра гэта раней. Сёння, калі хтосьці спытае мяне, ці мае значэнне тое, што ў мяне квір-дзіця, я б адказаў, што не. Яны шчаслівыя і жывуць сваім жыццём без унутранай патрэбы прасіць за гэта прабачэння, вось што важна.
Першая кніга вершаў Адыцыі Цівары «Красавік у буянні» (2019) атрымала міжнароднае прызнанне. Даведайцеся больш пра яго ў Instagram і Twitter.
Крыніца: pinknews.co.uk