ШВЕДСКА-НАРВЕЖСКА-БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРНІЦКАЯ ВЕЧАРЫНА Ў СТАКГОЛЬМЕ

время чтения: 2 мин

17 снежня 2021 года ў Доме культуры Ёртхаген у Стакгольме адбылася міжнародная культурніцкая вечарына, якую ладзіла арганізацыя ЛГБТ-працаўнікоў культуры з краінаў Паўночнага рэгіёна ТУПІЛАК сумесна з Міжнароднай сеткай культурніцкіх ЛГБТ-ініцыятываў (ILGCN), а таксама праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і яе сайтам Gaypress.eu / Gpress.info з Беларусі.

Падчас мерапрыемства адбыліся выступы музыкаў, паэтаў, былі прэзентаваныя фотаработы ЛГБТ-мастакоў і дакументальныя фільмы, у тым ліку стужка, прысвечаная 30-годдзю арганізацыі ТУПІЛАК.

ШВЕДСКА-НАРВЕЖСКА-БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРНІЦКАЯ ВЕЧАРЫНА Ў СТАКГОЛЬМЕ

даніна пашаны Кім Фрэле

Таксама падчас мерапрыемства была аддадзеная пашана піянерцы ЛГБТ-руху з Нарвегіі Кім Фрэле, якая памерла незадоўга да імпрэзы ва ўзросце 86 год у Осла. Яна была крыніцай натхнення для ўсяго ЛГБТ-руху ў Паўночным рэгіёне і за яго межамі, а таксама для руху гуманістаў па ўсім свеце.

Вядоўцы сустрэчы зачыталі ўрыўкі з прамовы прэм’ер міністра Нарвегіі на яе хаўтурах, у якой ён усхваляў яе ўнёсак у развіццё нарвежскага грамадства. Таксама цытаваліся словы кіраўніка арганізацыі нарвежскіх ЛГБТ-гуманістаў Рольфа Сольхейма з Осла.

ШВЕДСКА-НАРВЕЖСКА-БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРНІЦКАЯ ВЕЧАРЫНА Ў СТАКГОЛЬМЕ

спявак Ян Хамерлунд

Прадстаўнікі праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” распавялі пра значнае пагаршэнне становішча для ЛГБТ-людзей, журналістаў і грамадскіх актывістаў у краіне. Сузаснавальнік Tupilak/ILGCN Біл Шылер распавёў прысутным, як шмат год таму шведскія ЛГБТ-актывісты наведвалі Мінск, і як ім падчас раптоўнага рэйду давялося ўцякаць з “тэматычных” мерапрыемстваў пад прыцэлам міліцыі, узброенай аўтаматамі.

 

Беларуская “вясёлкавая” паэзія была прадстаўленая таленавітым творцам Артурам Камароўскім, якога абвесцілі новым культурніцкім амбасадарам Беларусі ў выгнанні ў Міжнароднай сетцы культурніцкіх ЛГБТ-ініцыятываў (ILGCN)

 

Шведскі бок культурніцкай праграмы быў прадстаўлены ветэранамі Тупілака – спеваком Янам Хамерлундам і паэтам Томасам Обергам.

ШВЕДСКА-НАРВЕЖСКА-БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРНІЦКАЯ ВЕЧАРЫНА Ў СТАКГОЛЬМЕ

Фільм пра Санту-гея з Нарвегіі

Акрамя юбілейнай дакументальнай стужкі “Тупілак – 30 год”, падчас вечарыны быў прадэманстраваны кароткаметражны фільм паштовай службы Нарвегіі “Гары сустракае Санту” пра Санта Клаўса, які закахаўся ў гомасексуальнага мужчыну з гэтай паўночнай краіны.