«Дзіцячая пляцоўка» – сцэна нормы

время чтения: < 1 мин

Сцэна нормы (Normscenen) была створана Зафірай Врба Вудскі і дызайнерам па ўзаемадзеянні Нікаласам Мінасам Сачнікасам для выставы «Дзіцячая пляцоўка» (Playground) у Музеі сусветнай культуры ў Гётэборгу ў 2015-2016 гг.


«Дзіцячая пляцоўка» была гульнявой выставай аб нормах і праве быць сапраўдным сабой. Сцэна нормы была створана, каб прадстаўляць шматпланавасць і быць цэнтральнай часткай адукацыйных праграмаў і экскурсіяў, скіраваных, у першую чаргу, на падлеткаў.

«Дзіцячая пляцоўка» – сцэна нормы
На сцэне наведвальнікі маглі канструяваць або дэканструяваць розныя ідэнтычнасці пры дапамозе адзення і аксесуараў для папяровых лялек. Таксама можна было змяніць асяроддзе з рознымі фонамі. Падлога мела дызайн, падобны да спартовых залаў. У спартовай зале падлога пакрыта лініямі, якія пазначаюць правілы і межы для шматлікіх відаў спорту. Мы вучымся бачыць лініі, якія дзейнічаюць для кожнага пэўнага віду спорту, нават калі ўсе лініі бачныя адначасова. На сцэне нормы наведвальнікі маглі змешваць розныя фоны, вопратку і аксэсуары, а таксама выбіраць, якія лініі прымаць.

«Дзіцячая пляцоўка» – сцэна нормы
Сцэна нормы прапаноўвала бясконцыя варыяцыі. Наведвальнікі маглі зафіксаваць свае творы на фотаапарат і загрузіць фотаздымкі з хэштэгам #normselfie у сацыяльныя сеткі.

Крыніца

 

Также по теме: Как ненависть к ЛГБТ превратить в что-то хорошее