Смерць — мой займеннік

время чтения: 2 мин

Прэм’ера перформансу «Смерць — мой займеннік» адбылася падчас канферэнцыі па вывучэнні праблемы смяротнасці ў квір-супольнасці (The Queer Death Studies Conference) у Карлстадскім універсітэце (Швецыя) у лістападзе 2019 года.

У 2020 годзе перформанс быў ператвораны ў фільм з падобнай назвай.

Смерць — мой займеннік
Смерць – гэта частка трансгендарнасці. Мы рана даведаемся, што такія людзі, як мы, “не маюць права жыць”. Мы штодзённа сутыкаемся з нянавісцю і гвалтам, і значна часцей, чым іншыя суполкі, мы вымушаныя сутыкацца з горам аплаквання нашых братоў і сясцёр. Траціна трансперсонаў у Швецыі за апошні год думала пра самагубства. Калі вы транс-падлетак, паводле статыстыкі, гэтая лічба падвойваецца. Быць трансперсонай у Швецыі – гэта пытанне жыцця і смерці.

Я шмат гадоў была транс-актывісткай, але потым зразумела, што служэнне маёй супольнасці – лепшы спосаб застацца ў жывых. Абслугоўванне патрэбаў адрозніваецца ад актыўнасці. Цяпер я засяроджваюся на тым, каб агарнуць клопатам супольнасць, а не імкнуцца змяніць знешні свет, у якім мы павінны жыць. Я служу супольнасці, каб мець адчуванне далучанасці, каб выгадоўваць у супольнасці тое, што лічу патрэбным, і перадаю іншым мужнасць тых, хто жыў і памёр раней за мяне.

Я служу нашай супольнасці у фармаце дыскусійных клубаў «Кавярняў смерці», ладзячы кіраваныя сеансы медытацыі, каб атрымаць сувязь з нашымі продкамі, якія, у сучасным і заходнім разуменні, маглі быць квір і трансперсонамі. Мастацтва, якое я раблю, можна разглядаць як сучасную археалогію: перадачу ведаў і вопыту з мінулага ў будучую супольнасць, запрашаючы кідаць выклік і адракацца ад завучанай бездапаможнасці, а таксама ствараць вобразы таго, што яшчэ немагчыма ўявіць.
За апошнія некалькі гадоў утварыліся новыя суполкі. Мы атрымалі яшчэ некалькі правоў, крыху больш прызнання, аховы здароўя і г.д., і ўсё гэта дзякуючы паспяховай актыўнасці. Але мы ўсё роўна паміраем занадта рана.

Крыніца

 

Также по теме: «Дзіцячая пляцоўка» – сцэна нормы