Элізабет Ольсан Валін

время чтения: < 1 мин

Шведская фатограф і мастачка Элізабет Ганна Карын Ольсан Валін (Elisabeth Anna Karin Ohlson Wallin) нарадзілася 28 траўня 1961 года. Свае фотаработы яна часта прысвячае прадстаўнікам ЛГБТ  супольнасці.

Ольсан – адкрытая лесбійка. Яна найбольш вядомая сваёй выставай Ecce homo, на якой адлюстраваны Ісус сярод гомасексуалаў і трансвестытаў.

ЛГБТ

Сюжэты прац уяўлялі сабой сучасныя версіі гісторый Новага Запавету. Напрыклад, Ісус, які едзе на ровары на гей-парадзе – узгадка пра тое, як ён трыўмфальна ўязджаў у горад на аслюку. Сваёй творчасцю Ольсан хоча нагадаць людзям, што Ісус працаваў таксама з ізгоямі ў грамадстве і дапамагаў ім. Гэта ідэя з’явілася ў мастачкі, калі адзін з яе сяброў памёр ад СНІДу на пачатку 1990-х.

Першая выстава Ecce Homo адбылася ў Стакгольме у 1998 годзе. Пазней яна была прадстаўленая з дабраслаўлення архібіскупа К.Г.Хамара ў катэдры Упсалы.

Пазней выстава Ecce Homo падарожнічала па ўсім свеце. 3 кастрычніка 2012 года выстава Ecce Homo адкрылася ў Белграде (Сербія). На той час гэта быў адзіны горад у той частцы Еўропы, у якім яе атрымалася прэзентаваць грамадскасці. Экспазіцыю мусіла ахоўваць кругласутачная ахова.

У 2009 г. Шведская гуманістычная асацыяцыя уручыла Ольсан прэмію Інгемара Хедэніуса за свецкі гуманізм.
Мастацкі музей Эскільстуны зрабіў рэтраспектыўную выставу працаў Ольсан у 2015 годзе, якая ахоплівае яе творчасць з 1988 па 2012 год.

Крыніцы: artnet.com і wikipedia

 

Также по теме: Смерць — мой займеннік