Какан Германсан
Карын Сігнхільд Германсан (Karin Signhild Hermansson), ЛГБТ мастачка вядомая як Какан Германсан, нарадзілася 7 жніўня 1981 года.
У Швецыі яе ведаюць як тэлевядоўцу, радыёвядоўцу, камедыянтку і мастачку. Сп-ня Германсан мела ўласнае тэлешоу на Шведскім тэлебачанні (SVT) пад назвай ‘Kaka på Kaka’. Таксама яна працавала над шоу дл(я Шведскага радыё (Sveriges Radio) і TV4.
Выпускніца Стакгольмскай мастацкай акадэміі Konstfack (каледж мастацтва, рамёстваў і дызайну), Какан Германсан працуе з фемінісцкім мастацкім калектывам, распрацавала канвенцыю нэйл-арту і выстаўляла сваё (пераважна керамічнае) мастацтва на розных пляцоўках – у тым ліку ў Стакгольмскай галерэі NAU і артхоле Густаўсберга. Германсан — адна з шасці чальцоў фемінісцкага мастацкага калектыву «Новая жаночая група» (Den nya kvinnogruppen), які быў створаны ў пачатку 2013 года ў адказ на дамінаванне мастакоў мужчынскага полу на шведскай мастацкай сцэне.
Какан Германсан адкрытая лесбійка. 28 мая 2014 года яна правяла мастацкую выставу падчас «West Pride» фестывалю ЛГБТ у Гётэборгу.
Працы з martathisner.com
Также по теме: Андреас Люндстедт