(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');

Сігстэн Хэргорд

время чтения: < 1 мин

Шведскі мадэльер фінскага паходжання Бёрн Сігстэн Хэргорд (Björn Sighsten Herrgård) нарадзіўся 8 студзеня 1943 года ў Хельсінкі, памёр 20 лістапада 1989 года ў Стакгольме.

Ён быў галоўным заканадаўцам модаў у Стакгольме ў другой палове 20 стагоддзя.

У 1987 годзе Хэргорд быў першай шведскай знакамітасцю, хворай на СНІД, якая публічна раскрыла свой статус.

Сігстэн Хэргорд

Хэргорд 1969г. wikipedia

Сігстен Хэргорд атрымаў адукацыю ў галіне моды ў Школе дызайну Beckmans у Стакгольме і ў акадэміях распрацоўкі ўзораў у Стакгольме і Капенгагене. Яго кар’ера пачалася ў 1966 годзе, калі ён выйграў Міжнародны конкурс дызайнераў Курто (Courtauld International Design Competition) з калекцыяй адзення унісекс. У 1970-я гады Хэргорд атабарыўся на міжнародным узроўні ў Парыжы і ў Паўночнай Амерыцы. Таксама ён стварыў кампанію ў Стакгольме і працаваў з тэлебачаннем, часопісамі і шоу.

29 ліпеня 1987 года Хэргорд правёў прэс-канферэнцыю, заявіўшы: «Я памру. У мяне СНІД. Магчыма, у мяне засталіся лічаныя месяцы, але я хачу памерці годна». Яго партнёр Роар Клінгенберг (22 лістапада 1941 — 21 верасня 1984) быў першым хворым на СНІД, дыягнаставаным у Швецыі. Ён памёр 3 гадамі раней за Хэргорда.

Крыніца: en.wikipedia.org

 

Также по теме: Яўген Янсан