Вясёлка і ультрас: як у Бялградзе прайшоў галоўны гей-прайд Еўропы

время чтения: < 1 мин

«Хочаце бясплатны дажджавік? Яшчэ можам прапанаваць прайсці тэст на ВІЧ і пранцы, таксама бясплатна», — сустракае на ўваходзе ў бялградскі стадыён «Ташмайдан» дзяўчына.

Вечар суботы, менш за суткі да Еўрапрайду — мерапрыемства, на якое з’язджаюцца госці не толькі з Еўропы, але і з ЗША, Кітая, Аўстраліі і іншых краін. Свайго роду pre-party — канцэрт на стадыёне напярэдадні. Увесь дзень у Бялградзе залевы, таму людзей не так шмат, але знаходзяцца і гатовыя глыбока за поўнач танцаваць пад дажджом.

Гледачы ідуць праз парк «Ташмайдан» міма помніка Гейдару Аліеву — бацьку цяперашняга прэзідэнта Азербайджана. Наўрад ці ён мог уявіць сабе, што будзе суправаджаць ЛГБТ-моладзь на мерапрыемства з бясплатнымі прэзерватывамі і дрэг-шоу.

Каб прайсці да стадыёна з любога з бакоў, трэба абмінуць кардоны паліцыі: іх амаль столькі ж, колькі было 9–11 жніўня 2020-га ў цэнтры Мінска. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч забараніў прайд, але паліцэйскія ўсё роўна прыйшлі: не каб перашкодзіць збірацца на прэ-паці, а каб засцерагчы гледачоў ад крайне правых і рэлігійных актывістаў, якія паабяцалі не даць адбыцца асноўнаму мерапрыемству. Але ў гэты вечар правых тут не было — яны рыхтавалі сілы для асноўнага дня.

«Гэта перфоманс для Еўропы»

Арганізатары давалі на збор удзельнікаў прайду паўтары гадзіны: меркавалася, што ўсе прыйдуць на адну з галоўных вуліц, да Канстытуцыйнага суда, каб выказаць пратэст супраць палітыкі сербскіх уладаў у дачыненні да ЛГБТ, а потым пройдуць маршам да таго ж стадыёна «Ташмайдан». Першапачаткова план быў іншы, але пасля рашэння Вучыча яго давялося карэктаваць.

У суботу план зноў прыйшлося мяняць: літаральна за гадзіну да мерапрыемства прэм’ер-міністр краіны Ана Брнабіч заявіла, што прайд адбудзецца і што яна гарантуе яго бяспеку.

Прайсці да Канстытуцыйнага суда немагчыма: усе праходы перакрытыя кардонамі.

Еўрапрайд у Бялградзе / фота AP, калаж Еўрарадыё

Працяг у крыніцы Еўрарадыё