Дайджэст асвятлення ЛГБТК+ тэматыкі ў беларускіх медыях красавік – чэрвень 2022 года

Дайджэст асвятлення ЛГБТК+ тэматыкі ў беларускіх медыях. Красавік – чэрвень 2022 года

время чтения: < 1 мин

ЛГБТК+-тэматыка ў беларускіх праўладных медыях у другім квартале 2022 года амаль не знаходзіла сваё адлюстраванне.

Прынамсі, жарсці заціхлі. Відаць, даручэнні адпрацаваныя, магчыма супакоіцца.

Вядома, гэта не азначае, што ЛГБТК-супольнасць зусім сышла з павесткі дня прапагандысцкіх СМІ, бо гэта палачка-ратавалачка, за якую заўсёды магчыма ўхапіцца, калі не хапае аргументаў.

Аднак усё ж другі квартал хутчэй цешыць.

Чаго толькі варты падрабязны матэрыял, прысвечаны нашумелай кнізе «Лета ў піянерскім гальштуку» на сайце «СБ. Беларусь сёння». Па ўсім бачна, што аўтар кнігу не чытаў, бо задаволіўся цытаваннем найбольш яскравых вытрымак з яе. Якраз гэтыя цытаты – найлепшая рэклама твору. Самі таго не чакаючы, прадстаўнікі sb.by дапамаглі распаўсюду ў іх разуменні “нетрадыцыйных” каштоўнасцяў.

Яшчэ адной невялікай, але прыемнай перамогай можна лічыць хвасткі опус на сайце руху «Грамадзянская згода». З апісання гэтага руху зразумела, што ён не выступае прыхільнікам ЛГБТК: «Грамадзянская згода»… выступае за ўмацаванне саюзу з Расіяй, развіццё Саюзнай дзяржавы, за захаванне дзяржаўнага статусу рускай мовы і супраць прымусовай беларусізацыі».

Вось такім чынам у сваім матэрыяле аўтар разважае пра закрыццё адыёзнага праўладнага Telegram-канала «Жоўтыя злівы», у якім часта публікаваліся т.зв. пакаяльныя відэа з аўтынгам ЛГБТК-беларусаў.

Аўтар каментуе закрыццё наступным чынам: «З аднога боку, мы, здаецца, з аднаго боку барыкадаў, а з другога – з такімі сябрамі і ворагаў не патрэбна».

З тэндэнцыяў, якія аформіліся ў другім квартале, варта заўважыць значнае памяншэнне ў незалежных медыя (аж да адсутнасці ў некаторых) матэрыялаў на ЛГБТК+ тэматыку.

Адбываецца тое, чаго мы баяліся: выцісканне ЛГБТК-павесткі іншымі навінамі.

Яшчэ адзін момант – знішчэнне незалежных медыяў у Беларусі і пераезд ацалелых на іншыя даменныя імёны.

Рэдакцыя GPress.info

 

Дайджэст асвятлення ЛГБТК+ тэматыкі ў беларускіх медыях красавік – чэрвень 2022 года