Эксперты ААН спрабуюць выратаваць двух актывістаў, асуджаных да смяротнага пакарання ў Іране

Эксперты ААН спрабуюць выратаваць двух актывістаў, асуджаных да смяротнага пакарання ў Іране

время чтения: 2 мин

Эксперты ААН па правах чалавека спрабуюць выратаваць двух актывістаў руху за правы ЛГБТ ад пакарання смерцю ў Іране.

 

Крыніца: 76crimes.com

Аўтар: Колін Сцюарт

 

Выданне Women’s Agenda-Аўстралія паведаміла:

Эксперты ААН патрабуюць адтэрміноўкі пакарання двух жанчын-актывістак руху за правы ЛГБТ у Іране, Захры Седзігі-Хамадані і Эльхам Чоўбдар, якія былі асуджаныя да смяротнага пакарання іранскімі судовымі ўладамі па абвінавачванні ў «карупцыі на зямлі» і «гандлі людзьмі».

Хоць дакладныя прычыны гэтых абвінавачванняў не былі апублікаваныя, ААН была канфідэнцыйна праінфармаваная пра тое, што двум жанчынам былі прад’яўленыя абвінавачванні за выказванні і дзеянні ў падтрымку правоў чалавека лесбіянак, геяў, бісексуалаў, трансгендараў і іншых асобаў з гендарнай разнастайнасцю (ЛГБТ), якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй у Іране праз сваю сексуальную арыентацыю і гендарная ідэнтычнасць.

Абвінавачванні ў гандлі людзьмі, высунутыя супраць іх, як паведамляецца, звязаныя з іх намаганнямі па аказанні дапамогі людзям, што пакідаюць тэрыторыю Ірану.

Прававая сістэма Ірану наўпрост забараняе гомасексуальнасць, а аднаполыя стасункі караюцца смяротным пакараннем у адпаведнасці з Крымінальным кодэксам краіны; актывісты часта асуджаюць абыходжанне краіны з прадстаўнікамі ЛГБТІ.

У нядаўняй заяве прадстаўнікі ААН асудзілі прысуды і заклікалі ўлады «прыпыніць выкананне смяротных выракаў і адмяніць іх як мага хутчэй».

Заяву падтрымалі шырокае кола падпісантаў і прадстаўнікоў розных працоўных групаў ААН, у тым ліку аўстралійка Элізабет Бродэрык.

Гэта зварот ААН прагучаў на фоне пратэстаў, што выбухнулі па ўсім Іране ў сувязі з забойствам «паліцыяй нораваў» краіны 22-гадовай іранкі Махсы Аміні за няправільна апрануты хіджаб.

Увага ўсяго свету прыкаваная да Ірану, дзе працягваюцца дэманстрацыі, а Канада ў знак падтрымкі ўвяла санкцыі супраць Ірану.

У кастрычніку мінулага года ісламская рэвалюцыйная гвардыя арыштавала Седзігі-Хамедані недалёк ад мяжы Ірану з Турцыяй. Паведамлялася, што яна гвалтоўна знікла на 53 дні і падвяргалася жорсткаму абыходжанню ў цэнтры ўтрымання пад вартай ва Уруміе.

Пасля гэтага ў нявызначаны дзень была арыштаванай Чоўбдар.

«Улады павінны забяспечыць здароўе і дабрабыт абедзвюх жанчынаў і неадкладна вызваліць іх з-пад варты», — заяўляюць у ААН.

Патрабаванні прадстаўнікоў ААН да іранскіх уладаў улучаюць расследаванне меркаванага жорсткага абыходжання з Седзігі-Хамедані падчас утрымання пад вартай, яе знікнення і няздольнасці судовых органаў забяспечыць належную прававую працэдуру для абедзвюх жанчынаў, што, верагодна, парушыла іх права на справядлівае судовае разбіральніцтва сярод іншых правоў чалавека.

Яны таксама патрабуюць ад Ірану адмяніць смяротнае пакаранне і, прынамсі, абмежаваць абвінавачванні ў дачыненні да жанчынаў толькі на падставе крымінальных дзеянняў.

У заяве ААН, якую падпісалі 22 асобы, гаворыцца: «улады маюць міжнароднае забавязанне забяспечыць, каб усе праваабаронцы ў Іране маглі займацца мірнай і законнай дзейнасцю, не асцерагаючыся пераследаў або рэпрэсіяў, у тым ліку і тыя, хто працуе над такімі далікатнымі пытаннямі, як сексуальная арыентацыя і гендарная ідэнтычнасць».

Эксперты ААН заяўляюць, што яны ўважліва сочаць за сітуацыяй і застаюцца ў кантакце з іранскімі ўладамі.

Колін Сцюарт-45-гадовы ветэран журналістыкі, які жыве ў Паўднёвай Каліфорніі. Ён з’яўляецца старшынёю Фонду міжнароднага прымірэння ім. Святога Паўла, які падтрымлівае журналістыку па абароне правоў ЛГБТК+, і рэдактарам/выдаўцом часопісу «Сцерці 76 злачынстваў». Скантактавацца з ім: info@76crimes.com .

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале