(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');
ДАЙДЖЭСТ АСВЯТЛЕННЯ ТЭМАТЫКІ ЛГБТК+ У БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯ Ліпень–верасень 2022 года

ДАЙДЖЭСТ АСВЯТЛЕННЯ ТЭМАТЫКІ ЛГБТК+ У БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯ Ліпень–верасень 2022 года

время чтения: 2 мин

Трэці квартал 2022 года адзначыўся інфармацыйнай насычанасцю ЛГБТК+ тэматыкі ў беларускіх медыя.

Зацішша папярэдніх трох месяцаў з лішкам кампенсуюць цяперашнія зафіксаваныя намі нападкі на квір-людзей, якія выдаюцца за «барацьбу за традыцыйныя каштоўнасці».

Прапаганда, ужо не саромеючыся, ставіць знак роўнасці паміж краінамі ЕС і ЛГБТК+, а адсюль праводзіць ілжывыя аналогіі і нічым не падмацаваныя сэнтэнцыі пра разбэшчанне еўрапейскіх грамадстваў з-за падтрымкі правоў чалавека.ДАЙДЖЭСТ  АСВЯТЛЕННЯ  ТЭМАТЫКІ ЛГБТК+  У БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯ Ліпень–верасень  2022 года

Характарнымі для прапаганды прыёмамі адзначыліся многія праўладныя медыя: панятак ЛГБТК+ выкарыстоўваць толькі ў спалучэнні з негатыўна афарбаванымі прыметнікамі, а таксама спрабаваць укараніць у свядомасць, што ЛГБТК+ – гэта не прыроджаныя ўласцівасці чалавека, а навязанае ўспрыманне свету.

Напрыклад: «агрэсіўная ЛГБТ-палітыка пранікае ў свядомасць дзяцей», «Глаз пра сучасныя каштоўнасці Еўропы і ЛГБТ: гэта пачатак канца ўсяго чалавечага», «Ну, і як жа без гей-парадаў? У апошнія два гады кавід злёгку прытармазіў гэтае сатанінства ва ўсеагульным агляданні».

Цікавая з’ява беларускага медыяполя трэцяга квартала 2022 года – Вольга Бондарава, так званая актывістка з Гродна.

Яе актыўнасць у спробах барацьбы з ЛГБТК+ заўважылі дзяржаўныя і незалежныя медыя. Бачна, што гэтая грамадзянка вырашыла прымерыць на сябе ролю галоўнай захавальніцы «традыцыйных каштоўнасцяў».

Спосабы і прыёмы для гэтага абраныя Вольгай Бондаравай, мякка кажучы, дзіўныя.

Давайце звернемся да некаторых загалоўкаў, якія паведамляюць пра яе «барацьбу»: «Актывістка з Гродна вырашыла змагацца з паветранымі змеямі ў колерах вясёлкі. На яе думку, гэта – ЛГБТ-сімволіка», «Актывістка Бондарава спрабавала адмяніць канцэрты Кіркорава ў Беларусі, але штосьці пайшло не так».

Гэтая адыёзная грамадзянка завяла і свой Telegram-канал, у якім каля 500 падпісчыкаў. У ім яна выкарыстоўвае мову варожасці і прамыя абразы як асноўны tone of voice. Скаргі на кантэнт канала паступаюць рэгулярна. Мы будзем адсочваць актыўнасць Вольгі Бондаравай у беларускім медыяполі.

Не можа не радаваць наяўнасць матэрыялаў, якія распавядаюць пра ЛГБТК+ з аб’ектыўных і ўзважаных пазіцыяў. Так, доктар Юдзіцкі, беларускі псіхіятр, псіхатэрапеўт, адзначае: «Гомасексуальнасць (як і гетэрасексуальнасць, і бісексуальнасць) – гэта разнавіднасць нормы, а не хвароба».

Пры складанні дайджэста мы знайшлі і навінку – рэкламу ЛГБТ-фрэндлі псіхолага ў Мінску.

Спадзяемся, што здаровая пазіцыя па ЛГБТК+ усё часцей будзе прабівацца ў беларускіх медыя.

 Рэдакцыя GPress.info

 

ДАЙДЖЭСТ АСВЯТЛЕННЯ ТЭМАТЫКІ ЛГБТК+ У БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯ Ліпень–верасень 2022 года