Апошняе апытанне: 50 адсоткаў літоўцаў падтрымліваюць аднаполыя грамадзянскія хаўрусы

Апошняе апытанне: 50 адсоткаў літоўцаў падтрымліваюць аднаполыя грамадзянскія хаўрусы

время чтения: < 1 мин

Апошняе апытанне, праведзенае delfi.lt, засведчыла, што амаль палова літоўскіх рэспандэнтаў падтрымліваюць аднаполыя грамадзянскія хаўрусы.

У той час як закон аб грамадзянскім партнёрстве, накіраваны на юрыдычнае прызнанне гомасексуалаў, усё яшчэ абмяркоўваецца, выданне DELFI.lt нядаўна правяло апытанне датычна меркавання пра магчымы закон аб грамадзянскіх хаўрусах у Літве.

Апошняе апытанне: 50 адсоткаў літоўцаў падтрымліваюць аднаполыя грамадзянскія хаўрусы

Апытанне паказала, што грамадская думка Літвы пазітыўна змянілася: кожная другая асоба падтрымлівае гомасексуальныя хаўрусы. Больш канкрэтна, жанчыны трохі больш добразычлівыя да грамадзянскіх хаўрусаў гомасэксуалаў (55,33%), чым мужчыны (43,28%).

Маладыя людзі таксама больш добразычлівыя. Больш за палову рэспандэнтаў ва ўзросце да 50 гадоў станоўча паставіліся да аднаполых грамадзянскіх хаўрусаў. Між тым толькі кожная чацвёртая асоба старэй за 70 гадоў была настроеная спрыяльна.

Больш за тое, ідэю грамадзянскага партнёрства ў цэлым больш падтрымліваюць людзі, якія атрымалі вышэйшую адукацыю з найбуйнейшых гарадоў Літвы.

Апытанне быў ініцыяваны літоўскім Цэнтрам па правах чалавека і праводзіўся з 20 верасня1 кастрычніка 2022 году. Пытанні анлайн-апытання былі падрыхтаваныя сацыёлагам доктарам навук Віценісам Юозасам Дэймантасам. Адбор удзельнікаў быў праведзены з улікам узроставай і палавой прапорцыі насельніцтва Літвы.

Аўтар: Раман Зарзета

Крыніца: lgl.lt

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале