Выканаўчы дырэктар «Samtökin»: мы былі раўнапраўнымі партнёрамі ў прыняцці ісландскага плану дзеянняў для ЛГБТІ
Ісландыя нашмат больш прасунутая, чым Літва, у галіне правоў чалавека ЛГБТІ, і супрацоўніцтва ісландскіх няўрадавых арганізацыяў з урадам Ісландыі акрэсленае ў праграме дзеянняў Ісландыі ў дачыненні да супольнасці ЛГБТІ на перыяд 2022-2025 гадоў.
Даніэль Э. Арнарссон, выканаўчы дырэктар ісландскай праваабарончай арганізацыі супольнасці ЛГБТІ “Samtökin”, які прыме ўдзел у дыскусіі «Першая стратэгія ЕС па забеспячэнні роўнасці ЛГБТІК 2020-2025: стане ці палітыка інтэграцыі ЛГБТІК часткай стратэгічных мэтаў Літвы?» на Нацыянальным форуме па правах чалавека, які адбудзецца 9 снежні, сцвярджае, што рэалізацыя ісландскай праграмы дзеянняў у дачыненні да ЛГБТІ на перыяд 2022-2025 гадоў была б немагчымая без цеснага супрацоўніцтва паміж урадавым і няўрадавым сектарамі.
Не маглі б вы расказаць нам больш падрабязна пра Ісландскай праграму дзеянняў у дачыненні да супольнасці ЛГБТІ на перыяд 2022-2025 гадоў? Якія захады яна прадугледжвае?
Ісландская праграма дзеянняў у дачыненні да супольнасці ЛГБТІ — гэта шырокая праграма на бліжэйшыя тры гады. Яна ахоплівае кожнае міністэрства Ісландыі, ад міністэрства юстыцыі да міністэрства сельскай гаспадаркі і рыбалоўства. Праграма дзеянняў складаецца з 19 сегментаў, у якіх пералічаная вялікая колькасць праектаў, што ўрад Ісландыі хоча завяршыць да 2025 году. Варта адзначыць, што план дзеянняў быў прыняты ў парламенце, і з усіх прагаласавалых ні адзін сябра парламенту не выступіў супраць яго.
Зацвярджэнне такога плана дзеянняў павінна быць складаным працэсам. Не маглі б вы, калі ласка, растлумачыць, якая праца вядзецца за кулісамі?
Вядома! План дзеянняў — гэта, хоць і вельмі важны, але не самы складаны заканадаўчы акт, які мы лабіявалі ў парламенце. У 2019 годзе закон аб гендарнай аўтаноміі быў прыняты парламентам, і гэты працэс заняў шэсць гадоў працы. Наша праца над планам дзеянняў пачалася ў 2020 годзе з сустрэчаў з прэм’ер-міністрам, і самым важным для нас было паказаць сапраўдную каштоўнасць нашай арганізацыі і быць усебакова падрыхтаваным бокам у працэсе прыняцця рашэнняў. У 2019 годзе мы значна ўмацавалі нашу сувязь з Бюро па пытаннях роўнасці пры прэм’ер-міністры. Калі справа дайшла да усеагульных выбараў у Ісландыі ў верасні 2021 году, «Samtökin» накіраваў патрабаванні да ўсіх палітычных партыяў, якія балатаваліся ў парламент. Больш таго, мы ацанілі ўсе іх праграму на прадмет уліку пытанняў ЛГБТІ і чынілі на іх ціск, каб зрабіць гэтую тэму рэальным прыярытэтам на выбарах. Мы далі ім часовыя рамкі для паляпшэння іх праграмаў па гэтым пытанні, і тры партыі сапраўды напісалі зусім новыя праграмы па пытаннях ЛГБТІ. Гэта было вельмі важна, бо тады мы ведалі, што гэтыя партыі стануць выдатнымі хаўруснікамі, калі мы пазней прапануем унесці змены ў законы ці нарматыўныя акты.
Якая была роля вашай арганізацыі ў фармаванні праграмы дзеянняў у дачыненні да супольнасці ЛГБТІ ў той форме, у якой яна ёсць сёння? Якія рэкамендацыі вылучыла ваша арганізацыя?
Афіцыйна прэм’ер-міністр папрасіў нас сфармаваць фокус-групу. Яны правялі тры сустрэчы з фокус-групай, на якіх мы маглі выказаць сваё меркаванне па парадку дня. За кулісамі ў нас было больш працы, бясконцыя сустрэчы з прэм’ер-міністрам, напісанне дакладаў і ацэнка дасягнутага ў гэтай справе. Офіс прэм’ер-міністра зрабіў выдатную працу па гэтым пытанні, і мы ад самага пачатку ведалі, што наш прэм’ер-міністр быў вельмі зацікаўлены ў тым, каб рэалізаваць парадак дня як мага хутчэй.
Пры распрацоўцы гэтага плану ўрад Ісландыі цесна супрацоўнічаў з мясцовымі арганізацыя абароны правоў ЛГБТІ На вашу думку, якія ўрокі можна было б вынесці з гэтага супрацоўніцтва ў Літве?
Адзінае, у чым Ісландыя адрозніваецца ад Літвы, — гэта колькасць насельніцтва. Насельніцтва Ісландыі вельмі невялікае, і таму сувязі паміж партыямі і НДА вельмі цесныя. Вядома, мы выбудоўвалі гэтыя сувязі вельмі стратэгічна на працягу многіх гадоў. Калі справа даходзіць да праваабаронцаў, самае галоўнае — быць надзейным ва ўсіх адносінах. Калі ўрад не верыць, што вы з’яўляецеся экспертамі ў гэтым пытанні, вас не будуць слухаць. Важна таксама быць заўважнымі і прад’яўляць добра аргументаваныя прэтэнзіі па гэтым пытанні праз сродкі масавай інфармацыі і на сустрэчах. Лепшы сябар — гэта тэлефон, а сустрэчы ўжывую таксама жыццёва важныя. Урок, які варта вынесці, палягае ў тым, каб прадэманстраваць агульную моц ЛГБТІ-арганізацыяў, каб прыцягнуць увагу асобаў, якія прымаюць рашэнні, і, такім чынам, сфармуляваць патрабаванні, з якімі абодва бакі могуць працаваць.
Вы збіраецеся ўзяць удзел у абмеркаванні стратэгіі роўнасці ЛГБТІК на 2020-2025 гады на Нацыянальным форуме па правах чалавека. Хоць Ісландыя не з’яўляецца чальцом ЕС, ці лічыце вы, што гэтая стратэгія важная і павінна быць рэалізаваная ва ўсіх дзяржавах-сябрах?
Абсалютна. Для нас вельмі важна стварыць рамкі для супрацы. Таксама мы ведаем, што многія дзеянні будуць ажыццяўляцца ў цесным супрацоўніцтве з намі, што дасць нам права голасу і вартасць. Нягледзячы на тое, што план дзеянняў не ахоплівае амаль усе задачы, якія неабходна выканаць, гэта выдатная зыходная кропка, і парламент паабяцаў, што яны будуць прытрымлівацца плану, што таксама будзе чыніць ціск на ўрад.
Дыскусія «Першая стратэгія ЕС па забеспячэнні роўнасці ЛГБТІК 2020-2025: стане ці палітыка інтэграцыі ЛГБТІК часткай стратэгічных мэтаў Літвы?» адбудзецца 9 снежня з 15: 30 да 16:45 гадзін падчас Нацыянальнага форуму па правах чалавека.
Гэты артыкул быў падрыхтаваны ў рамках ініцыятывы двухбаковага супрацоўніцтва «Развіццё партнёрства LGL і Samtokin78: абмен перадавым досведам і вызначэнне кірункаў стратэгічнага партнёрства». Ініцыятыва з’яўляецца часткай Фонду актыўнага грамадзянства, што фінансуецца Еўрапейскай эканамічнай прасторай (ЕЭП) і нарвежскімі фінансавымі механізмамі.
Крыніца: lgl.lt
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну