Рэцэпт поспеху

Рэцэпт поспеху «Балтыйскага прайду 2022»: яднанне і салідарнасць

время чтения: 5 мин

Фестываль «Балтыйскі прайд 2022», які прайшоў у чэрвені 2022 году, вызначыўся рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў. 4 чэрвеня Марш за роўнасць і мір ды канцэрт «прайд-гарады» ў Вільні сабралі да 20 000 жыхароў Вільні і гасцёў гораду. Мы спыталі арганізатараў і партнёраў фестывалю, што прывяло да поспеху «Балтыйскага прайду 2022».

Унікальнае партнёрства паміж Вільняй і Осла ў кантэксце «Балтыйскага прайду 2022»

Уладзімір Сімонка, выканаўчы дырэктар Нацыянальнай арганізацыі абароны правоў супольнасці ЛГБТ LGL, кажа, што «Балтыйскі прайд» стаў прыкладам поспеху для ўсіх краінаў Балтыі: «гэты фестываль павінен натхніць нашу супольнасць і грамадскасць на пошук важных для ўсіх нас зменаў у галіне правоў чалавека ЛГБТІ. Я веру, што «Балтыйскі прайд» мае патэнцыял вырасці ў будучыні ў найбуйнейшую ЛГБТІ-падзею ў нашым рэгіёне».

«Я захапляюся тым фактам, што ў гэтым годзе мы ўсталявалі ўнікальнае партнёрства з муніцыпалітэтамі Вільні і Осла і Літоўскай хартыяй разнастайнасці, якая аб’ядноўвае дзясяткі літоўскіх арганізацыяў і кампаніяў, якія надаюць прыярытэтнае значэнне роўнасці і разнастайнасці. Гэта паказвае, што «Балтыйскі прайд» атрымлівае ўсё большае прызнанне ў нашым грамадстве. Тое, пра што я марыў, стала рэальнасцю. «Балтыйскі прайд» стаў унікальным маршам па праспекце Гедыміна, які паслаў важнае паведамленне ўсёй Літве пра тое, што мы існуем, нас чуюць, і нам патрэбныя тыя ж правы, што і ўсім астатнім у нашай краіне», — кажа выканаўчы дырэктар LGL.

ЛГБТ

Іева Дзірмайтэ, кіраўнік муніцыпальнай адміністрацыі гораду Вільня. Фота lgl.lt

Іева Дырмайтэ, кіраўнік муніцыпальнай адміністрацыі гораду Вільня, падкрэслівае, што разнастайнасць, адкрытасць і мужнасць Вільні з’яўляюцца асабліва важнымі рухавікамі росту і поспеху горада: «Фестываль «Балтыйскі прайд» сёлета быў не толькі відавочнай перамогай любові над нянавісцю, маршам за роўныя магчымасці і мір, але і таксама велізарным і значным крокам у гісторыі гораду, асабліва ў галіне забеспячэння правоў чалавека і роўных магчымасцяў».

“Як адзін з кіраўнікоў гэтага праекту ў муніцыпалітэце Вільні, я сапраўды хачу, каб змены працягваліся ў гэтым кірунку. Такія падзеі не толькі ствараюць святочную, радасную атмасферу ў горадзе, але і дазваляюць адчуць гэтую практычную дабаўленую вартасць для Вільні і яго жыхароў у кантэксце гарадской дыпламатыі – у дадзеным выпадку гэты фестываль таксама з’яўляецца выдатным прыкладам актыўнага міжнароднага супрацоўніцтва паміж Вільняй і Осла – гарадамі-пабрацімамі. Я спадзяюся, што мы працягнем развіваць гэтае супрацоўніцтва і ў будучыні», — запэўнівае Іева Дзірмайтэ.

ЛГБТ

Мар’яна Борген, мэр Осла. Фота lgl.lt

Мар’яна Борген, мэр Осла, кажа, што фестываль «Балтыйскі прайд 2022» быў асабліва важны для ўсёй Еўропы ў гэты цяжкі перыяд.

«Мне выпаў гонар прысутнічаць на «Балтыйскім прайдзе 2022» у Вільні, каб прадстаўляць горад Осла і падзяліцца нашым найлепшым досведам у галіне правоў ЛГБТІ і інклюзіі. Осла і Вільня з’яўляюцца гарадамі-пабрацімамі і супрацоўнічаюць у многіх галінах, апошняй з якіх з’яўляюцца роўныя магчымасці і правы чалавека. У Еўропе дзейнічаюць цёмныя сілы, якія не прызнаюць правоў, за якія змагалася супольнасць ЛГБТІ. Мы павінны працягваць настойваць на талерантнасці і прыняцці іншасці і ніколі не дазваляць экстрэмісцкай ідэалогіі ўзяць верх. «Балтыйскі прайд 2022″ даў святло надзеі, а ўдзел у Маршы за роўнасць і мір з рэкорднай наведвальнасцю стала выдатным святкаваннем прагрэсу, дасягнутага краінамі Балтыі ў прызнанні вясёлкавай супольнасці».

Мастакі і бізнесоўцы падтрымалі ідэю фестывалю

ЛГБТ

Уладзімір Сімонка, выканаўчы дырэктар LGL. Фота lgl.lt

Па словах выканаўчага дырэктара LGL, поспех фестывалю таксама прадэманстраваў мэйнстрым-канцэрт «Гарады прайду», арганізаваны сумесна з Асацыяцыяй арганізатараў самай важнай музычнай прэміі краіны «M.A.M.A» каля Белага мосту: «канцэрт стаў выразам яднання і салідарнасці з украінскай супольнасцю ЛГБТІ, якая пакутуе ад вайны. Канцэрт такога ўзроўню быў праведзены ўпершыню і даў магчымасць артыстам актыўна выказаць сваю пазіцыю па пытаннях правоў чалавека».

“У гэтым годзе мы імкнуліся зрабіць «Балтыйскі прайд» яшчэ больш сяброўскім, прывабным і масавым. Думаю, нам удалося дасягнуць гэтай мэты. За гэта я хачу падзякаваць нашых партнёраў, спонсараў і супольнасць ЛПБТІ. Я цаню падтрымку «Балтыйскага прайду» ад кожнага. Я цаню іх цёплыя словы і веру ў нашу каманду», — кажа Уладзімір Сімонка.

ЛГБТ

Сімона Левярэне, кіраўнік Цэнтру вакансіяў Свэдбанку (Swedbank) і сябра праўлення Літоўскай хартыі разнастайнасці. Фота lgl.lt

Сімона Левярэне, кіраўнік Цэнтру вакансіяў Свэдбанку (Swedbank) і сябра праўлення Літоўскай хартыі разнастайнасці, распавядае, чаму для Сведбанку важна падтрымліваць «Балтыйскі прайд».

«Дзейнасць Свэдбанку грунтуецца на прынцыпах роўнасці, разнастайнасці і павагі правоў чалавека. Таму мы падтрымліваем некалькі ініцыятываў, якія прыцягваюць увагу да праблемаў з правамі чалавека, у тым ліку «Балтыйскі прайд». Падтрымка і ўзаемная павага як да нашых кліентаў, так і да супрацоўнікаў — наш прыярытэт. Толькі адкрытая арганізацыя, якая прызнае правы ўсіх, бачыць і паважае адрозненні, заваёўвае давер сваіх калегаў, партнёраў і кліентаў. Гэта неад’емная частка штодзённых аперацыяў Свэдбанку», — падкрэслівае Сімона Левярэне.

ЛГБТ

ДК Бартлі, галоўны спецыяліст па разнастайнасці, справядлівасці і інклюзіўнасці ў Мудзіз (Moody’s). Фота lgl.lt

ДК Бартлі, галоўны спецыяліст па разнастайнасці, справядлівасці і інклюзіўнасці ў Мудзіз (Moody’s), настойвае на тым, што для кампаніі асабліва важна падтрымліваць правы ЛГБТІ па ўсім свеце, у тым ліку фестываль «Балтыйскі прайд» у Літве: «Мы хочам, каб нашы супрацоўнікі ўспрынялі канцэпцыю адрозненняў і канцэпцыю таго, як мы функцыянуем».

“Мы хочам быць упэўненыя, каб вы, як прадстаўнік ЛГБТК+, ведалі, што мы падтрымліваем правы ЛГБТК+, і мы падтрымліваем гэтыя каштоўнасці цалкам мэтанакіравана. Што яшчэ больш важна, мы ўкаранілі глабальны трэнінг па пытаннях разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці. Гэты глабальны трэнінг не толькі распавядае пра тое, што вы маглі б зрабіць, каб быць больш функцыянальнымі з супрацоўнікамі з адметнай расавай, гендарнай і ЛГБТІ-прыналежнасцю. Усе нашы супрацоўнікі, пачынаючы з нашага генеральнага дырэктара, прайшлі гэты трэнінг, у якім распавядаецца пра досвед ЛГБТІ, і менавіта тут праяўляецца справядлівасць. Важна, каб на трэнінгу распавядалася пра тое, як мы паводзім сябе як кампанія, як мы ўзаемадзейнічаем, як мы ставімся адзін да аднаго. Гэта іншы спосаб мыслення, які, на нашу думку, быў надзвычай эфектыўны ў навучанні нашых супрацоўнікаў таму, як лепш працаваць з людзьмі, якія не падобныя на вас, не прамаўляюць як вы, паходзяць з адрознага атачэння і маюць іншы досвед», — падкрэслівае ДК Бартлі.

Поспех «Балтыйскага прайду» заахвочвае далейшыя амбітныя планы

Арганізатары фестывалю сцвярджаюць, што поспех «Балтыйскага прайду» заахвоціў іх разгледзець яшчэ больш амбітныя планы і будаваць больш глыбокі партнёрскія дачыненні: “паколькі «Балтыйскі прайд» быў паспяховым праектам, гэта натхніла мяне і маю каманду падумаць пра падрыхтоўку да наступнага кроку: заваяваць права правядзення EuroPride ў Вільні.”

«Я не сумняваюся, што наша заяўка, пададзеная сумесна з муніцыпалітэтам Вільні і іншымі партнёрамі, можа быць паспяховай, і ў нас ёсць добрыя шанцы атрымаць гэта ганаровае права запрасіць еўрапейскую супольнасць ЛГБТІ ў Вільню. Гэта яшчэ раз пацвердзіла б, што Вільня можа быць прыкладам для іншых еўрапейскіх сталіц, як горад, адкрыты і бяспечны для ўсіх», — раскрывае планы выканаўчы дырэктар LGL Уладзімір Сімонка.

Камунікацыйная кампанія праекту «Балтыйскі прайд 2022» фінансуецца ўрадам Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Артыкул быў падрыхтаваны ў рамках праекту камунікацыйнай кампаніі «Балтыйскі прайд 2022», што фінансуецца ўрадам Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Аўтар: Эгле Куктарайтэ

Крыніца і фота: lgl.lt

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале