Ці буйная перамога ў справе Мацатэ супраць Літвы пераканае Сейм адмяніць палажэнне аб «барацьбе з гей-прапагандай»?
Вялікая палата Еўрапейскага суду па правах чалавека (ЕСПЧ) вынесла свой вырак па справе Мацатэ супраць Літвы (скарга № 61435/19) на публічных слуханнях 23 студзеня 2023 года ў палацы правоў чалавека ў Страсбургзе.
Заяўніца, Нерынга Дангвідэ Мацатэ (1975-2020), была дзіцячай пісьменніцай і адкрытай лесбіянкай, якая ў 2013 годзе напісала кнігу пад назвай «Бурштынавае сэрца», куды ўвайшлі шэсць арыгінальных казак. Гэтыя гісторыі ўключалі персанажаў з розных сацыяльных групаў, такіх як ромы, асобы з разнастайным расавым паходжаннем, інваліды, разведзеныя сем’і; некаторыя з гэтых гісторый круціліся вакол такіх тэмаў, як эміграцыя і булінг.
Дзве з шасці казак утрымлівалі сюжэтныя лініі рамантычных стасункаў і шлюбаў паміж асобамі аднаго полу. Неўзабаве пасля публікацыі кнігі інспекцыя журналісцкай этыкі прыйшла да высновы, што дзве казкі, у якіх адлюстраваныя такія адносіны, не адпавядаюць пункту 2 (16) раздзелу 4 Закону аб абароне няпоўнагадовых ад згубнага ўздзеяння публічнай інфармацыі.
У ім гаворыцца, што любая інфармацыя, якая «выказвае пагарду да сямейных каштоўнасцяў» або «заахвочвае іншую канцэпцыю шлюбу і стварэння сям’і, чым тая, якая замацаваная ў Канстытуцыі або Цывільным кодэксе», разглядаецца як тое, што чыніць негатыўнае ўздзеянне на няпоўнагадовых. Пасля гэтага выдавец дадаў налепку з папярэджаннем, што кніга можа быць шкодная для дзяцей маладзей 14 гадоў. Заяўніца падала цывільны пазоў супраць выдаўца, але суды адхілілі яе пазоў, вызначыўшы, што выдавец дзейнічаў у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, што тычацца канцэпцыі сям’і і абароны няпоўнагадовых ад шкоднай інфармацыі. Скарга была пададзеная ў Еўрапейскі суд па правах чалавека 22 лістапада 2019 году.
Палажэнне «аб барацьбе з гей-прапагандай» мае даўнюю гісторыю ў Літве і неаднаразова прымянялася з мэтай абмежавання кантэнту, звязанага з ЛГБТІ.
У ліпені 2013 году Літоўская гей-ліга падала скаргу ў Інспекцыю на Нацыянальнае радыё і тэлебачанне Літвы, агульнанацыянальную вяшчальную кампанію. Скарга тычылася рашэння тэлекампаніі абмежаваць распаўсюд двух рэкламных ролікаў пра марш Балтыйскі прайд: тэлекампанія вырашыла, што адзін з відэаролікаў можна паказваць толькі ад 9й гадзіны вечару і што ён павінен быць пазначаны знакам, які паказвае, што ён можа быць шкодным для дзяцей ва ўзросце да14 гадоў., а іншае відэа можна было паказваць толькі ад 11й гадзіны вечару і павінна было быць пазначана знакам, якія паказваюць, што яно пасуе толькі для дарослых. Кампанія абгрунтавала гэтае рашэнне тым, што згаданыя відэа могуць парушаць пункт 2 (16) артыкулу 4 Закону аб абароне няпоўнагадовых. У верасні 2013 году Інспекцыя адхіліла скаргу, вызначыўшы, што тэлекампанія не была абавязаная трансляваць разгляданыя відэаролікі і, такім чынам, адмовіўшыся трансляваць іх так, як гэтага хацелі арганізатары прайд-маршу, яна не парушыла ніякіх законаў.
25 кастрычніка 2014 ЛГЛ звярнулася ў Еўрапейскую камісію з нагоды невыканання Літвой сваіх забавязанняў у рамках права ЕС. У афіцыйнай скарзе, падрыхтаванай у супрацоўніцтве з ЛГБТІ-арганізацыяй ILGA-Europe, падкрэслівалася, што Літва парушае права на свабоду слова і выказвання, замацаванае ў дамове ЕС, Хартыі асноўных правоў ЕС і дырэктыве пра аўдыёвізуальныя медыя-паслугі.
6 лістапада 2018 году, адзначаючы сваё 20-годдзе, вядомы літоўскі поп-рок-гурт Skamp выпусціў новы сінгл «Кахай мяне так, бы заўтра не наступіць», а таксама музычны відэаролік, які літоўскае тэлебачанне адмовілася трансляваць, паколькі ў ім былі паказаныя аднаполыя пары, што дэманструюць пяшчоту.
У сваім доўгачаканым выраку па справе Мацатэ супраць Літвы ЕСПЧ прыйшоў да высновы, што » захады, зробленыя ў дачыненні да кнігі заяўніка, былі накіраваныя на абмежаванне доступу дзяцей да інфармацыі, якая паказвае аднаполыя стасункі як па сутнасці эквівалентныя разнаполым стасункам, маркіруючы такую інфармацыю як шкодную, і далей робіць выснову, што гэтыя захады не пераследвалі законную мэту ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкулу 10 Канвенцыі.
ILGA-Europe (Міжнародная асацыяцыя лесбіянак, геяў, бісексуалаў, транс- і інтэрсексуалаў), Артыкул 19 і прафесар Дэвід Кей, якія дзейнічаюць супольна, і таварыства Háttér атрымалі дазвол браць удзел у пісьмовым разглядзе ў якасці трэціх бакоў.
«Некаторыя палітыкі, якія сцвярджаюць, што гэты закон больш не ўжываецца дыскрымінацыйным чынам, таксама кажуць, што вынік гэтай справы паўплывае на іх далейшыя рашэнні. Такім чынам, гэта добрая магчымасць для асобаў, якія прымаюць рашэнні, гарантаваць, што законныя чаканні супольнасці ЛГБТІ адносна годнага жыцця ў Літве будуць рэалізаваныя. Дзіўна, што адказныя ўстановы да гэтага часу не прыклалі намаганняў для адмены дыскрымінацыйных палажэнняў, якія па сваім змесце практычна ідэнтычныя антыдэмакратычным законам «супраць гей-прапаганды», што існуюць у Венгрыі і Расіі», — адзначыў Уладзімір Сімонка, выканаўчы дырэктар ЛГЛ, Нацыянальнай арганізацыі па абароне правоў ЛГБТІ.
Крыніца: lgl.lt, Моніка Антанайцітэ
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну