Доўгая гісторыя дрэгу - ад вадэвіля да Рэйгана. І чаму абурэнне правых – глупства

Доўгая гісторыя дрэгу — ад вадэвіля да Рэйгана. І чаму абурэнне правых – глупства

время чтения: 4 мин

У той час як рэспубліканцы спрабуюць забараніць дрэг-квін выступаць перад дзецьмі, варта памятаць, што дрэг сягае далёка ў глыб гісторыі Амерыкі.

ЗША сутыкаюцца з няспынным гвалтам са зброяй, нянавісцю, абумоўленай невуцтвам, нарастаючым кліматычным крызісам і ростам узроўню інфляцыі. Тым не менш, сярод усіх праблем, з якімі цяпер сутыкаюцца амерыканцы, рэспубліканцы чамусьці вырашылі, што дрэг з’яўляецца адной з самых актуальных і небяспечных праблем у краіне.

Штат Тэнэсі прыняў пастанову пра поўную забарону на публічныя дрэг-шоу. Аднак федэральная судовая ўлада часова адмяніла яго дзеянне. Тым не менш, падобнае заканадаўства супраць дрэг-шоў рыхтуецца ў іншых штатах. Адвакаты ЛГБТК+ і транссексуалаў папярэджваюць, што гэтыя законапраекты з’яўляюцца толькі яшчэ адным сродкам нападу на квір-супольнасць і могуць выкарыстоўвацца для крыміналізацыі гендэрнай неадпаведнасці.

Кансерватары сцвярджаюць, што гаворка ідзе аб абароне дзяцей. Аднак пры гэтым ігнаруюцца некалькі асноўных фактаў: тое, што дрэг не ўяўляе сабою прамой пагрозы для дзяцей, што існуюць сямейныя формы дрэгу, як ёсць сямейныя формы любой забавы, і што дрэг быў часткай жыцця грамадства на працягу стагоддзяў. Акцёры апранаюцца і выступаюць як прадстаўнікі супрацьлеглых палоў столькі, колькі існуе тэатр. Нягледзячы на тое, што дрэг з’яўляецца асобным стылем перфомансу з моцнымі сувязямі з ЛГБТК+ супольнасцю, менавіта тэатр на працягу ўсёй гісторыі закладаў аснову сучаснага дрэгу. У старажытнагрэчаскім тэатры жаночыя ролі выконвалі мужчыны. У заходняй оперы ёсць традыцыі, калі спевакі выконваюць арыі супрацьлеглага полу. Кабукі — форма японскага традыцыйнага тэатра, якая ўзнікла ў ранні перыяд Эда — першапачаткова ў спектаклях гулялі як мужчыны, так і жанчыны. Але ў рэшце рэшт жанчынам забаранілі выступаць, таму мужчыны ўзялі на сябе ўсе ролі. Гэта традыцыя, якая захавалася дагэтуль. Калі на сцэне ішлі п’есы Уільяма Шэкспіра, акцёры-мужчыны часта апраналіся ў вопратку жаночага полу, каб працягваць спектакль.

Мяркуецца, што тэрмін «дрэг» узнік у англійскім тэатральным слэнгу 19-га стагоддзя і першапачаткова адносіўся да апісання мужчын, якія выступалі ў тым, што традыцыйна лічылася жаночай вопраткай. Мяркуецца, што гэтае слова замацавалася падобным чынам, бо вопратка, якую мужчыны насілі, каб граць жаночыя персанажы, звычайна валачылася па падлозе.

У пачатку 20-га стагоддзя самым высокааплатным акцёрам у ЗША была дрэг-квін

Ішоў час, дрэг рабіўся ўсё больш звязаным з асобай, чым з тэатральным прадстаўленнем, у якім яна прымала ўдзел.

Вадэвіль, які быў асабліва папулярны ў пачатку 20-га стагоддзя, — гэта від забавы, які складаецца з кароткіх дзеянняў, такіх як камедыя, спевы і танцы. Некаторыя элементы вадэвілю магчыма ўбачыць у сучасных дрэг-спектаклях. Адной з найбуйнейшых зорак гэтага перыяду быў Джуліян Элтынг, піянер у амерыканскім дрэг-мастацтве, або імітацыі жаночага полу, як іх называлі ў той час. У свой час Элтынг быў самым высокааплатным акцёрам у ЗША.

Доўгая гісторыя дрэгу - ад вадэвіля да Рэйгана. І чаму абурэнне правых – глупства

Джуліян Элтынг, піянер амерыканскага драг-арту або імітатар жанчын, быў адным з самых высокааплатных акцёраў у ЗША на піку папулярнасці выканаўцы. (Getty). Фота thepinknews.com

Акцёр страціў вядомасць сярод публікі, калі вадэвіль стаў менш папулярным, а забарона на пераапрананне на публіцы не дазволіла Элтынге выступаць у касцюмах.

Аднак гэта быў не канец дрэгу. На працягу 1920-х і 30-х гадоў у ЗША існавала памяркоўнае стаўленне да дрэгу. І нават існавала свята дрэг, вядомае як «вар’яцтва браткоў».

Аднойчы Рональд Рэйган сыграў галоўную ролю ў фільме з дрэг-шоў

Жаўнеры творча пераадольвалі нуду, ставячы спектаклі з пераапрананнем у жаночую вопратку, у розныя перыяды гісторыі, асабліва падчас Другой сусветнай вайны. Менавіта ў гэты перыяд нарадзіўся заахвочвальны да далучэння да войска (прапагандысцкі) спектакль, які пазней стаў фільмам «Гэта – армія».

Спектакль быў пастаўлены арміяй ЗША на Брадвеі ў 1942 годзе з удзелам амерыканскіх жаўнераў і музыкай і тэкстамі Ірвінга Берліна на карысць Фонду надзвычайнай дапамогі арміі. Пазней ён быў ператвораны ў фільм, які меў надзвычайны поспех і атрымаў Оскар у 1944 годзе.

У кінастужцы «Гэта – армія» былі паказаны сапраўдныя салдаты розных узростаў, апранутыя ў жаночую вопратку ў якасці статыстаў падчас некалькіх масавых сцэнаў усіх узростаў. Прычым у фільме здымаўся не адзін, а два палітыкі-рэспубліканцы: будучы прэзідэнт і губернатар Каліфорніі Рональд Рэйган, а таксама Джордж Мэрфі (будучы сенатар ад Каліфорніі).

Доўгая гісторыя дрэгу - ад вадэвіля да Рэйгана. І чаму абурэнне правых – глупства

У фільме «Гэта – армія» салдаты арміі ЗША выступалі ў ролі жанчын, а ў галоўнай ролі быў будучы прэзідэнт Рональд Рэйган. (Warner Bros). Фота thepinknews.com

Дрэг асацыюецца з квір-супольнасцю, але застаецца апорай поп-культуры

Кансерватыўная крывадушнасць заўсёды знойдзе прычыны, па якіх палітыкам-рэспубліканцам і ўльтраправым экспертам падабаецца атрымліваць асалоду ад акцёраў, якія выступаюць у ролі іншага полу ў кіно і на тэлебачанні, але выступаюць супраць прафесійных дрэг-каралеваў, якія робяць сюжэты для дзяцей.

Дзесяцігоддзямі людзей забаўлялі такія дрэг-акторы, як Робін Уільямс у ролі місіс Даутфайр, Джэймі Фар у M*A*S*H, Дастын Хофман у Tootsie, Том Хэнкс у Bosom…

У дакументальным фільме “Парыж у агні”, які выйшаў у 1990 годзе, падрабязна распавядаецца пра дрэг.

Пол О’Грэйдзі праславіўся ў ролі Лілі Сэвідж на брытанскім тэлебачанні ў 1990-х гадах, і яго спадчына як знака культуры, а таксама заўзятага абаронцы ЛГБТК+ жыве пасля яго раптоўнай смерці 28 сакавіка 2023 года.

Было б недарэчна не згадаць, як гонкі RuPaul’s Drag Race захапілі ўвагу тэлегледачоў з таго часу, як гэта рэаліці-шоу ўпершыню выйшла ў эфір у 2009 годзе.

Невыпадкова заканадаўства, якое забараняе дрэг, накіравана менавіта на паказ дрэг-спектакляў на вачах у дзяцей. Падкрэсліванне пагроз дзецям з’яўляецца ўстойлівай стратэгіяй перадачы ўяўнага заняпаду амерыканскай культуры, нормаў і каштоўнасцяў.

У 1970-х гадах анты-ЛГБТК+ актывістка Аніта Брайант распачала сваю палітычную кампанію «Выратуйце нашых дзяцей», сцвярджаючы, што квір-людзі «вярбуюць дзяцей». Паўстагоддзя пазней праз фанатычныя страхі наконт прагрэсу ў галіне правоў ЛГБТК+ з’явілася заканадаўства, якое абмяжоўвае абмеркаванне квір-тэматыкі ў школах, абвяшчаючы выканаўцаў дрэг-музыкі «грумерамі» і абмяжоўваючы доступ транс-людзей да медыцынскага абслугоўвання па карэкцыі полу. Разгортванне гэтых застарэлых, поўных нянавісці мітаў не скончыцца забаронай дрэгу. Гэта “казка пра белага бычка” будзе працягвацца да таго часу, пакуль кансерватары будуць змагацца супраць правоў ЛГБТК+ і трансгендэраў у сваёй культурнай вайне. Аднак гэта становішча дакладна не заштурхне квір-людзей назад у “шафу” і не сатрэ неад’емную ролю, якую адыгрываў дрэг у мастацтве і тэатры на працягу сусветнай гісторыі.

Аўтар: Мэгі Баска, thepinknews.com

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале