(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');
Прадстаўнікі LGL узяліялі ўдзел у праграме практычнай вучэбнай мабільнасці ў Рэйк'явіку

Прадстаўнікі LGL узяліялі ўдзел у праграме практычнай вучэбнай мабільнасці ў Рэйк’явіку

время чтения: < 1 мин

З 17 па 24 красавіка 2023 года Эгле Куктарайтэ, мэнаджар па камунікацыях Нацыянальнай арганізацыі абароны правоў ЛГБТ LGL, Віялета і Ліна, валанцёркі платформы эмацыйнай падтрымкі ЛГБТ-студэнтаў, бацькоў і настаўнікаў LGL, прынялі ўдзел у праграме практычнай вучэбнай мабільнасці ў Рэйк’явіку (Ісландыя).

Прадстаўнікі LGL зацікавіліся перадавой практыкай, якая ўжываецца ў Ісландыі ў галіне прадухілення здзекаў і падтрымкі ЛГБТ-моладзі, і азнаёміліся з дзейнасцю Samtokin78.

Прадстаўнікі LGL узяліялі ўдзел у праграме практычнай вучэбнай мабільнасці ў Рэйк'явікуМэта праграмы вучэбнай мабільнасці — умацаваць кампетэнцыі супрацоўнікаў LGL і валанцёраў платформы эмацыйнай падтрымкі студэнтаў ЛГБТ у аказанні эмацыйнай падтрымкі маладым людзям, якія сутыкаюцца з булінгам, а таксама спрыяць абмену лепшымі практыкамі паміж LGL і Samtokin78, вызначыць магчымыя напрамкі далейшага супрацоўніцтва ў галіне прадухілення булінгу.

Падчас візіту мэнаджарка па камунікацыях LGL сустрэлася з былой Прэм’ер-міністаркай Ісландыі Ёханай Сігурдардацір, яе жонкай, журналісткай і аўтаркай больш за дзесяць кніг, Ёнінай Леасдацір і Дугам Кэрам, выканаўчым дырэктарам Dignity Network Canada.

Ёхана Сігурдардацір стала першай у свеце кіраўніцай дзяржавы з ідэнтычнасцю лесбіянкі. Падчас сустрэчы ўзгадваўся удзел Ёханы і Ёніны ў імпрэзеBaltic Pride 2016 Pride Voices.

Візіт у Рэйк’явік з’яўляецца часткай праекта практычнай вучэбнай мабільнасці «Разам супраць булінгу на глебе ЛГБТ: пераймаем лепшы вопыт Ісландыі». Праект рэалізуецца ў рамках Фонду актыўнага грамадзянства, што фінансуецца ў рамках фінансавага механізму Еўрапейскай эканамічнай прасторай (ЕЭП)

Крыніца: lgl.lt

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале