Дайджэст асвятлення ЛГБТК-тэматыкі ў беларускіх СМІ III квартал 2023 года

Дайджэст асвятлення ЛГБТК-тэматыкі ў беларускіх СМІ III квартал 2023 года

время чтения: 2 мин

III квартал 2023 года вызначыўся значным павелічэннем згадак ЛГБТК+ тэматыкі ў праўладных і незалежных медыя.

Адна з асноўных прычын – ініцыяванне Генеральнай пракуратурай Беларусі законапраекта «Аб адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены полу, педафіліі і чайлдфры».

Ініцыятыва стала падставай для чарговага вітка мовы варожасці з боку прапагандыстаў і праўладных актывістаў. Хаця, як адзначаюць эксперты, адсутнасць такога закона не перашкаджала гамафобнай рыторыцы рэжыму і яго функцыянераў.

Дайджэст асвятлення ЛГБТК-тэматыкі ў беларускіх СМІ III квартал 2023 годаУ сувязі з гэтым важным уяўляецца разгляд гэтага наратыву, прычын і магчымых прагнозаў. Як гэта робіць доктарка філалагічных навук, экспертка ў галіне камунікацыі Ірына Сідорская.

Значная частка матэрыялаў у праўладных СМІ прысвечана становішчу з ЛГБТК+ супольнасцю па-за межамі Беларусі, у асноўным, у Еўропе і ЗША. Некалькі артыкулаў былі прысвечаныя і маючым адбыцца выбарам у Польшчы з пазіцыі таго, што гэтая краіна кіруецца т.зв. «калектыўным Захадам».

Асноўны пасыл такіх публікацый не новы: «Паглядзіце, як там дрэнна, а Беларусь — выспачка стабільнасці, і тут захоўваюцца традыцыйныя каштоўнасці».

Вось характэрная цытата: «Мы ведаем, што Еўропа ўмее гуляць у даўгую і заўсёды будуе дальнабачныя планы. І пакуль яны ствараюць новы кіраваны натоўп, мы, беларусы, будзем ствараць моцны інстытут традыцыйнай сям’і, каб нашыя дзеці не трапілі на кручок еўрапейскай распусты і прапаганды ЛГБТ».

 «На варце традыцыйных каштоўнасцяў» выступае частая госця нашага Дайджэсту – Вольга Бондарава, якую многія ахрысцілі «інфаказачкай». Сярод яе новых поспехаў – змена з боку найбуйнейшага рытэйлера краіны серыі рэкламных абвестак да школьнага сезону, у якіх яна ўгледзела «прапаганду ЛГБТ».

Трэба адзначыць, што няўдачы ў сп-ні Бондаравай здараюцца: праваахоўныя органы адмовілі ёй у прыняцці да дзеяння заявы пра закрыццё аграсядзібы «Літоўка», не знайшоўшы там «прапаганды культу гвалту і жорсткасці». У тым ліку «карцінаў ЛГБТ-тэматыкі».

Мяркуючы па ўсім, з пагаршэннем эканамічнага становішча ў Беларусі, будзе нарастаць і гамафобная рыторыка з боку рэжыму, паколькі, цытуючы Ірыну Сідорскую, «Лукашэнку трэба найперш зарабіць сабе палітычны капітал. Па-першае, так, знайсці ворагаў. Ён жа не можа прыняць пункт гледжання, што тое, што ён збудаваў, не працуе. Што людзі жывуць кепска, не бачаць перспектываў. Лепш паказаць, што вінаватыя нейкія ворагі. Вось калектыўны захад, плюс у Беларусі ўнутры таксама ёсць пятая калона. І вось гэтая пятая калона не толькі «змагары», а ў тым ліку вось людзі, як ён называе, «нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі».

…Дыктатар ніколі не можа эфектыўна кіраваць складанай сістэмай. Дыктатар спрабуе спрасціць свет, не бачыць усіх яго адценняў, не бачыць розных сацыяльных груп, а дзяліць на чорнае і белае. Гэта вось тая карціна рэальнасці, якую, як мне падаецца, мае Лукашэнка».

Рэдакцыя GayPress

Дайджэст асвятлення ЛГБТК-тэматыкі

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале