«Святога нічога» – запусціўся гумарыстычны падкаст пра беларус_ак
Канцэпт шоу просты: удзельні_цы «Святога нічога» выпуск за выпускам намацваюць карані і трэнды беларускай ідэнтычнасці, шчыра размаўляючы пра ўсё на свеце — ад побытавых звычак да ўзаемаадносінаў з уласным целам.
Да вядучай – журналісткі Марыі Пархімчык – завітваюць людзі, якім ёсць што распавесці па канкрэтных тэмах. На якім кантэнце раслі беларус_кі часоў незалежнасці рэспублікі? Як школа ўплывала на іх разуменне сябе і свету? Чым адметны беларускі дэйтынг? Як беларус_кі тусуюцца? Што лічаць класным і да чаго імкнуцца? Ці любяць сябе і свае целы? Пра якія адносіны мараць і чаму прагнуць (або не) шлюба?
У першым эпізодзе, прысвечаным медыя 1990-2000-х два пакаленні сышліся ў абмеркаванні вінегрэта, якім частаваў нас тэлевізар ды ютуб. Тут табе і «Тату», і Паца-Ваца, і Каця Лель без зубоў, і рэаліці-шоу з порна-мадэллю, і «Твін Пікс», і нечаканыя парады псіхалагіні на моладзевым шоу. У другім эпізодзе абмеркавалі феномен беларускай школы, дзе чалавека можа чакаць радыкальна розны досвед: ад адзіноты і булінгу да поўнага прыняцця асабістасці.
«Святога нічога» – гэта аўдыяшоу, дзе шчыра гавораць на тэмы, блізкія ўсім, без аглядкі на аўтарытэтныя меркаванні ці «бясспрэчныя ісціны». Тут абмяркоўваюць жыццё ў Беларусі на асабістых прыкладах і кажуць пра розныя з’явічшы без упрыгожванняў, «як ёсць». Гэта бывае весела, а бывае – зусім не. Удзельні_цы шоу спрабуюць асэнсаваць досвед сталення, пошукаў сябе і намаганняў «жыць дарослае жыццё» ў складаных знешніх абставінах, якія Беларусь прапанавала ўсе гады яе крохкай незалежнасці. Слухач_кі могуць пачуць тут нешта сугучнае ўласным думкам, а могуць знайсці падставы для таго, каб пакінуць дыскусійны каментар.
Паслухаць «Святога нічога» можна на Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts, YouTube, YouTube Music, SoundCloud, Castbox ды іншых пляцоўках.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну