Серыя творчых майстэрняў ў Менску!
Серыя творчых майстэрняў goodgirlsclub — гэта бяспечная прастора для самавыяўлення і ўзаемападтрымкі, створаная для жанчын* і q-персон, дзе мы спрабуем сябе ў займальных відах творчасьці, і аднаўляем унутраны рэсурс у цёплай кампаніі аднадум_ак.
На кожнай з сустрэч вас будзе чакаць 4 тэматычныя прасторы з матэрыяламі для розных відаў творчасьці, напрыклад, стварэння калажаў ды пляцення з бісеру.
Вы можаце карыстацца любымі матэрыяламі прасторы, а таксама прыйсці са сваімі творчымі праектамі, каб працягнуць іх у спрыяльнай атмасферы. Не рабіць нічога — гэта таксама варыянт, які вы можаце абраць і быць прынятымі ў гэтым. А калі вы адчуеце, што вам хочацца расслабіцца і правесьці час разам, без ўключэння ў творчыя эксперыменты — для вас мы падрыхтавалі антыстрэс-размалёўкі і размалёўкі па нумарах.
Падчас майстэрняў будзе магчымасць частавацца гарбаткай і кавай.
На арт-майстэрнях вы можаце вынаходзіць новыя цудоўныя знаёмствы, а таксама праводзіць час сам насам у прыемным асяроддзі — абапірайцеся на свой камфорт і рэсурс у кожным канкрэтным моманце, а мы вас у гэтым падтрымаем!
- Вы можаце зарэгістравацца як на ўсе сустрэчы, так і асобна на любую падыходзячую дату.
- Працягласць кожнай арт-майстэрні — 5 гадзін. Абірайце любы камфортны для вас час, каб завітаць і сысці з сустрэчы.
- Творчыя майстэрні адбудуцца 21.09/ 5.10/ 19.10/ 2.11 у Менску, дакладнае месца правядзення мы паведамім вам асабіста бліжэй да сустрэчы пасля рэгістрацыі.
Удзел у мерапрыемствах бясплатны. Рэгістрацыя будзе адкрывацца падчас анонса кожнай канкрэтнай майстэрні — уся інфармацыя з’явіцца ў профіле!
Да хуткіх утульных восенькіх сустрэч!
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну