
Гісторыя Алекса і яго шлях транспераходу
Можа падацца, што ў пытаннях транспераходу Беларусь досыць ліберальная, бо ў нас аперацыі па трансгендарным пераходзе ўсё яшчэ легальныя і больш за тое — бясплатныя.
Фармальна гэта так, але на практыцы транспераход суправаджаецца цяжкасцямі і патэнцыйнымі пагрозамі. Паводле маніторынгу беларускай арганізацыі TG House, які адвакатуе правы трансгендарных персон, з 2023 года ў Беларусі рэзка ўзрасла колькасць адмоў у транспераходзе. Калі ў снежні 2022 года камісія ўхваліла 80% заяў пра жаданне здзейсніць транспераход, то ўжо ў верасні 2023 года камісія адмовіла 80% заяўні_ц. Удзельні_цы казалі, што «камісія здавалася фармальнай, як быццам усё ўжо вырашана загадзя».
Крыніца: Маніторынг працы камісій па транспераходзе ў Беларусі (2019—2024). TG House
Узрослая колькасць адмоў у транспераходзе звязаная з трансфобіяй і гамафобіяй дзяржавы і з прыняццем у Беларусі законаў, што крыміналізуюць ЛГБТК+. Так, у верасні 2024 года ў Беларусі затрымалі не меней за восем трансперсон. Супраць дзвюх з іх распачалі крымінальныя справы пра распаўсюд парнаграфіі.
Транслюдзі не пачуваюцца абароненымі ў Беларусі і вымушаны або сядзець ціха, або бегчы ў іншыя краіны, асцерагаючыся пераследу.
З чым сутыкаюцца трансперсоны, якія апынуліся ў змушанай міграцыі? Як праходзіць транспераход у Беларусі і чым ён адрозніваецца ад працэсу ў Літве і Расіі?
Пра гэта «ІншыЯ» пагаварылі з трансгендарнай персонай Алексам, які быў вымушаны з’ехаць з Беларусі і Расіі, асцерагаючыся палітычнага пераследу, і зараз спрабуе скончыць транспераход у Літве.
Чытай увесь матэрыял па спасылцы.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну
Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале