
Прайд Таронта 2025. Свята еднасці ў час выпрабаванняў
Па розных ацэнках, больш як 25 000 чалавек далучыліся да мерапрыемстваў легендарнага Прайду у найбуйнейшым горадзе Канады — Таронта напрыканцы чэрвеня.
Сёлета звыш за 250 калонаў удзельнікаў Прайд-параду ў Таронта пакрочылі ўздоўж найдаўжэйшай магістралі правінцыі Антарыё — вуліцы Янг, агульная даўжыня якой складае 1896 км!
Няпростыя часы адклалі свой адбітак на атмасферы свята.
Асобнымі шэрагамі з заклікамі да падтрымкі рушылі квір-актывісты Украіны, Кубы, Ірана…
На жаль, некалькі буйных спонсараў Таронта Прайду ўстрымаліся ад фундавання сёлетняга гарадскога свята квір-супольнасці, уключаючы Google, Nissan, Home Depot.
Гэта спрычыніла значны дэфіцыт бюджэту мерапрыемства, які, паводле арганізатараў Pride Toronto, сягнуў 900 000 канадскіх даляраў.
Тым не менш, свята атрымалася. Гэта магчыма было ўбачыць па вачах наведнікаў і па шчырых ўсмешках удзельнікаў Прайду.
Салідарнасць — перадусім. Гэты дэвіз вельмі добра адлюстроўвае атмасферу Toronto Pride 2025, найбуйнейшага квір-фэсту Канады.
Націсніце на фота каб павялічыць