Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

время чтения: 3 мин

Самая ўсходняя правінцыя Канады Ньюфаўндлэнд і Лабрадор прывітала каля 5 000 ўдзельнікаў традыцыйнага ліпеньскага Прайд-фэсту ў сваёй сталіцы, мястэчку Сэнт-Джонз на беразе Атлантычнага акіяну.

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Прайд-парад з рашучым дэвізам “Шляху назад няма!” стартаваў сёлета ад гарадской ратушы Сэнт-Джонза і сімвалічнага нулявога кіламетра Канады.

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Тысячы прадстаўнікоў дзяржаўных структураў, мясцовых бізнэсаў, адукацыйных установаў, цэркваў, спартовых клубаў, рок-гуртоў, сродкаў масавай інфармацыі, праваабарончых і сэрвісных арганізацыяў далучыліся да калоны ўдзельнікаў вясёлкавага шэсця.

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Жыхары і госці правінцыі прыйшлі на Прайд-парад ў яскравых строях сем’ямі, разам са сваімі дзецьмі – з немаўлятамі ў слінгах і вазочках, юнакамі і падлеткамі.

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

На тварах дзяцей і дарослых – усмешкі, у акіянічным паветры – атмасфера утульнага гарадскога свята роўнасці і гонару для ўсіх.

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Для тых, каму было цяжка адолець пешкі маршрут параду па стане здароўя, быў забяспечаны бясплатны праезд на традыцыйных школьных жоўтых аўтобусах.

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

У гарадскім садзе па ходзе калоны была зладжаная зона адпачынку і цішыні для людзей аўтыстычнага спектру. У гэтай кропцы маршруту шэсця ўдзельнікі спынялі спевы і скандаванні і пэўны час ішлі моўчкі.

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Адлегласць прайд-параду ў Сэнт-Джонсе склала крыху менш за два кіламетры. Маршрут прайшоў па цэнтральнай вуліцы Дакварт ўздоўж гавані і скончыўся грандыёзным квір-пікніком і канцэртам у парку Банэрман ля гістарычнага будынка першага Дома ўраду Ньюфаўндлэнду.

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Хочацца верыць, што аднога дня такія ж яскравыя вясёлкавыя святы чуласці, чалавечнасці і ўзаемапавагі адбудуцца і на берагах Сожа і Дняпра, Бярэзіны і Свіслачы, Нарачы і Свіры. Шлях да талерантансці, прыняцця разнастайнасці, адстойвання годнасці іншых важна прайсці кожнаму. У рэшце рэшт кожнаму гэта будзе на карысць.

Глядзіце таксама: Прайд Таронта 2025. Свята еднасці ў час выпрабаванняў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Сэнт-Джонз Прайд: вясёлка ў краі кітоў і айсбергаў

Глядзіце больш фота з Сэнт-Джонз Прайд. Нажміце на фота, каб павялічыць