
«Я – мама трансгендарнага дзіцяці». Гісторыя Аксаны
Нядаўна «Іншыя» апублікавалі інтэрв’ю з трансгендарным хлопцам Алексам, у якім пагаварылі аб тым, як ён усвядоміў сваю трансгендарнасць, як праходзілі спробы яго транспераходу ў розных краінах і з чым у цэлым сутыкаюцца трансперсоны, што апынуліся ў вымушанай міграцыі.
Неўзабаве пасля выхаду гэтага інтэрв’ю Алексу зрабілі гендарна-афірмацыйную аперацыю* ў Літве: гэта быў шлях даўжынёю ў тры краіны, мноства камісій і даведак.
«Дысфарыя і няўпэўненасць пачалі змяняцца на камфорт і гонар за пройдзены шлях. Я стаў насіць адзенне, якога раней саромеўся з-за грудзей»
,— дзеліцца сваімі пачуццямі пасля аперацыі герой інтэрв’ю «Іншых«.
Мы віншуем Алекса з тым, што ў яго нарэшце атрымалася гэта зрабіць, і зычым яму сіл і найхутчэйшага аднаўлення!
У інтэрв’ю Алекс некалькі разоў згадваў сваю маму, яе падтрымку і тое, што яна са шчырага жадання зразумець, што з ім адбываецца, у выніку стала актывісткай за правы трансперсон.
Таму гэтым разам мы вырашылі пагаварыць з мамай Алекса асабіста. У гэтым інтэрв’ю мы гутарым з Аксанай аб тым, які шлях ёй давялося прайсці ў прыманні свайго дзіцяці, што адчувае мама трансгендарнай персоны, калі ёй даводзіцца бараніць сваё дзіця перад грамадствам, і як яна дапамагае іншым бацькам у прыняцці сваіх дзяцей.
Пра момант, калі Алекс усвядоміў, што быць хлопчыкам яму больш камфортна
«Упершыню гэта выявілася ў 11-12 гадоў, калі ў Алекса змяніўся стыль».
Тады ён пачаў самастойна абіраць сабе адзенне і стаў насіць розныя талстоўкі, джынсы, клятчастыя кашулі — атрымоўваўся такі унісэкс-гардэроб.
У той перыяд ён чытаў і глядзеў анімэ, а таксама пачаў захапляцца касплэямі. У нейкі момант я заўважыла, што для касплэю ён абіраў выключна мужчынскія ролі. Тады ж ён папрасіў заказаць яму прыстасаванні для зацягвання*. Я думала, што яны яму патрэбныя для касплэю, таму не пярэчыла і нават падтрымлівала яго ў гэтай творчасці. Але потым я ўсвядоміла, што гэтая гульня ў касплэй мужчынскіх персанажаў перайшла з фантазіі ў рэальнасць: дзіця ўжо фактычна адчувае сябе хлопчыкам.
У 15 гадоў Алекс зрабіў камінг-аўт. Ён заявіў мне, што пачуваецца хлопчыкам, і папрасіў надалей звяртацца да яго ў мужчынскім родзе
Я хутка перайшла на гендарна-нейтральнае імя Алекс. З ім звязаная цікавая гісторыя. Жаночае імя Алекса ў царкве для хрышчэння не прымалі, таму тады яму далі імя Аляксандра. З-за гэтага яго бабулі часта называлі Сашачка, Шурык, Шура.
Недзе бліжэй да 15 гадоў я заўважыла, што стрыечкі Алекса называюць яго брацікам Сашам — менавіта ў мужчынскім родзе. Гэтак жа яго называла і блізкая сяброўка, з якой яны вучыліся ў школе.
Матэрыял цалкам чытайце па спасылцы
***
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну