Топ-5 твораў пра пошукі самаідэнтычнасці

Топ-5 твораў пра пошукі самаідэнтычнасці

время чтения: 3 мин

Прапануем агляд беларускіх і перакладзеных на беларускую мову твораў на квір-тэматыку. Кнігі можна набыць у выдавецтве Skaryna Press. Апошнюю кнігу ў падборцы можна спампаваць бясплатна.

«Песьні тралейбусных рагуляў: казкі і проза жыцьця» Уладзіслава Гарбацкага — гэта мазаіка з кароткіх апавяданняў, дзе рэальнасць пераплятаецца з казкай.

Топ-5 твораў пра пошукі самаідэнтычнасці

Галоўнай сцэнай становіцца Віцебск — горад тралейбусаў, вузкіх вуліц і людскіх гісторый.

У цэнтры кнігі:

  • пошук ідэнтычнасці
  • мова і культура
  • штодзённыя радасці і цяжкасці жыцця
  • адкрытасць і сумленнасць у гісторыях пра геяў у Беларусі

Стыль — жывы, дыялектны, насычаны атмасферай горада. Гэта кніга пра тое, як у  штодзённым жыцці знаходзіцца месца для сябе, сваёй мовы і сваёй праўды.

«Чысты баранок»

Раман «Чысты баранок» француза Франка Варжака —  твор-аўтафікшн, у якім аўтар успамінае сваю падлеткавую гісторыю кахання— стасункі паміж ім, трынаццацігадовым хлопцам, і дарослым мужчынам.

Топ-5 твораў пра пошукі самаідэнтычнасці

Кніга аналізуе і перажыванні гэтага перыяду:

  • як гэта было ўнутрана, як хлопец успрымаў сябе, свае пачуцці
  • адчуванне межаў паміж “добрым” і “дрэнным”, але без відавочнага асуджэння.

Назва «Чысты баранок» мае некалькі значэнняў: гэта і сімвал хрысціянскага агнца, і назва расліннага віду Vitex agnus-castus (манаскі перац), якая традыцыйна асацыюецца з кантролем сэксуальных імпульсаў.

Кніга выклікае разважанні пра каханне, мараль, межы грамадскага і асабістага, і пра тое, як успаміны фармуюць сённяшняе “я”.

Mercks Graz

Mercks Graz” Уладзіслаў Гарбацкі

Кніга складаецца з дзвюх частак: рамантычная навэла і падарожныя нататкі з аўстрыйскага Граца. Аўтар натхніўся месяцамі, праведзенымі ў ізаляцыі падчас COVID-пандэміі, калі знаходзіўся ў Грацы.

Топ-5 твораў пра пошукі самаідэнтычнасці

Галоўны сюжэт — каханне двух мужчын: капітана варты Якаба і аптэкара Маціяса — на фоне эпідэміі чумы XVII стагоддзя ў Грацы. Праца змешвае гістарычны пласт з сучаснымі адчуваннямі крызісу — пра пошукі і страты, пра памяць і сэнс прыроды кахання падчас ізаляцыі.

Нататкі ж пра Грац сёння — гэта лёгкія замалёўкі гарадской прасторы, вуліц, архітэктуры, людзей, мовы, дробных кур’ёзаў і назіранняў. Аўтар успамінае свой Віцебск, параўноўвае яго з Грацам: што магло быць, што страчана.

Мова — беларуская, з выкарыстаннем віцебскіх гаворак і дзіцячых слоў, што надае тэксту асаблівую інтымнасць і мясцовую каларытнасць.

«Гомік»

Апавяданне «Гомік» Адама Глобуса у зборніку “Мальцы вызодзяць з пад кантролю” — вострая, псіхалагічна напружаная гісторыя пра сутыкненне маральнай далікатнасці і чалавечай жорсткасці.

Топ-5 твораў пра пошукі самаідэнтычнасці

У цэнтры сюжэту — выпадковая сустрэча інтэлігентнага, ветлівага чалавека, якога звалі Артур. Ён адкрыта выяўляе сваю нетрадыцыйную сэксуальную ідэнтычнасць, а таксама маладога юнака, які рыхтуецца паступаць у педвучэльню. Спачатку размова выглядае бяскрыўднай, але хутка ператвараецца ў пастку — юнак і яго стрыечны брат-фізкультурнік вырашаюць пакараць Артура, падманам завёўшы яго ў парк, дзе над ім учыняюць расправу.

Твор паказвае не толькі фізічнае гвалтаванне, але і маральнае — як праява нянавісці, невуцтва і крывадушнасці грамадства, якое не прымае інакшасці. Глобус стварае тэкст, дзе вонкавая прыгажосць травеньскага дня кантрастуе з агрэсіяй і жорсткасцю людзей, адкрываючы тэму чалавечай годнасці, страху і здрады.

«Птушкі»

«Птушкі» — дэбютны зборнік Насты Манцэвіч, які ўключае як вершы, так і кароткую прозу.

Топ-5 твораў пра пошукі самаідэнтычнасці

Галоўнае ў творчасці — пошук жаночай ідэнтычнасці, самасвядомасці, асабістыя адчуванні і рэфлексіі; аўтарка не баіцца закранаць складаныя тэмы — у тым ліку пра жаночае аднаполае каханне, сексуальнасць, пра жыццё людзей, якія раней рэдка галоўнымі былі ў беларускай літаратуры.

Мова зборніка адкрытая, блізкая, шчырая; межы паміж паэзіяй і прозай нямножка размытыя, бо шмат вершаў змяшчае асабісты досвед, інтымнае, тое, што часта бывае схавана.

У цэлым «Птушкі» — гэта кніга-прызнанне, кніга-праца над сабою, у якой жыццёвая ідэнтычнасць, страсці, боль і каханне спалучаюцца з мастацкім пошукам.

Ihar M.

 

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-міграцыя. Вялікі даведнік па пераездзе ў бяспечную краіну

Глядзіце цікавыя відэа на нашым YouTube-канале