
Telegram і Signal у дыктатурах. Цэнзура і ўзровень бяспекі
У краінах з дыктатурай, напрыклад у Беларусі, дзе рэжым Лукашэнкі жорстка кантралюе інтэрнэт і пераследуе ЛГБТК+ кам’юніці, выбар месэнджара мае крытычнае значэнне для прыватнасці і бяспекі.
Паспрабуйма прааналізаваць Telegram і Signal з пэўнага пункту гледжання карыстальнікаў у Беларусі, дзе ЛГБТК+ рызыкуюць арыштам за простыя дзеянні, напрыклад, падпіску на так званы “экстрэмізм” у Telegram-каналах або абмен прыватнай інфармацыяй.
Мы разглядзім кожны месэнджар падрабязна і параўнаем іх напрыканцы, каб дапамагчы выбраць інструмент для бяспечнай сувязі. У якасці экспертаў па лічбавай бяспецы мы запрасілі Resident.ngo. Гэта група спецыялістаў па бяспецы, якія аказваюць дапамогу НДА, праваабаронцам, СМІ і актывістам. Больш за дзесяць год яны працуюць у Беларусі, Малдове, Украіне і іншых краінах Усходняй Еўропы.

Ці Telegram / Signal — могуць быць цалкам бяспечным каналам сувязі?
Так, могуць, але могуць і не быць — залежыць ад таго як яны наладжаныя і як выкарыстоўваюцца, а таксама як наладжаныя тыя дэвайсы, на якіх яны выкарыстоўваюцца. Калі смартфон, на якім усталяваны Signal, пасьля канфіскацыі ці быў у руках сілавікоў, магчыма на ім ужо усталяваны вірус, які бачыць і слухае ўсё што там адбываецца.
Для любых месенджэраў, якія падтрымліваюць такі функцыянал — лепей ставіць таймеры аўтавыдаленьня на мінімальна зручны інтэрвал, каб гісторыя перапіскі аўтаматычна чысьцілася, а не назапашвалася. Тады, калі здарыцца інцыдэнт бясьпекі, то выцячэ толькі тое, што не было вычышчанае па таймерах.
Дадаткова бывае добра чысьціць гісторыю ўручную, напрыклад я іду ў горад, ёсьць небясьпека што мяне прымусяць паказаць мой месенджэр — перад выхадам я магу ўручную пачысьціць гісторыю. Таксама варта ўключыць двухфактарную аўтэнтыфікацыю, калі яна яшчэ не ўключаная. Яна называецца “воблачны пароль” у Telegram і PIN і Regitration Lock у Signal, а таксама трэба правяраць актыўныя сэсіі — выдаляйце ўсе сэсіі на сваіх старых дэвайсах ці тыя, якія вы не пазнаеце.
Важна ведаць як выглядаюць сучасныя фішынгавыя атакі і не «фішыцца», то бок не перадаваць:
а) код які дасылае месенджэр па SMS ці свае паведамленьні;
б) воблачны пароль / PIN в) не сканаваць QR код, які вам даслалі.
То бок не карыстацца “увайсьці праз Telegram/Signal” — амаль 100% такіх спосабаў уваходу — фішынг.

Аналіз Telegram: папулярнасць супраць рызык
Telegram стаў асноўным інструментам апазіцыі ў Беларусі падчас пратэстаў 2020 года, дзе каналы такія як NEXTA каардынавалы мітынгі і абнародвалі рэпрэсіі супраць удзельнікаў мітынгаў. Ён дапамог абыйсці блакаванне дзякуючы MTProto-пратаколу, проксі і VPN, што робіць яго даступным нават падчас адключэння інтэрнэту. Аднак бяспека не надта трывалая: звычайныя чаты маюць серверное шыфраванне (не end—to—end), дзе Telegram можа чытаць паведамленні і перадаваць дадзеныя па запыце ўладаў, як гэта было ў Іране і Расіі.
Пытанне да эксперта:
У Telegram ёсць такая опцыя як Сакрэтны чат, у чым плюсы цалкам зразумела, але ў чым яго слабы бок?
Плюсы сакрэтнага чата ў тым, што:
а) сам сервіс Тэлеграм не бачыць зьместа гэтых размоваў;
б) яны ўсталёўваюцца паміж двумя дэвайсамі толькі, напрыклад паміж маім айфонам і макбукам майго суразмоўцы Вітаўта.
На ўсе іншыя дэвайсы, якія могуць мець актыўныя сэсіі — гэтыя чаты не сінхранізуюцца. Гэта добра на выпадак, калі нехта з нас зафішыўся ці па іншай прычыне сярод нашых сэсій ёсьць варожыя дэвайсы, а мы пакуль гэта не заўважылі і ня выправілі.
«Усе сакрэтныя чаты ў Telegram прывязаныя да прылады і не з’яўляюцца часткай воблака Telegram. Гэта азначае, што вы можаце атрымаць доступ да паведамленняў у сакрэтным чаце толькі з прылады, адкуль яны паходзяць»
Да мінусаў можна аднесьці нязручнасьць — калі я пачаў сакрэтны чат з тэлефона, а цяпер я хачу працягнуць яго з кампутара, бо мне так зручней — гэта не атрымаецца. З сакрэтных чатаў нельга пераслаць паведамленьні, што таксама нязручна.
Хтосьці кажа, што сама наяўнасьць сакрэтнага чата, можа прывесьці да таго, што зьявяцца дадатковыя пытаньні ў тых, хто можа правяраць нашыя дэвайсы і месенджэры. Але тут важна самастойна ацэньваць рызыкі — што прывядзе да большых праблемаў — тое што ў мяне знойдуць сакрэтны чат і спытаюць “а чаму ты імі карыстаешся” ці тое што ў маіх суразмоўцаў могуць быць паламаныя тэлеграмы і любыя несакрэтныя чаты адразу выцякаюць празь іх.
Сакрэтныя чаты (secret chats) даюць end-to-end з самастойным выдаленнем паведамленняў і забаронай скрыншотаў. Але яны прывазаны да адной прылады і не сінхранізуюцца. Для ЛГБТК+ у Беларусі гэта азначае рызыку: падпіска на каналы можа прывесці да арышту.

У 2026 годзе ў Беларусі больш 12 адмінаў каналаў былі вязнямі
Але платформа застаецца некантраляванай, да таго ж няма “папулярных” прапагандысціх каналаў, якія б сабралі аўдыторыю прынамсі блізкую да аўдыторыі каналу NEXTA.
У поўнамоцнай дыктатуры, якой прынамсі ёсць Беларусь, Telegram карысны для групавай сувязі і навін. Але не для прыватных размоў пра самаідэнтычнасць, бо рэжым выкарыстоўвае яго для справаздачы і праследвання затым у судзе.
Чаму Signal можна лічыць больш бяспечным, чым Telegram? Ці залежыць гэта ад таго, каму належыць прыкладанне?
RESIDENT.NGO: Бясьпека не існуе без кантэксту, таму адна і тая ж уласьцівасьць нейкай прагамы для мяне можа быць добрай, а для кагосьці ў іншых абставінах зь іншай мадэльлю бясьпекі — кепскай. Таму вельмі важна паспрабаваць разабрацца, якія уласьцівасьці і фішачкі ёсьць у Signal і ў Telegram і абраць правільны пад канкрэтныя задачы на бліжэйшы час. Праз некалькі месяцаў сітуацыя можа істотна памяняцца і тады трэба зноўз правесьці гэтую ацэнку і нанава прыняць рашэньне чым лепей карыстацца ў новых умовах.
Вельмі коратка — усе чаты (і індывідуальныя і групавыя) Signal шыфруюцца скразным шыфраваньнем (end-to-end encryption). То бо каманда Signal не бачыць зьмест вашых перапісак. Каманда Telegram бачыць усе вашыя перапіскі за выключэньнем сакрэтных чатаў.

Signal зьбірае і захоўвае як мага меней метаданых пра сваіх карыстальніц і карыстальнікаў
То бок Signal просіць доступ да вашай тэлефоннай кніжкі, але хэшуе нумары тэлефонаў такім чынам, што вы самі можаце знайсьці хто з вашых абанентаў карыстаецца Signal. Але сама каманда Signal гэтыя нумары тэлефонаў ня бачыць і ня мае анікай тэхнічнай магчымасьці іх паглядзець.
Signal гэта некамерцыйная арганізацыя і ім важна было закласьці архітэктурна, каб як мага меней інфы зьбіралася і ў іх не было тэхнічнай інфармацыі выдаваць яе потым па запытах.
На гэтай старонцы бачныя іх рэальныя адказы на законныя патрабаваньні выдаць інфу. Яны выдаюць час рэгістрацыі, час калі апошні раз акаўнт быў актыўны і ўсё. У іх няма ані зьместу размоваў ані зьвестак пра тое, хто ў каго ў кантактах, як часта размаўляў і г.д. Але ўся гэтая інфа ёсьць у Telegram і яны маюць тэхнічную магчымасьць выдаць яе па запыце ці каб яна выцекла праз кагосьці з каманды.
ў Signal можна выставіць таймер на размову максімум 4 тыдні, а ў Telegram — на месяцы
У Telegram можна націснуць “ачысьціць чат” для ўсіх суразмоўцаў (калі яны онлайн, то ачысьціцца імгненна), а ў Signal там ёсьць свае абмежаваньні. У Signal няма каналў, але ёсьць Stories!
Дарэчы, калі вы размаўляеце ў Signal ці Telegram голасам/відэа, то гэтыя размовы ідуць наўпрост паміж вашымі айпі адрэсамі па-змоўчаньні (peer to peer). Бо гэта можа даваць лепшую якасьць сувязі і не стварае нагрузкі на серверы месенджэраў. У Грузіі з-за гэтага выніклі праблемы, бо дзяржава палічыла проста факт размоваў паміж людзьмі ў Signal доказам у судзе.
Таму магчыма варта ўжо зараз зрабіць так, каб ўсе званкі йшлі праз серверы месенджэра ў Signal “ Settings > Privacy > Advanced — уключыць Always Relay Calls” і ў Telegram “Settings — Privacy and Security — Calls — Peer-to-Peer — Never”. Каб дзяржава і правайдэры не бачылі з кім вы размаўляеце голасам/відэа.

Аналіз Signal: прыватнасць па змаўчанні
Signal адрозніваецца ад Telegram тым, што end-to-end шыфраванне (пратакол Signal Protocol) уключана па змаўчанні для ўсіх чатаў, груп і выклікаў, без магчымасці для сервера чытаць змест. Арганізацыя не захоўвае тэлефонныя нумары як ідэнтыфікатары, а толькі дату рэгістрацыі і апошняга ўваходу — гэта пацвярдзена адказамі на суды. У дыктатарскіх краінах як Іран, Кітай, Узбекістан альбо Куба Signal блакавалі, але з VPN ён працуе гадамі даволі стабільна.
У Беларусі і Расіі, дзе ЛГБТК+ з’яўлены “экстрэмізмам”, Signal ідэальны для прыватных размоў, бо няма публічных каналаў для справаздачы і не было выпадкаў супрацоўніцтва з уладамі. Такія функцыі як паведамленні, якія самазнікаюць, блакаванне скрыншотаў (на некаторых прыладах) і ананімныя нумары (Username) дапамагаюць “схаўвацца” ад сацыяльнага кантролю.
Аднак меншая папулярнасць у Беларусі (у параўнанні з Telegram) можа ствараць перашкоды для групавой каардынацыі, а блакаванне ў Расіі паказвае на неабходнасць VPN.
Для беларускіх ЛГБТК+ Signal з’яўляецца “фартэцыяй” для прыватнасці перапісак, але патрабуе навучання сяброў. Да таго ж на момант напісання артыкула ў сродках масавай інфармацыі сталі з’яўляцца паведамленні пра тое, што сам факт знаходжання прыкладання Signal на тэлефоне выклікаў цікаўнасць спецслужбаў, па тыпу “ёсць Signal значыць ёсць што хаваць”.

Ці дастаткова выдаліць прыкладанне, каб бяспечна перакрочыць мяжу?
RESIDENT.NGO: Часта гэта можа быць не дастаткова, бо ў 2026 годзе, калі ў чалавека няма Telegram на смартфоне — гэта вельмі падазрона і на мейсцы таго хто правярае, я б прымусіў паставіць Telegram на той нумар, які зараз у тэлефоне і глянуў бы што там унутры таго акаўнта. Такія выпадкі былі на беларускай мяжы ў 2024-2025 гг.
Можа быць карысным мець некалькі Telegram акаўнтаў — адзін на свой афіцыйны нумар, гэта акаўнт пакідаць і не выдаляць пры пераходзе мяжы, наадварот паказваць які ён чысты і прыгожы, а выдаляць толькі другі Telegram, які зроблены на нейкую замежную сімку праз сяброў за мяжой.
Памятайце таксама, што на нашых дэвайсах назапашваецца вельмі шмат інфармацыі. Штосьці мы захоўваем у галерэю, штосьці ў тэчку загрузак, штосьці аўтаматычна сінхранізуецца ў нейкія воблакі, дзесьці застаецца кэш, гісторыя браўзера і іншае. Таму падрыхтоўка дэвайса да пераходу мяжы гэта задача, якая патрабуе шмат высілкаў і цярпеньня, на той выпадак калі вырашаць глядзець падрабязна і пільна, а не паверхнева.
Прааналізуем звесткі пра прыкладанні пры дапамозе табліцы:

Telegram выгравае ў папулярнасці і груповых функцыях, ідэальны для актывістаў у Беларусі, дзе ён дапамагаў абходзіць цэнзуру.
Signal пераўзыходзіць па прыватнасці, бо няма рызыкі чытання серверам, што крытычна для размоў пра ідэнтычнасць у рэжыме, дзе так званая “LGBT прапаганда” крыміналізавана.
Практычныя парады для беларускіх ЛГБТК+
- У Telegram: ужывайце толькі сакрэтныя чаты з таймерам выдалення, пазначце прыватнасць (хто бачыць нумар — “ніхто”), выкарыстоўвайце VPN (напрыклад Psiphon) і не падпісвайцеся на рызыкоўныя каналы.
- У Signal: уключыце рэгістрацыю па Username, знікаючыя паведамленні і сэрвісныя званкі для пацверджання бяспекі; навучыце сяброў усталёўваць прыкладанне.
- Базававыя крокі: выкарыстоўвайце дыскрэтныя (польскія, украінскія, літоўскія) нумары (не родныя), аперацыйную сістэму GrapheneOS або IOS, абходзіце блfкаванні VPN. У Беларусі, дзе рэжым кантралюе Beltelecom, гэта абавязкова.
- Для кам’юніці: стварайте малыя групы ў Signal для падтрымкі, а Telegram для навін; правяряйце encryption key адзін у аднаго
Вынік і рэкамендацыі
У беларускіх рэаліях, дзе рэпрэсіі супраць ЛГБТК+ пашырваюцца, няма ідэальнага месэнджара — камбінуйце іх. Telegram для публічнай актыўнасці, Signal для прыватнай сувязі. Усё гэта з VPN і ананімнасцю — ключ да выжывання ў “цыфровай дыктатуры”.
Карыстальнікі прылады, памятайце: бяспека пачынаецца з вас — не дзяліцеся кодамі і праверяйце кантакты.
Тэкст напісаны ў рамках Gpress.info Special Safety Project
Выявы згенераваны нейрасеткай. Прамты — Gpress.info
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-міграцыя. Вялікі даведнік па пераездзе ў бяспечную краіну




