У Мінску прэзентавалі вынікі маніторынгу «Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ» за 2013 год
Аўтары маніторынгу заўважылі новую небяспечную тэндэнцыю ў белаурскіх СМІ, калі гомасэксуалаў атаясамліваюць з педафіламі. Таксама беларускія СМІ надаюць ЛГБТ-падзеям замежжа нашмат больш увагі, чым нацыянальным.
12 чэрвеня ў Мінску ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» прэзентавала вынікі штогадовага маніторынгу інтэрнэт-кантэнту беларускіх медыяў за перыяд 06.2013 — 05.2014 на прадмет асвятлення ЛГБТ-тэматыкі ў іх. Аўтар маніторынгу – журналіст Дзіма Кармазін. У даследванне патрапіла 11 сайтаў. Сярод іх: НАРОДНАЯ ВОЛЯ , НАША НІВА, НОВЫ ЧАС, РАДЫЁ РАЦЫЯ, ТУТ.BY, СБ-БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ, РАДЫЁ СВАБОДА, ОНТ, БТ, БЕЛТА, НАРОДНАЯ ГАЗЕТА. Гэта анульнатэматычныя, а не нішавыя СМІ.
Адбор артыкулаў для аналізу адбываўся паводле наяўнасці словаў: гей, лесбіянка, ЛГБТ, ЛГБТ-актывіст, підар, гомасексуал, гомасексуаліст і інш.
У выбарку трапіла 257 матэрыялаў, сярод якіх толькі 28% асвятляюць беларускую праблематыку і закранаюць беларускія пытанні. У параўнанні з мінулым перыядам, колькасць “беларускіх” матэрыялаў знізілася. 185 матэрыялаў са ўсіх – паведамленні пра падзеі замежжа. У асноўным гэта перадрукоўкі пра падзеі, якія “нельга было не заўважыць”.
Як адзначае аўтар маніторынгу, са ўсіх прааналізаваных рэсурсаў “Радыё Свабода” найчасцей стварае ўласны кантэнт, у той час як “СБ-Беларусь сегодня” амаль не мае арыгінальных матэрыялаў, а робіць перадрукоўкі пераважна з расійскіх сайтаў. Большасць матэрыялаў, якія патрапілі ў маніторынг, напісаная ў нейтральнай танальнасці (гэта інфармацыя, дзе звычайна няма месца ацэнкам, а толькі фіксуецца навіна). 23% матэрыялаў можна аднесці да пазітыўных, 16% — да негатыўных.
Па-іншаму раскладаюцца матэрыялы з беларускай тэматыкай: 40% пазітыўныя, 37% нейтральныя, 22% негатыўнага характару. У незалежных сродках масавай інфармацыі захоўваецца тэндэнцыя – «мы не чапаем гэтай тэмы». Дзяржаўныя медыі часцей транслююць негатыўная мэсэджы. У параўнанні з мінулым аналізаваным перыядам, колькасць матэрыялаў знізілася не ў апошнюю чаргу з-за меншай колькасці інфармацыйных нагодаў.
Як адзначыў Дзіма Кармазін у каментары GayPress, выклікае занепакоенасць той факт, што журналісты атаясамліваюць гомасэксуалаў і педафілаў. Размова вядзецца пра матэрыялы, якія асвятлялі так названыя педафільскія скандалы, адбыўшыяся цягам 2013 года. Да прыкладу, артыкул газеты «СБ. Белаурсь сегодня» у нумары 213 «Распад личности».
«Журналіст Людміла Гладкая нават не пастарался данесці да нас думку, што педафілія і гомасэксуальнасць напрамую не звязаныя. Гомасэксуальнасць не раўняецца педафіліі, але журналістка «СБ» менавіта ў адваротным імкнецца нас пераканаць, падбіраючы ангажаваных суразмоўцаў і маніпулюючы фаткамі, не падаючы альтэрнатыўнае гледзішча», — сказаў аўтар маніторынгу.
Аўтар артыкула навязвае чытачам сваю пазіцыю, што, як адзначае суразмоўца, у журналісцкіх прынцыпах недапушчальна. Наступная цытата добра ілюструе тэндэнцыю.
«Никогда не понимала людей, ставших на защиту таких извращенцев [педафілаў — рэд.], равно как и желание легализовать отношения, отдающие голубизной или розовинкой».
Чытайце таксама: ЛГБТ-ТЭМАТЫКА Ў БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯХ, МАНІТОРЫНГ АСВЯТЛЕННЯ ТЭМЫ СЭКСУАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЯЎ ЗА 2012 год