Як часта геі займаюццца анальным сэксам?

время чтения: 2 мин

Існуе забабон, паводле якога гомасэксуальныя мужчыны займаюцца анальным сэксам ці не кожны дзень.

Высвятляецца, што гэта далёка не так.

У рамках нядаўняга даследавання, праведзенага навуковай суполкай Bespoke Surgical, былі апытаныя 300 мужчын-геяў пра іх сэксуальнае жыццё.

Вынікі паказалі наступнае:

  • 13% займаюцца анальным сэксам штодня,
  • 39% мужчын-геяў займаюцца анальным сэксам некалькі разоў на тыдзень,
  • 24% гомасэксуалаў прыбягаюць да анальнага сэксу некалькі разоў на месяц,
  • 5 з 6 гомасэксуальных мужчынаў займаюцца анальным сэксам, прынамсі, некалькі разоў у год;
  • Адзін з шасці мужчын-геяў займаецца анальнымі любошчамі радзей як раз на год.

Гэта азначае, што 16%, хутчэй за ўсё, ніколі не займаліся анальным сэксам, а аддавалі перавагу іншым спосабам узаемнага сэксуальнага задавальнення, такім як узаемнае мастурбаванне, аральны сэкс і інш.

Анальны сэкс: Большай частцы гомасэксуальных мужчынаў падабаецца быць «верхнімі» (39%).

Колькасць «універсалаў», паводле вынікаў гэтага даследавання, сягае 33%, а «сподніх» — 29%. 

Навукоўцы з Bespoke Surgical таксама даведаліся, што падрыхтоўка да сэксуальнага акту клапоціць шматлікіх людзей.

У прыватнасці:

  • 42% гомасэксуальных мужчынаў заўсёды або часта робяць анальную клізму для прамывання перад анальным сэксам,
  • 38% робяць клізму зрэдку або ніколі не робяць,
  • 21% часам робяць ачышчальную клізму,
  • мужчыны-геі, якія займаюцца анальным сэксам штодня, у 2,1 разы часцей робяць ачышчальную клізму за іншых

Іншымі словамі, чым радзей гомасэксуальны мужчына прыбягае да анальных любошчаў, тым радзей ён карыстаецца (або ніколі не карыстаецца) сродкамі для ачышчэння анальнага праходу і тоўстай кішкі.

Што датычыць прыладаў для ачышчэння «споднімі»:

  • 25% з іх робяць клізму на воднай аснове,
  • 20% робяць солевую клізму,
  • 18% выкарыстоўваюць адмысловую насадку для душа.

Пра гігіену, бяспечны сэкс і сэксуальныя цацкі

Вынікі даследавання паказваюць, што падрыхтоўка да анальнага сэксу тычыцца больш неабходнасці адчуваць сябе чыстым, чым дбаць пра здароўе:

  • 78% гомасэксуальных мужчынаў думаюць пра гігіену заўсёды або амаль заўсёды падчас анальнага полавага акту,
  • 9% ніколі не задумваюцца пра гігіену падчас анальнага полавага акту,
  • 61% адчуваюць сябе больш камфортна або «чысцей», калі выкарыстоўваюць ачышчальныя гігіенічныя сродкі пасля анальнага сэксу.

Пра бяспечны сэкс:

  • 37% заўсёды выкарыстоўваюць прэзерватыў падчас сэксу,
  • 21% выкарыстоўваюць прэзерватыў час ад часу,
  • 16% ніколі не карыстаюцца прэзерватывам,
  • 41% мужчын-геяў зазнавалі разрывы або іншыя пашкоджанні падчас анальнага сэксу.

Пра сэкс-цацкі:

  • 55% апытаных выкарыстоўваюць пэўную сэкс-цацку для задавальнення, падрыхтоўкі да сэксуальнага акту, або для таго і другога,
  • 41% апытаных выкарыстоўваць пэўную сэкс-цацку, каб падрыхтавацца да сэксуальнага акту,
  • 45% ніколі не выкарыстоўваюць сэкс-цацку для анальнага сэксу.

Ці гомасэксуальныя мужчыны займаюцца анальным сэксам часцей за гетэрасэксуальных жанчын?

Даследчыкі таксама апыталі тоесную колькасць гетэрасэксуальных жанчын пра іх стаўленне да анальнага сэксу.

Для параўнання, 56% гетэрасэксуалак прызналіся, што займаюцца анальным сэксам радзей за адзін раз у год.

Пры гэтым адна з чатырох апытаных гетэрасэксуальных жанчын распавяла, што мела анальны сэкс, прынамсі, некалькі разоў на месяц.

Прадстаўнік навуковай суполкі падкрэсліў: “У гэтым даследаванні мы хацелі даведацца болей пра практыку падрыхтоўкі да полавага акту гомасэксуальных мужчынаў і гетэрасэксуальных жанчын, і зараз у нас ёсць глыбокае разуменне таго, як выглядае кожная з гэтых групаў у параўнанні”.

“Спадзяемся, што дзякуючы асвятленню гэтых тэмаў, мы можам палепшыць становішча тых, хто пакутуе ад невуцтва іншых”, — дадаў навуковец.

Паводле: https://www.gaystarnews.com/article/how-do-men-and-women-prepare-to-bottom-for-anal-sex/#gs.0s4r1o

Джоў Морган