Шэраг шакуючых фактаў пра эякуляцыю
Сціплае мастацтва эякуляцыі – гэта адна з падставовых функцыяў нашага цела. Аднак для некаторых «сканчанне» — любімае баўленне часу. Эякуляцыя – гэта не толькі частка магічнага працэсу працягу роду, але і крыніца палёгкі праз аргазм, якога шмат хто прагне дасягнуць.
Аднак існуе процьма міфаў пра ананасы, пра мурашоў, якія ў захапленні ад тканіны са спермай.. Адзін з такіх міфаў ледзь не прывёў юда афіцыйнай забароны эякуляцыі адным урадам.
Каб расплюшчыць вам вочы, мы сабралі некалькі важных фактаў пра сперму і працэс «сканчання».
Вы адчуваеце аргазм да моманту «сканчання»
Усё адбываецца ў вас у галаве.
У прынцыпе, аргазмы пачынаюцца ў мазгах. Эякуляцыя – гэта рэфлексіўнае дзеянне спіннога мозгу, рэагаванне на мазгавую актыўнасць.
Гэта азначае, што значная частка мужчын зазнае аргазм да моманту першага скарачэння падчас эякуляцыі. Як правіла, услед за аргазмам адбываюцца, у сярэднім, ад шасці да дзесяці скарачэнняў цягліц, якія выштурхоўваюць сперму з чэлеса.
Жанчыны таксама эякулююць
Гэты працэс часта называюць «распырскваннем», але выявы, якія суправаджаюць гэтую фразу, звычайна грунтуюцца на міфах з практычна нерэальнай парнухі.
Зважаючы на тое, што эякуляцыя – гэта, у літаральным сэнсе, вылучэнне вадкасці, менавіта так яна адчуваецца і выглядае. Да ўсяго, яна прыносіць задавальненне. Аднак зазвычай вылучаецца яе не так шмат, як у экстрэмальным порна. Паводле паведамленняў брытанскага часопіса «Гламур» (Glamour), жывучы ў свеце міфаў пра эякуляцыю, шмат якія жанчыны баюцца «сканчаць», бо ім здаецца, што дадзеныя вылучэнні з палавых органаў – гэта мача. Як і ў мужчынаў, эякуляцыйная вадкасць паходзіць з так званай кропкі «U», або параўрэтральных залозаў Скіна. На 90% эякуляцыйная вадкасць складаецца з соку прастаты, на 10% з глюкозы і нязначнай колькасці мачы.
У сярэднім колькасць мужчынскай спермы складюае палову чайнай лыжкі
Аднак не пазычайце ў калегаў лыжачкі падчас абеду, каб спраўдзіць.
Вядома, колькасць 9ў розных даследаваннях крыху адрозніваецца, аднак шырока цытаваны Часопіс андралогіі (Journal of Andrology) паведамляе, што сярэдні аб’ём спермы складае каля 3,4 мілілітра. Вядома ж, гэта сярэднія лічбы. У паасобных выпадках колькасць спермы адрозніваецца, залежна ад канстытуцыі чалавека, узроўню вадкасці ў арганізме і частотнасці эякуляцыі.
Смак спермы залежыць ад ежы
Вы тое, што ясьцё, і пажынаеце тое, што сееце, — нешта накшталт таго.
Ваша дыета можа ўплываць на ўсе вашы біялагічныя вадкасці, у тым ліку сліна, пот і нават вылучэнні з похвы.
Аднак, калі вы вып’еце літр ананасавага соку непасрэдна перад полавым актам, ніякіх зменаў ю не чакайце.
Калі вы хочаце, каб ваша біялагічная вадкасць была прыемнай на смак і пахла прывабна, варта сесці на ўсеабдымную здаравейшую дыету. Добрае меню для выкшталцонай спермы ўключае ў сябе вустрыцы, шакалад, грэцкія арэхі, спаржу, часнык, нятлустую ялавічыну і, так-так, бананы.
Ваша сперма ўтрымлівае шмат пратэіну
Яшчэ адна рыса, якая яднае чэлесы з бананамі – гэта важныя пажыўныя рэчывы, якімі яны могуць вас забяспечыць.
У сярэднестатыстычных 3,4 мл спермы змяшчаюцца 10 міліграмаў натрыю, 9 міліграмаў фруктозы і 0,2 міліграмы пратэіну.
Гэта ўжо не кажучы пра такія істотныя, але часта ігнараваныя мікраэлементы, як вітамін С, магній, фосфар, вітамін B12, цынк, азот, калій, кальцый і хлор.
І вядома ж, як і ў жанчынаў, мужчынская сперма таксама ўтрымлівае крышачку мачы. Гэта не дзіўна, бо для выканання абедзьвюх задачаў выкарыстоўваецца адна і тая ж труба.
Прычына любові мурашоў
Цукровыя мурашкі прыбягуць па фруктозу да тканіны, прапітанай спермай, а тлустыя мурашы будуць шукаць там смачны пратэін. Калі вы чуеце пра гэта ўпершыню, раім вам пашукаць у Інтэрнэце відосы з прагнымі на сперму мурашак. Пэўны час таму яны былі шырока папулярныя.
Існуе адна важная трыгерная кропка для эякуляцыі
Тэрмінова пашукайце сваю вуздэчку
У анатамічным сэнсе вуздэчка – гэта маленькая складка або грэбень тканкі, які падтрымлівае або спраўджвае рух той часткі, да якой прымацаваны. Цікава, што адно і тое ж слова азначае складку скуры пад языком, паміж вуснай і дзясной, а таксама злучэнне пад галоўкай чэлеса.
Менавіта гэтае месца правакуе на імклівае «сканчанне», бо менавіта там знаходзіцца большасць нервовых канцавінаў.
Аргазмы могуць зняць галаўны боль
Прыстойны натуральны анальгетык.
Падчас аргазму мозг імкліва напаўняецца эндарфінамі, якія таксама вядомыя як моцныя болесуцішальныя сродкі.
Нямецкія даследчыкі апублікавалі ў 2018 годзе вынікі даследавання, паводле якога шэсць з дзесяці пацыентаў, якія адчувалі галаўны боль падчас аргазму, паведамілі, што адчувалі сябе нашмат лепш пасля аргазму.
Даследчыкі пайшлі так далёка, што параілі спартоўцам, якія спаборнічаюць без абмежаванняў, такім як марафонцы, змагацца з мігрэнямі пры дапамозе аргазмаў. Гэта парада прагучала з той прычыны, што яны бездакорна натрэніравалі сваё цела да выкарыстання ўласных прыродных эндарфінаў.
Некаторыя мужчыны лічаць, што ўстрыманне ад эякуляцыі можа надаць ім суперздольнасці
Не.
Існуюць тысячы мужчынаў, якія лічаць, што ўстрыманне ад мастурбавання можа надаць ім суперздольнасці. У сацыяльнай сетцы Reddit ёсць суполка з 200000 падпісчыкамі пад назвай НеАнаністы, ці Драчанаўты (NoFappers or ‘Fapstronauts). Заўсёднікі гэтай суполкі лічаць, што ўстрыманне ад прагляду парнухі, заняткаў сэксам або мастурбаваннем можа «зацугляць вашу сэксуальнасць і ператварыць яе ў суперздольнасці».
Сярод падпісчыкаў гэтай групы ёсць мужчына, які кажа, што ўстрымліваўся ад самазадавальнення на працягу 700 дзён, што прынесла яму адмысловыя здатнасці. У адным з найбольш лайканых пастоў на Reddit падпісчык Brohit распавядае, як ён пакончыў з мастурбаваннем два з паловай гады таму і адчуў, што гэта ўстрыманне надало яму незвычайных здольнасцяў.
Мужчыны з натрэніраванымі цягліцамі тазавага дна «сканчаюць» далей
Усім трэба даведацца больш пра свой азадак.
Тыя ж цягліцы ў азадку, якія стрымліваюць газы, дапамагаюць у працэсе эякуляцыі.
Дзеянне цягліцаў Кегеля, або цягліцы тазавага дна, можна адчуць, калі вы спыняеце сілай думкі струмень падчас мачавыпускання ці сцягваеце цягліцы ў азадку, каб не выпусціць смярдзючыя газы. Як і ў выпадку з любымі іншымі цягліцамі, рабленне практыкаванняў на ўмацаванне цягліцаў Кегеля робіць іх мацнейшымі. Падчас практыкаванняў важна сканцэнтравацца менавіта на цягліцах тазавага дня, не блытаць іх з ягадзіцамі і не напружваць пупок.
І памятайце: не варта «сканчаць» у штаны
Апраніце слухаўкі і паслухайце непрыстойную песню гурта The Lonely Island на гэты конт.
https://www.gaystarnews.com/article/ejaculation-facts/#gs.0s8pip