Вясёлкавы сцяг на ратушы Растоку забаронены

Вясёлкавы сцяг на ратушы Растоку забаронены

время чтения: 1 мин

На Крыстафер-Стрыт-Дэй (КСД ) у сярэдзіне ліпеня гэтага году над горадам больш не будзе лунаць вясёлкавы сцяг, прынамсі, па юрыдычных прычынах.  

Кіраванае ХДС Міністэрства ўнутраных спраў зямлі Мекленбург-Форпомэрн сёлета адмовіла ў вывешванні вясёлкавага сцягу над ратушай у Растоку. Пра гэта паведамляе Schweriner Volkszeitung. Згодна паведамлення, міністэрства, якім кіруе віцэ-прем’ер-міністр зямлі Лорэнц Кафіер, у сваім рашэнні грунтуецца на зямельным палажэнні аб выкарыстанні сцягоў, якое прадугледжвае выкарыстанне “у асаблівых выпадках” выключна сцяга Еўрасоюза, а таксама федэральнага і зямельнага сцягоў. У мінулыя гады вывешванне вясёлкавага сцягу ніколі не з’яўлялася праблемай. 

Клаус Руэ Мадсэн, беспартыйны дацкі обэрбургамістр Растока, згодна паведамлення газеты, гучна выступіў за вывешванне сцягу. Ва ўсялякім выпадку, ён не бачыць шансаў для нейкага дазволу, сказаў ён у панядзелак. Аднак міністэрства паведаміла, што вясёлкавы сцяг дазволена вывешваць на прыватных стэндах і пабудовах.      

Апошні раз на КСД у Растоку прысутнічалі 7 000 чалавек – такім чынам ён стаў нашмат больш мнагалюдным параўнальна з КСД у зямельнай сталіцы Шверыне і належаць да самых буйных палітычных дэманстрацый у зямлі. Сёлета ўпершыню з 2001-га году запланаваны на сярэдзіну ліпеня КСД па прычыне карона-віруса пройдзе он-лайн. 

Вывешванне вясёлкавых сцягоў — гэта бясконцая гісторыя

У мінулыя галы пастаянна ўзнікалі праблемы з вывешваннем вясёлкавых сцягоў са спасылкамі на афіцыйныя прадпісанні. Так, тагачасны саксонскі прэм’ер-міністр Станіслаў Тыліх (ХДС) у 2015-м годзе прымусіў кіраванае сацыял-дэмакратамі зямельнае міністэрства роўнасці спусціць узняты сцяг. Бургамістр Котбуса ад ХДС у 2017-м годзе таксама адмовіў ва ўзняцці стракатага сцягу.  

Як можа быць інакш, прадэманстравалі федэральныя міністэрствы, якімі кіруюць сацыял-дэмакраты, у 2017-м годзе: яны проста праігнаравалі забарону вясёлкавых сцягоў, уведзеную тагачасным міністрам унутраных спраў ад ХДС Томасам дэ Мезьерам. Праціўнік роўнасці заяўляў, што дзеля захавання дзяржаўнага суверэнітэту дазволена выкарыстанне толькі дзяржаўных сімвалаў згодна прадпісання па выкарыстанні сцягоў.  

У апошні тыдзень адміністрацыйны суд Дрэздэна ў тэрміновым парадку прыняў рашэнне супраць грамадзяніна, які запатрабаваў ад саксонскага міністэрства юстыцыі зняцця сцяга.