Эліёт Пэйдж прызнаў сябе трансгендарам  

Эліёт Пэйдж прызнаў сябе трансгендарам  

время чтения: 3 мин

Актор Эліёт Пэйдж, вядомы праз свае ролі ў фільмах “Джуна” і “Людзі Х”, адкрыта прызнаўся, што з’яўляецца трансгендарам. Ён адзначыў, што нарэшце шчаслівы быць самім сабою.   

Камінг-аўты з’яўляюцца рэдкасцю ў Галівудзе. Асабліва гэта тычыцца трансгендарных камінг-аўтаў. У лізе А сёстры Вачоўскі, якія, апроч іншага, з’яўляюцца рэжысёрамі фільмаў “Матрыца”, “Воблака 8” і “Cloud Altas”, дагэтуль былі амаль адзінымі ў гэтым плане. Аднак цяпер яны атрымалі даволі істотнае новае таварыства ў асобе актора Эліёта Пэйджа, калі гэтая сапраўдная зорка на адным з сацыяльных каналаў прызналася, што з’яўляецца трансгендарам.     

33-гадовы канадзец стаў вядомы ў нулявыя гады праз удзел у фільмах “Джуна”, “Пачатак” і “Лядзяш”. Пазней ён далучыўся да каманды “Людзі Х”, і зараз яго можна ўбачыць у гераічным суперсерыяле “Акадэмія Амбрэла” на Нэтфлікс.    

Шмат ухвалаў ад знакамітасцей

Эліёт Пэйдж распачынае сваё доўгае пасланне наступнымі словамі: “Я хацеў бы вам паведаміць, што з’яўляюся трансгендарам, мой займеннік – “ён”, а маё імя – Эліёт. Я адчуваю сябе шчаслівым, што магу напісаць гэта. Быць тут. Прыбыць у маё жыццё на гэтае месца”. 

Далей у паведамленні, на якое адгукнуліся больш за два мільёны чытачоў сардэчкамі, адзначаецца, што актор адчувае сябе вельмі неверагодна, калі нарэшце можа прызнаць сваю аўтэнтычнасць. Такія знакамітасці, як Майл Сайрус, Патрысія Аркет, Джэйсан Райтман, Джуліана Мур і Лена Данхэм, пакінулі свае сяброўскія каментары.  

Пэйдж даўно з’яўляецца часткай ЛГБТ-супольнасці

Эліёт Пэйдж ужо даўно з’яўляецца часткай ЛГБТ-супольнасці. У Дзень святога Валянціна ў 2014-м годзе Пэйдж прызнаў сябе квірам у адной з прамоваў і далей некалькі год граў ролі лесбійскага характару. Так як летась у драме пра смяротнае пакаранне “Мае дні міласэрнасці” або ў 2016-м годзе ў драме пра правы чалавека “Прагулка” граў сяброўку Джуліаны Мур.   

Тады ў інтэрв’ю выданню Tagesspiegel Пэйдж сказаў: “Уласна кажучы, Галівуд дае табе адчуванне, што ты не можаш аўціцца. Табе даводзяць, што ў такім выпадку кар’ера пойдзе пад адхон. З-за страху перад адмаўленнем толькі рэдкія акторы ці акторкі робяць камінг-аўт. Эліёт Пэйдж, які з 2018-га году пабраны шлюбам з танцоркай і харэографам Эмай Портнэр, у чарговы раз пераадолеў гэты страх – і пры гэтым спадзяецца на падтрымку яго цяперашняга працадаўцы.   

Таксама акаўнт у твітары “Акадэміі Амбрэла”, як і Нэтфлікс-акаўнт напісалі: “Мы ганарымся нашым супер-героем! Мы любім цябе, Эліёт!”

Нэтфлікс дадаў: “Мы не можам дачакацца цябе на здымках трэцяй часткі!”. Паводле крыніц “Галівудскага рэпарцёра”, Пэйдж будзе і надалей выконваць ролю Вэнэя ў экранізацыі коміксаў. Іншы пол для асобы, якая ў другой частцы круціла раман з жанчынай, не быў прадугледжаны, тым не менш, імя Пэйджа зноў мае з’явіцца ў цітрах.  

Патынне, якія ролі ў будучыні будзе граць Эліёт Пэйдж (намінаваны на Оскара за “Джуна”), застаецца і ў дыскусіях аб прадстаўніцтве і занятасці ў здымках трангсендарных фігур. Ці будуць яны ўвасабляцца акторамі ці акторкамі, якія ад нараджэння адчуваюць сябе прывязанымі да пэўнага полу, або яны будуць увасабляцца трансгендарамі? Прыкладам гэтаму з’яўляюцца серыялы “Пастава” або “Свет L: Пакаленне Q”, а таксама намінаваная на Оскара драма “Фантастычная жанчына”. Пераасэнсаванне прыйшло перад усім праз уціск з боку транс-асоб у кінаіндустрыі. Так, акторка і сцэнарыстка Джэн Рычардс тлумачыць у пранікнёнай дакументальнай стужцы Нэтфлікса “Раскрыццё”: “Грамадства разглядае транс-жанчын як пераапранутых мужчын з прыгожымі фрызурамі і файным макіяжам. І гэта ўзмацняецца з кожным разам, калі мы ў сапраўдным жыцці бачым мужчыну, які сыграў транс-жанчыну”. 

“Мая радасць сапраўдная, але вельмі далікатная”

Пакуль не зніклі забабоны, што транс-ідэнтычнасць з’яўляецца толькі маскарадам, падаецца мэтазгодным, каб транс-фігур гралі выключна транс-асобы – такім чынам, часта іх пазбаўляюць іншых роляў.                  

Магчыма, тут Эліёт Пэйдж можа выкарыстаць сваю зорную сілу. Але зараз у яго пакуль што іншыя клопаты. Так, у яго пасланні ўсё ж прасочваецца некаторая няўпэўненасць. Ён піша: “Мая радасць сапраўдная, але яна вельмі крухкая. Праўда палягае ў тым, што я, хоць і пачуваюся вельмі і вельмі шчаслівым чалавекам і ўсведамляю, наколькі я прывілеяваны, аднак адчуваю страх. Я адчуваю страх перад дакучлівасцю, нянавісцю, насмешкамі і гвалтам”.