Шэтландскія выспы на поўначы ад узбярэжжа Шатландыі ладзімуць першы Прайд-фэст улетку 2022 года

время чтения: 2 мин

Заснавальнік Шэтландскага Прайду Керы Мэер напісаў у Фэйсбуку: “Нарэшце Шэтланд плануе зладзіць наш уласны Шэтландскі Прайд улетку 2022 года. Самы час Шэтланду распачаць арганізоўваць свой уласны Прайд-парад і Прайд-фэст, далучаючыся да 27 іншых Прайд-мерапрыемстваў па ўсёй Шатландыі, уключаючы Прайды ў Окні, Грэмп’ян, Хайлэндзе, Оўбане і Б’юце!”

Дата Прайду ўжо прызначаная на суботу, 2 ліпеня 2022 года.

“На працягу двух год у нас былі свае подыюмы на Шэтладскім карнавале, але ў нас ніколі не было паўнавартаснага Шэтландскага Прайду”, дадаў Мэер у інтэрвію BBC. “На першым Прайдзе у мястэчку Файф арганізатары думалі, што выйдуць 300 чалавек. А ўрэшце прыйшло 3000 удзельнікаў.”

Мясцовы Савет Шэтланда з гонарам падтрымоўвае гэта мерапрыества – Прайд у самай паўночнай кропцы Аб’яднанага каралеўства. Чалец мясцовага Савета Малкольм Бэл зазначыў: “Шэтланд – адкрытая, інклюзіўная і талерантная супольнасць. Калі ўсё пойдзе па плане, нас чакае даволі яскравае лета ў наступным годзе.”

“Мы вывешвалі вясёлкавы сцяг ужо колькі год. Мы вельмі падтрымоўваем інклюзіўнасць і разнастайнасць.”

Аргкамітэт Шэтландскага Прайду ўжо сфармаваны. Таксама плануецца зарэгістраваць дабрачынную фундацыю напярэдадні мерапрыемства.

Сёлета спаўняецца 40 год з моманту дэкрыміналізацыі гомасэксуальнасці ў Шатландыі і 20 год з моманту ўраўнання ўзросту згоды на сэксуальныя стасункі для гомасэксуальных і гетэрасэксуальных параў.

Шэтландскія выспы на поўначы ад узбярэжжа Шатландыі ладзімуць першы Прайд-фэст улетку 2022 года

Фота: Шэтландскія выспы. Група астравоў у Атлантычным акіяне на поўначы Шатландыі 

У Шатландыі штогод ладзяцца 27 Прайдаў. Менавіта гэтая частка Аб’яднанага каралеўства атрымала ўхвалу за прагрэс у дасягненні роўнасці для ЛГБТ+ людзей. Менавіта тут у 2018 годзе ўпершыню ў свеце у школьны расклад былі ўключаныя заняткі па тэматыцы ЛГБТ+.

Зусім нядаўна Шатландыя афіцыйна рэабілітавала ўсіх мужчынаў, якія былі асуджаныя ў мінулым па антыгееўскіх законах. Сёлета ж у Шатландыі быў прыняты новы закон, датычны злачынстваў на глебе варожасці. Паводле яго падлягаюць пераследу асобы, якія “распальваюць варожасць” у дачыненні ЛГБТ+ людзей і людзей з іншымі абароненымі характарыстыкамі.

Аднак, паводле палітычнага актывіста Ліяма Біці, падчас апошніх выбараў у парламент Шатландыі назіраліся кампаніі кандыдатаў, “заплямленыя гамафобіяй, трансфобія і нецэнзурнымі выказваннямі ў бок дабрачынных фундацыяў, якія падтрымоўваюць … [ЛГБТК+] супольнасць”.