Біскуп Ген: Я цалкам на баку гомасэксуалаў

Біскуп Ген: Я цалкам на баку гомасэксуалаў

время чтения: 2 мин

Мюнстарскі біскуп прыносіць прабачэнні сваёй царквы перад сэксуальнымі меншасцямі.

Біскуп Фелікс Ген з Мюнстару выказаўся за больш чалавечнае абыходжанне каталіцкае царквы з геямі і лесбіянкамі. У размешчаным у чацвер на партале kirche-und-leben.de інтэрв’ю 71-гадловы святар заявіў: “Тое, што гомасэксуальныя людзі пачуваюцца пакрыўджанымі, я добра магу зразумець. Я мяркую, што царква павінна нешта сказаць на гэтую тэму”.

Паводле Гена, паўстае грунтоўнае пытанне, як каталіцкая царква абыходзіцца з людзьмі: “Гэта пытанне агульнае, але найбольш асабліва з позіркам на гомасэксуальных людзей, якія дзесяцігоддзямі цярпелі праз выказванні царквы”.

У інтэрв’ю біскуп параўнаў царкоўнае абыходжанне з геямі і лесбіянкамі з выключэннем жанчын з ліку царкоўных служачых: “Калі разглядаць аспект раўнапраўя, то я цалкам на баку гомасэксуальных людзей. У гэтых пытаннях гаворка вядзецца не толькі пра мараль і дагматыку”.

Ген далей адзначыў, што на ватыканскім сямейным сінодзе 2015 году ад нямецкамоўнае групы было прапанавана, што каталіцкая царка мусіць прабачыцца перад гомасэксуальнымі людзьмі. “Гэты тэкст не быў уключаны ў выніковы дакумент”, — паведаміў Ген. Ён не казаў пра тое, што тады царква не зрабіла ніякага кроку ў бок гомасэксуалаў. Ватыкан на сямейным сінодзе падкрэсліў, што аднаполыя пары не прадугледжаны “планам Бога”.

“Я быў бы рады, калі б мы маглі пра гэта казаць”

Ген дадаў, што царкоўнае прабачэнне за прыніжэнне гомасэксуалаў, па яго звестках, з’яўляецца тэмаю дыскусіі на сінадальным узроўні ўнутры нямецкай каталіцкай царквы. “Я быў бы рады, калі б мы маглі размаўляць на гэтую тэму”, — адзначыў ён.

Мюнстарскі біскуп лічыцца сёння даволі адкрытым для гомасэксуалаў. У сакавіку ён у лёгкай форме раскрытыкаваў забарону на блаславенне аднаполых пар, абноўленую Ватыканам. Тады на вэб-старонцы свайго біскупства ён заявіў, што неабходна развіваць “вучэнне царквы ў дыялогу з жыццёвай рэальнасцю людзей і поглядамі гуманітарных навук”.

Раней Ген адзначаўся як гома-праціўнік

У мінулым біскуп Ген аднак выступаў рэзка супраць прызнання гомасэксуалаў: калі евангелічная царква ў 2013 годзе ў адным з дакументаў вызначыла аднаполыя дачыненні як “раўнацэнныя”, ён прыгразіў высновамі для экуменіі. У 2017 годзе ён асабіста адмовіў аднаму пастару ў блаславенні аднаполае пары падчас імшы. У тым жа годзе ён таксама сцвярджаў, што дзяржаўная забарона шлюбаў для геяў і лесбіянак не з’яўляецца дыскрымінацыяй.

Наўрад ці ў каталіцкай царкве ў Германіі маецца шмат супрацьстаяння гамафобнай лініі з Рыму, асабліва па тэме блаславення. Аднак апошнім часам з’явілася багата прыкмет таго, што шрубы супраць гомасэксуалаў не будуць аслабленыя. Так, усемагутны кёльнскі кардынал Райнэр Марыя Вёлькі ўзмацніў забарону на блаславенне для геяў і лесбіянак.

Адначасова царква і надалей змагаецца супраць сусветных ЛГБТІ-правоў: у апошні год царква ў цэнтральнаамерыканскім Белізе святкавала поспех, калі ўдалося прадухіліць прыняцце ўсеаб’ёмнага антыдыскрымінацыйнага закону, і перасцерагла ад нармалізацыі “жыццёвага стылю ЛГБТІ”. Цяпер Ватыкан спрабуе прадухіліць прыняцце такога антыдыскрымінацыйнага закону ў Італіі.