Як пераследавалі гомасэксуалаў у Дармштаце

Як пераследавалі гомасэксуалаў у Дармштаце

время чтения: < 1 мин

Новая брашура распавядае пра ахвяр нацызму ў звязку з Дармштатам (ФРГ). Мемарыял будзе ўсталяваны ўжо сёлета.

Новая брашура інфармуе пра пераслед гомасэксуальных мужчн у Дармштаце. У цэнтры ўвагі знаходзіцца дыскрымінацыя і пераслед менавіта ў часы нацыянал-сацыялізму. Публікацыя адбылася з ініцыятывы Экуменічнай працоўнай групы і царквы.

Іх дармштацкая рэгіянальная група ў 2019 годзе запрасіла для даклада пра гісторыю гомасэксуальных мужчын у Дармштаце аўтара Райнэра Хофшыльда. Актывіст-гей і даследчык гісторыі, які тэматызуецца на пераследзе гомасэксуалаў асабліва ў часы нацыянал-сацыялізму, у рамках даследаванняў шматкроць быў у Дармштаце. У выніку наведванняў узнік намер перанесці вынікі даледванняў Хофшыльда ў друкаваную форму, паведамляе група. Таму што апроч гістарычных актаў і дакументацый пра пераслед двух ахвяр дагэтуль было вельмі мала архіўных пісьмовых матэрыялаў пра дармштадцаў.

Горад Дармштат прафінансаваў друк стостаронкавай брашуры. Што да цяперашняе публікацыі, то обэрбургамістр Ёхан Парч (Зялёныя) заявіў: “Праца над тэмай пераследу і прыціснення, якія перажылі гомасэксуальныя людзі таксама і ў Дармштаце, з’яўляецца важным унёскам у плане прызнання іх пакут і істотным складнікам крытычнага асэнсавання гэтай трагічнай часткі гісторыі Дармштата”.

Для камуны гэта з’яўляецца “асаблівай нагодай” падтрымаць сяброў рэгіянальнай групы і зрабіць магчымым пісьмовае замацаванне вынікаў працы.

Навуковая частка публікацыі прапануе агляд гісторыі параграфа 175 Крымінальнага кодэксу і пераследу гомасэксуальных мужчын. Шмат інфармацыі тычыцца ахвяр у звязку з Дармштатам. Да гэтага прыкладаюцца статыстычныя дадзеныя па колькасці ахвяр. Дапаўняецца брашура дакументацыяй пра камяні ганьбы для гомасэксуальных ахвяр у Дармштаце і інфармацыяй пра будучы мемарыял ахвярам параграфу 175.

Праект гэтага мемарыялу архітэктара Матыяса Браўна прамог у 2019 годзе і мусіць быць рэалізаваны ў Дармштаце ў 2021 годзе.