ЛГБТ-шествие пройдет в Одессе в конце августа

У Марцане стартуе новы гей-прайд

время чтения: < 1 мин

У другі раз у суботу ў Марцане адбудзецца гей-прайд. Ён арыентаваны на рускамоўную грамаду Берліна.   

“Пад дэвізам “Марцан – стракатая сумеснасць!” саюз рускамоўных ЛГБТ у Германіі “Кватэра” другі раз у бягучым годзе ладзіць уласную прайд-імпрэзу ў гэтай акрузе. “Марцан для нас ужо даўно быў метафарай для пост-усходняй прасторы”, — кажа Эвеліна Чайка па тэлефоне. Акцыя стартуе ў гэтую суботу, 17 ліпеня, а 12-й гадзіне на Элен-Вайгель-плац з прамовы акруговага бургамістра Дагмар Поле (партыя “Левая”), якая таксама пераняла патранаж над Крыстафер-стрыт-дэй у Марцане. Выніковы мітынг адбудзецца на Рауль-Валенберг-плац. Абавязковымі будуць правілы бяспечнай адлегласці і масачны рэжым, апроч таго, арганізатары просяць адмовіцца ад ужывання алкаголю.

 

Марцан з самай вялікай рускамоўнай грамадой

 

“Марцан з’яўляецца акругай з найвялікшай рускамоўнай грамадой”, — адзначае Чайка месца выбару для імпрэзы. Акцыя павінна разбурыць забабоны наконт ЛГБТ, а таксама наконт акругі, якая дасюль лічылася не вельмі дружалюбнай у дачыненні да квір. “Аднак і ў нашых родных землях квір-людзі знаходзяцца ў крытычнай сітуацыі: яны вельмі абмежаваны ў сваіх правах або пераследуюцца ў штрафным парадку”, — кажа Чайка.

 

Важным для арганізатараў сёлета з’яўляецца таксама і згадванне таго, што “многія ЛГБТ” пакутуюць ад адзіноты не толькі падчас пандэміі.

 

“Кватэра” была заснавана ў 2011 годзе і, апроч іншага, займаецца тым, што змагаецца супраць гомаваражнечы ў рускамоўнай грамадзе ў Германіі і знітоўвае рускамоўных гома-, бі- ды транс-сэксуалаў.

 

“Нашы стасункі з Марцанам летась развіваліся даволі моцна”, — дадае Чайка. Там прынамсі нават знаходзіцца бюро арганізацыі. “Таму мы ўжо цяпер не проста ў гасцях у Марцане, але дома”, — кажа яна.

 

Читайте так же: Игрок Minecraft пожертвовал $140 000 ЛГБТК-сообществу. Так он отпраздновал Месяц Прайда