гей

Майнц: Мемарыял у гонар пераследаваных квір-людзей аблілі фарбай

время чтения: 2 мин

Хутка пасля асвячэння ва ўрадавым квартале чырвонай фарбай была пашкоджаная памятная стэла.

Невядомыя атакавалі ўсталяваную толькі два тыдні таму стэлу ў памяць людзей, якіх пераследавалі па прычыне іх гендарнай ідэнтычнасці або сэксуальнай арыентацыі. Стэлу моцна залілі чырвонай фарбай, паведаміла ў чацвер міністэрства ў справах сям’і зямлі Райнланд-Пфальц.

Дзяржсакратар Давід Профіт (“Зялёныя”), які з’яўляецца ўпаўнаважаным у справах роўнасці ладаў жыцця і гендарнай ідэнтычнасці, выказаў абурэнне. Пашкоджанне мемарыяльнага месца з’яўляецца “нападам на гейскіх, лесбійскіх, бісэксуальных, странсідэнтных, інтэрсэксуальных і квір-ахвяр дзяржаўнага свавольства”. Гэта сорамна і сумна. “Гэта таксама не адпавядае нашаму ладу жыцця ў Райнданд-Пфальц і Майнцы”.

 

Чытаць па тэме: Кіраўніцтва гонкі папярэдзіла Себасціяна Феталя

 

Профіт падаў заяву ў паліцыю. Квір-сетка Райнданд-Пфальц пракаментавала: “Доказам таго, наколькі патрэбная памятная стэла на ўспамін пра пераследаваных і дыскрымінаваных квір-людзей, з’яўляецца тое, што яна прабыла ў нас толькі тры тыдні пасля яе адкрыцця”. Тым больш важным з’яўляецца выхад на вуліцы ў бліжэйшую нядзелю на Крыстафер-Стрыт-Дэй у Майнцы. Прайд сёлета запланаваны ў выглядзе роварнай дэманстрацыі.

Напамін і перасцярога

Стэла на Эрнст-Людвіг-Плац ў цэнтры ўрадавага кварталу ў Майнцы была адкрытая 21 ліпеня 2021 году райнланд-пфальцаўскім прэзідэнтам ландтагу Хендрыкам Херынгам (СдПГ), зямельнай міністаркай у справах сям’і Катарынай Бінц (“Зялёныя”), обэр-бургамістрам Майнцу Міхаэлем Эблінгам (СдПГ) і старшнём квір-сеткі Пфальц Ёахімам Шультэ.

Рашэнне стварыць гэты помнік з серыі “Гістарычны Майнц – памяць, перасцярога, дзеянне” адзінагалосна было прынятае гарадской радай два гады таму, каб з’явілася месца ўспаміну пра людзей, якія пры нацыянал-сацыялізме і ў пасляваенныя часы пацярпелі ад пераследу па прычыне сваёй гендарнай ідэнтычнасці або сэксуальнай арыентацыі ў Майнцы.

Стэла таксама нагадвае, што квір-варажнеча яшчэ доўга не становіцца мінуўшчынай. “Мы ўспамінаем усіх людзей, якія мусілі пакутаваць за свой лад кахання або жыцця ці нават былі вымушаны за гэта памерці”, — адзначана ў надпісы на мемарыяле. “У многіх дзяржавах гэта адбываецца і цяпер. Таксама і ў Федэратыўнай Рэспубліцы сёння ёсць пазіцыі, структуры і законы, якія шкодзяць лесбіянкам, геям, бісэксуалам, трансідэнтам, інтэрсэксуалам і квір-людзям. Толькі нашы актыўныя дзеянні могуць гэта змяніць. Правы чалавека вымагаюць нашай абароны пастаянна і паўсюдна, каб мы ўсе маглі жыць свабодна і самастойна”.