Даследванне: Квір-людзі аддаюць перавагу Зялёным
Перадвыбарчае даследаванне ўніверсітэта Гісэна дэманструе, што ЛГБТ — супольнасць мае адназначную выбарчую арыентацыю: Зяленых. На другім месцы –Левая партыя.
Выбаршчыкі з негетарэсэксуальнай арыентацыяй згодна апошняга даследавання аддаюць перавагу Зялёным і – калі глядзець далей – Левай партыі. Да такой высновы прыйшло перадвыбарчае даследаванне ўніверсітэта Гісэна, якое было прадстаўленае сумесна з Саюзам лесбіянак і геяў (СЛГ) у Берліне.
Паводле даследавання, да самых важных выклікаў для выбаршчыкаў СДПГ і СвДП належаць гомаварожасць, для выбаршчыкаў Зялёных, Левай і СДПГ гэта тэма дыскрымінацыі.
Больш за 5000 негетэрасэксуальных выбарцаў узялі ўдзел
У онлайн-апытанні з 15 ліпеня да 15 жніўня бягучага году ўзялі ўдзел больш за 9000 чалавек. Аднак пры падвядзенні вынікаў даследавання ўлічваліся толькі адказы 5149 “не выключна гетэрасэксуальных маючых права выбару”, адзначыла гісэнская палітычная даследчыца Даратэя дэ Нэв.
Адрозненнем гэтых перадвыбарчых апытанняў было тое, што ў дадзеным выпадку пытанні тычыліся толькі адмысловай сэксуальнай арыентацыі або палавой ідэнтычнасці. У Германіі, згодна даследавання, ад 1,8 да 3 мільёнаў выбарцаў складаюць прадстаўнікі ЛГБТКІ-супольнасці.
Пасля 2017 году гаворка ішла пра толькі другое перадвыбарчае даследаванне, арыентаванае спецыяльна на ЛГБТКІ-супольнасць. У так званым нядзельным пытанні пры выбарах у бундэстаг 52,6% маюць ясную сімпатыю да Зялёных (у 2017 годзе 29%). Левая партыя набірае 17,4% (2017 – 22,6%), СДПГ – 9,1% (2017 – 21,2%), СвДП 7,1% (2017 – 9,5%), ХДС/ХСС 3,2% (2017 – 6,9%), і АдГ 2,6% (2017 – 2,7%).
Сярод удзельнікаў даследавання больш за палову складаюць мужчыны (53,8%) і 29,9 адсоткаў – жанчыны. Астатнія адзначыліся як небінарныя, квір, трансгендарныя і інш. Каля двух трацін удзельнікаў (65%) згодна даследаванняў былі геі або лесбіянкі.
Палітычная даследчыца дэ Нэв звярнула ўвагу на вельмі высокія ваганні параўнальна з 2017 годам. Урадавая палітыка апошняга кадэнцыйнага перыяду відавочна пакінула свае адбіткі. Падставаю апроч іншага стала прытрымліванне спрэчнага закону аб транссэксуалах урадавымі фракцыямі ў траўні бягучага году, а таксама адмаўленне далейшых ініцыятыў па ўзмацненні палавой самаідэнтыфікацыі.
Адрозненні паміж усходам і захадам відавочна не граюць у большасці партый істотнай ролі. Ва ўсялякім выпадку, большасць супольнасці ва Усходняй Германіі схіляецца да Левай партыі, у Заходняй Германіі – да Зялёных.
Удзельнікі даследавання мелі таксама магчымасць абгрунтаваць сваё стаўленне да партый уласнымі словамі. Пры гэтым многія напісалі, што пры выбары спыняцца на “меншым зле” ці абяруць канкрэтную партыю з пункту гледжання стратэгічнай мэтазгоднасці.