Падпал квір-кавярні ў Дуйсбургу

время чтения: < 1 мин

Ранкам у мінулую суботу невядомыя падпалілі вясёлкавы сцяг перад сцэнічнай кавярняй “Арлекін” у Дуйсбургу.

Уласнікі шакаваныя: “Самае страшнае, што гаворка ідзе пра намер спаліць увесь будынак”.  

У Дуйсбургу раннім ранкам суботы невядомыя падпалілі вясёлкавы сцяг перад квір-кавярняй “Арлекін”. Сцяг пры гэтым быў знішчаны, да далейшых матэрыяльных страт справа не дайшла. “Самае страшнае, што гаворка ішла пра намер спаліць увесь будынак”, — самоціцца ўладальнік Олівер Брам у допісе на фэйсбуку.

Злачынства, па словах яго мужа Роберта Бовензіпена, адбылося паміж 3.00 і 9.30. “Такая нянавісць выклікае ў нас абурэнне”, — заявіў Бовензіпен у інтэрв’ю выданню “WAZ”. “Сцяг вісіць над дзвярыма, да яго можна дабрацца толькі з дапамогай лесвіцы-страмянкі”. Абодва ўладальнікі кавярні на Рэальшульштрасэ 16 – адной з апошніх сцэнічных кавярняў у Дуйсбургу – падалі заяву ў паліцыю, што тая і пацвердзіла.

Салідарнасць з боку квір-СДПГ

Падпал дэманструе, што “і ў такім адкрытым горадзе, як Дуйсбург, яшчэ не зніклі нянавісць, абмежаванасць і гвалт у дачыненні да ЛГБТІ”, — заявіла квір-СДПГ Дуйсбург ў сваім паведамленні для прэсы. “Наша салідарнасць тычыцца ўладальнікаў і наведнікаў “Арлекіна”, — заявіў старшыня Саша Ронцавіч.

“Нават калі пры падпале ўзнік толькі невялікі матэрыяльны ўрон, мы асуджаем злачынства самым сур’ёзным чынам”, — дадаў Ронцавіч далей. “Таму што той, хто падпальвае сімвалы разнастайнасці, рэспекту і прызнання, не толькі прасоўвае нянавісць і адасобленасць, але і пагражае больш небяспечнымі дзеяннямі”.

Не першы квір-варажнечы выпадак

Роберт Боензіпен і Олівер Брам валодаюць “Арлекінам” ад 2015 году. Для абодвух уласнікаў гэта не першы квір-варажнечы выпадак. “Наш будынак аблівалі фарбаю, закідвалі яйкамі, маладзёны выламвалі дзверы і абражалі геяў, патрабуючы, каб мы зніклі”, — распавёў Бовензіпен выданню “WAZ”.

 

Также по теме: Ранкам у мінулую суботу невядомыя падпалілі вясёлкавы сцяг перад сцэнічнай кавярняй “Арлекін” у Дуйсбургу.