(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');

У Эрфурце адчыняецца ЛГБТ-цэнтр

время чтения: 2 мин

Першае ў Цюрынгіі месца сустрэч для ЛГБТ ўжо ў першыя тыдні атрымала запыты “з усіх бакоў свету”. На ўрачыстае адкрыццё прыбудзе прэзідэнт парламента федэральнай зямлі Біргіт Келер.

Ад пачатку дзейнасці ў верасні першы квір-цэнтр у Цюрынгіі, па ўласнай інфармацыі, атрымаў запыты “з усіх бакоў свету”. У Эрфурце адзначыліся людзі з самога гораду і яго прадмесцяў, а таксама з Апольды, Готы, Бад Зюльца, Зула, Ены, Ільменаў і Ляйнэфэльдэ.

“Многія, хто шукае парады і прыходзіць да нас, ужо шмат гадоў вымагаюць дапамогі і не маглі яе знайсці раней”, — сказаў Морган Доль з кансультацыйнай службы. Цэнтр функцыянуе як месца сустрэч для ЛГБТІ. Як паведаміў цэнтр, падчас 26 дарадчых сумоўяў асноўнай тэмай гутарак былі праблемы транс – і небінарных людзей і іх сямейнікаў. Апроч персанальных кансультацый яшчэ 75 чалавек прайшлі навучанне на пяці асветніцкіх мерапрыемствах.

ЛГБТОфісная супольнасць з транс-інтэр-актывам

Цэнтр дзеліць памяшканне ў Эрфурце з Цюрынгскім бюро Транс-інтэр-актыву Цэнтральнай Германіі (ЦІАЦ), якое знаходзіцца там ад траўня. Тут дадаткова былі праведзены 25 кансультацый у галіне дзіцячых і падлеткавых праблем, а таксама для медычнага персаналу. ЦІАЦ правёў з траўня 72 персанальныя кансультацыі.

“Нам паступаюць запыты з усіх магчымых куткоў”, — распавяла супрацоўніца ЦІАЦ Сандзі Арнольд. “Да прыкладу, адзін запыт трапіў да нас праз камітэт па зваротах грамадзян ландтагу, бо людзі проста не ведаюць, куды ім звяртацца”.

Адкрыццё 19 кастрычніка

Увечары ў аўторак адбудзецца сумесная ўрачыстая цырымонія адкрыцця Квір-цэнтра і ЦІАЦ з прывітальным словам прэзідэнткі ландтагу Біргіт Келер (партыя Левая).

Перш за ўсё радасна за гэты старт у Эрфурце. На будучыню было б пажадана, каб падобныя кансультацыйныя і дарадчыя магчымасці з’явіліся па ўсёй Цюрынгіі, адзначаюць у Цэнтры. Ужо цяпер можна прадбачыць, што патрэба ў кансультаванні і парадах будзе вельмі інтэнсіўна расці па ўсёй федэральнай зямлі, “прычым так, што мы адны не зможам з гэтым справіцца”.

 

Также по теме: В США выдали первый паспорт с гендером X