Вена: Маці напала на сына-гея пасля ягонага камінг-аўта
У аўстрыйскай федэральнай сталіцы сталася зразумелым, чаму многія маладыя ЛГБТ ўсё яшчэ баяцца камінг-аўта: гамафобная маці цалкам зляцела з катушак у муніцыпальнай акрузе Хітцынг.
47-гадовая жанчына, згодна паведамленняў аўстрыйскіх медыя, у мінулы аўторак а 16-й гадзіне ў Вене-Хітцынгу напала на свайго 26-гадовага сына пасля таго, як той зрабіў камінг-аўт як гей. “Малады чалавек больш не знайшоў магчымасцей для самаабароны і выклікаў паліцыю”, — паведаміла венская рэгіянальная рэдакцыя Аўстрыйскага радыё.
Па прыбыцці паліцыянтаў на месца здарэння на самым захадзе федэральнай сталіцы маці, грамадзянка Сербіі, знаходзілася ў такім ашалелым стане, што нават напала на 26-гадовую паліцыянтку. Жанчына сарвала з яе твару маску і пакінула на ім шматлікія драпіны.
Маці даставілі ў шпіталь
Пасля гэтага гамафобную маці затрымалі. Па прычыне яе выключнага стану пазней жанчыну даставілі ў шпіталь. Пацярпелай паліцыянтцы спатрэбілася дапамога хуткай медычнай дапамогі. Пра стан сына прадстаўнікі ўладаў нічога не паведамілі.
Гэта не першы выпадак гамоваражнечага гвалту з боку бацькоў: толькі пры канцы верасня зямельны суд у паўднёва-аўстрыйскім Клагэнфурце прысудзіў 32-гадоваму мужчыну грашовы штраф за тое, што ён не пажадаў прыняць гомасэксуальнасць сваёй 17-гадовай пачаркі і пад пагрозай гвалту прымусіў яе расстацца з сяброўкай у он-лайне.
Да таго ж, у мінулым месяцы быў вынесены вырак у дачыненні да гома-ненавісніка ў Грасе, другім па велічыні горадзе Аўстрыі: 32-гадовы мужчына быў асуджаны на тры гады зняволення за тое, што той з нянавісці да габрэйскіх людзей і гомасэксуалаў здзейсніў напады на квір-аб’яднанне і сінагогу і атакаваў прэзідэнта габрэйскай абшчыны Грасу.