Мастацтва Аляксандра Каньеда, 1902–1978

время чтения: 2 мин

Аляксандр Каньеда (Alexander Cañedo; 26 снежня 1902 г., г. Мехіка, Мексіка – 1 лютага 1978 г., Заходні Галівуд, ЗША) – мексіканскі і амерыканскі мастак, які належаў да плыняў сюррэалізму і магічнага рэалізму ў сярэдзіне XX стагоддзя.

 

Амерыканскі пісьменнік-фантаст Гары Харысан любіў спасылацца на «сексуальны дымарфізм» вокладак навукова-фантастычных часопісаў сярэдзіны 20-га стагоддзя, пад якім ён меў на ўвазе мастацкую традыцыю, калі мужчыны-касманаўты звычайна маляваліся ў трывалых скафандрах або функцыянальнай вопратцы, а іх калегам-жанчынам наносілі распыленнем уборы з глыбокім дэкальтэ, калі ім наогул давалі хоць якую вопратку. Сексізм усё яшчэ квітнеў у фантастычнай будучыні з дэфіцытам бачнай мужчынскай плоці. Гэта робіць некалькі вокладак, зробленых Аляксандрам Каньеда для амерыканскага часопіса «Ашамляльная навуковая фантастыка» (“Astounding Science Fiction”), дастаткова незвычайнымі, каб не сказаць унікальнымі.

 

 

Люты, 1948.Мастацтва Аляксандра Каньеда, 1902–1978

Ілюстрацыі Аляксандра Каньеда ў часопісе падпісваліся проста — “Alejandro”.

Рэдакцыя часопіса аддавала перавагу цвярозай навуковай фантастыцы, арыентаванай на тэхналогіі, з вокладкамі, што пазбягалі бедна апранутых жанчын (і, па праўдзе кажучы, мужчын без кашуляў…), якія кожны месяц з’яўляліся на вокладках хітрага канкурэнта, часопіса «Гісторыі планеты» (“Planet Stories”). Аднак у «Ашамляльнай навуковай фантастыцы» па-ранейшаму патрабаваліся робаты і ракетныя караблі, і палова вокладак, вырабленых Каньеда мела больш прадказальныя выявы. Першы з касмічных малюнкаў у стылі «ню» з’явіўся пасля таго, як рэдактар Джон У. Кэмпбэл заўважыў непрададзеную карціну падчас візіту ў майстэрню Каньеда. Кэмпбэл і яго чытачы ўбачылі чысты сімвалізм у выявах аголеных мужчынаў. Каньеда пахвалілі за яго мастацтва ў раздзеле чытацкай пошты. Аднак, у кантэксце яго адкрыта гомаэратычнай творчасці, карціны, відавочна, больш адлюстроўвалі асабістыя ўпадабанні мастака.

 

Кастрычнік, 1949.Мастацтва Аляксандра Каньеда, 1902–1978

Сёння Каньеда апісваюць як мастака-гея. Аднак гэта сцвярджэнне нялёгка пацвердзіць, бо даступныя біяграфічныя звесткі паўтараюць адныя і тыя ж нешматлікія факты. Але яго мастацкая творчасць па-за сценамі рэдакцыі часопіса пастаянна вярталася да чалавечага цела – сферы, дзе ўзровень яго майстэрства быў дастатковым для публікацыі ў 1954 годзе сціслага дапаможніка для мастакоў “Як Каньеда малюе чалавечую фігуру”. Большасць яго творчых работ, выстаўленых на сайтах аўкцыёнаў, прадстаўленая малюнкамі аголеных (або напаўаголеных) мужчынскіх фігураў, аформленых з любоўю і пяшчотай. Некалькі яго пазнейшых карцін лёгка маглі б паслужыць вокладкамі для новых нумароў часопіса. Тэхніка гульні святлом і колерам на гэтых працах з выявамі аголеных мужчын папросту выдатная. Яна паказвае мастака, які варты большай увагі.

 

Крыніца: johncoulthart.com