Ці чулі вы пра Баярда Расціна – цемнаскурага гея, дарадцу Марціна Лютэра Кінга?

время чтения: 4 мин

Сацыяліст Баярд Расцін, уплывовы цемнаскуры гей, які натхняў на дзеянні Марціна Лютэра Кінга-малодшага, быў амерыканскім лідэрам грамадскага руху за грамадзянскія правы, ненасілле і правы геяў. Аднак істэблішмэнт руху за грамадзянскія правы трымаў яго ў ценю з-за яго сексуальнай арыентацыі.

Ён таксама быў галоўным стратэгам знакамітага маршу МЛК на Вашынгтон.

Баярд Расцін нарадзіўся ў Уэст-Чэстэры, штат Пэнсыльванія, 17 сакавіка 1912 года. Некалькі разоў яго арыштоўвалі за грамадзянскае непадпарадкаванне і адкрытую гомасексуальнасць.

Ён быў бясстрашным змагаром за роўнасць і выкарыстоўваў свой голас дзеля барацьбы за раўнапраўе, што заслужыла яму месца ў гісторыі.

Напрыканцы сваёй палітычнай кар’еры ён сказаў: «Галоўны ўрок, які я атрымаў у барацьбе за правы чалавека на працягу 50 гадоў для людзей ва ўсім свеце… просты: Ніводная група не застрахавана ад прадузятасці, фанатычных нападак і пераследу, пакуль хоць нейкая адна група зазнае асаблівае негатыўнае стаўленне.

гей

Выхаванне

Будучага актывіста выхоўвалі бабуля і дзядуля Юлія і Яніфер Расцін, хоць ён быў перакананы, што яны яго бацькі. Яго старэйшая сястра Фларэнс на самай справе была яго маці, а ягоны бацька Арчы Хопкінс быў імігрантам з Вест-Індыі.

Баярд меў добрую адукацыю. Ён вучыўся ва Універсітэце Уілберфорс у Агаё і Дзяржаўным педагагічным каледжы Чэйні ў Пенсільваніі, перш чым пераехаць у Нью-Ёрк у 1937 годзе. Там ён вучыўся ў гарадскім каледжы Нью-Ёрка.

Баярд вельмі цікавіўся палітыкай, і ў 1936 годзе на кароткі час уступіў у Лігу маладых камуністаў, але неўзабаве расчараваўся ў гэтай партыі.

гейПалітычныя погляды

Асабістая філасофія Баярда, відавочна, складалася пад уплывам руху негвалтоўнага супраціву Махатмы Гандзі, таксама вядомым як квакерскі пацыфізм, і сацыялізмам, які прапаведаваў лідар амерыканскага рабочага руху Філіп Рэндальф.

Баярд працаваў на Рэндальфа, які таксама быў яго настаўнікам. Падчас Другой сусветнай вайны ён змагаўся з расавай дыскрымінацыяй падчас рэкрутавання ў войска.

Баярд быў выбітным актывістам на пачатку руху за грамадзянскія правы 1940-х гадоў, прапагандаваў роўнасць на працоўным месцы і сацыяльныя праекты, такія як “Свабода перасоўвання” (Freedom To Ride), якія кідалі выклік сегрэгацыі ў аўтобусах, што рухаліся паміж штатамі.

Таксама ён браў удзел у некалькіх пацыфісцкіх групах, у тым ліку ў рэлігійнай негвалтоўнай суполцы «Братэрства прымірэння» (“Fellowship of Reconciliation”).

Пасля адмовы ад удзелу ў вайне ў 1944 годзе з-за спавядання негвалтоўнай веры квакераў ён быў зняволены ў турму як свядомы ўхіліст.

Гэта было не апошні пераслед актывіста паводле закона. Ён таксама быў арыштаваны ў 1946 годзе ў Паўночнай Караліне, калі пратэставаў супраць сістэмы сегрэгацыі ў грамадскім транспарце. Тады яго прысудзілі да катаргі, дзе ён працаваў, скаваны кайданамі на ланцугу ў групе з іншымі асуджанымі.

Баярд Расцін: «Асноўныя чыннікі, якія паўплывалі на маё жыццё: 1) негвалтоўная тактыка; 2) канстытуцыйныя сродкі; 3) дэмакратычныя працэдуры; 4) павага да чалавечай асобы; 5) вера ў тое, што ўсе людзі адно цэлае».

У 1953 годзе Расцін быў арыштаваны ў горадзе Пасадэна, Каліфорнія. Яго схапілі падчас сексу з двума мужчынамі ў прыпаркаваным аўтамабілі. Гомасексуальны мужчына быў зняволены на 60 дзён па абвінавачанні ў амаральных паводзінах.

гейМарцін Лютэр Кінг і яго марш на Вашынгтон

Да 1950-х гадоў Баярд стаўся экспертам у арганізацыі пратэстаў за правы чалавека, што прывяло яго да самай вядомай сустрэчы. Актывіст пазнаёміўся з Марцінам Лютэрам Кінгам і пачаў працаваць з ім у якасці арганізатара і стратэга ў 1955 годзе.

Баярд стаў ключавым голасам у руху за грамадзянскія правы. Найбольш вядома, што ён адыграў ключавую ролю ў арганізацыі маршу на Вашынгтон “За працу і свабоду” 28 жніўня 1963 года, дзе Кінг выступіў са сваёй легендарнай прамовай «У мяне ёсць мара».

Марш на Вашынгтон узняў свядомасць цемнаскурых амерыканцаў, якія ўсё яшчэ адчувалі расавую няроўнасць на працоўным месцы праз 100 гадоў пасля адмены нявольніцтва.

Баярд таксама дапамог Кінгу зладзіць кампанію байкоту сэгрэгаваных аўтобусаў у Мантгомеры, штат Алабама, у 1956 годзе і навучыў Кінга філасофіі негвалтоўнага супраціву Гандзі.

Напярэдадні маршу на Вашынгтон Расцін Баярд сказаў: «Вы павінны разумець, што марш будзе паспяховым, калі ў Вашынгтоне з’явяцца 100 000 чалавек або 150 000 ці 200 000 і больш. Гэта будзе самая вялікая акцыя ў гісторыі. Яна пакажа, што супольнасць цемнаскурых аб’яднаная, як ніколі, у супрацы з белымі працаўнікамі і вернікамі цэркваў з усёй краіны». У выніку, каля 250 тысяч асобаў далучыліся да маршу.

гей

Пазнейшая праца і асабістае жыццё

У 1965 годзе Расцін і яго настаўнік Рэндальф заснавалі ў Нью-Ёрку Інстытут Філіпа Рэндальфа — адукацыйную ўстанову на карысць раўнапраўя ў грамадзянскай і працоўнай сферы.

Расцін таксама працягнуў сваю працу ў межах рухаў за грамадзянскія правы і мір, і казаў пра неабходнасць сацыяльных правоў для геяў і лесбіек. За сваю кар’еру ён атрымаў вялікую колькасць разнастайных узнагарод і ганаровых званняў.

Яго творы пра грамадзянскія правы былі апублікаваныя ў зборніку Down the Line у 1971 годзе і ў Strategies for Freedom у 1976 годзе.

Аб асабістым жыцці Баярда Расціна вядома няшмат. У 1977 годзе ён пазнаёміўся з Уолтэрам Нэглем, які цяпер выконвае абавязкі выканаўчага дырэктара фонду Баярда Расціна. Пара была разам 10 гадоў да смерці выбітнага правабаронцы. Ён памёр ва ўзросце 75 год ад разрыву апендыкса ў Нью-Ёрку 24 жніўня 1987 года.

Каментуючы смерць Расціна, старшыня Нацыянальнага Кангрэса расавай роўнасці Рой Ініс сказаў: «Байярд Расцін быў планавальнікам, каардынатарам, мысляром. Ён паўплываў на ўсіх маладых лідараў руху за грамадзянскія правы, нават на тых з нас, хто з ім разыходзіўся на ідэалагічнай глебе».

20 лістапада 2013 года тагачасны Прэзідэнт ЗША Барак Абама пасмяротна ўзнагародзіў Баярда Расціна медалём Свабоды. Узнагароду з рук першай асобы ЗША прыняў Уолтэр Нэгель.

Крыніца: pinknews.co.uk

 

Также по теме: ЛГБТ-секс в Ботсване стал законным