Амру Аль-Кадзі пра квір і іслам, сваю любоў да Алаха і пра тое, чаму трансфобы заўсёды прайграюць

время чтения: 3 мин

У кастрычніку 2021 года пасля пераадолення чарговых пандэмійных пікаў паспяхова адрадзілася «трансгрэсіўнае дрэг-шоў» Амру Аль-Кадзі «Гламру: ад карана да каралевы»  (Glamrou: From Quran to Queen).

Гэта шоў даследуе адносіны ірацкай небінарнай аўтаркі і выканаўцы з яе квір-сексуальнасцю і мусульманскай верай. Яно вымушана прыпынілася падчас пандэміі.

Але, як зазначыла Амру Аль-Кадзі ў інтэрв’ю PinkNews, гэта магло быць і добра: «Шоу перад пандэміяй было яшчэ ў чарнавым варыянце, але, дзякуючы лакдаўну, мы змаглі дазволіць матэрыялу крыху даспець.
Гэта шоў, па сутнасці, з’яўляецца гісторыяй кахання паміж мной, як «дрэг» і Алахам. Я даследую шляхі, па якіх я магу звязацца з маёй ісламскай верай або адарвацца ад яе.»

Амру Аль-Кадзі пра квір і іслам, сваю любоў да Алаха і пра тое, чаму трансфобы заўсёды прайграюць

«Выкарыстоўваючы камедыю, спевы без фанаграмы, маналогі, сцэнкі і сінхранізацыю вуснаў, я стараюся прадэманстраваць на працягу гадзіны, наколькі хаатычным, а часам і шакуючым можа быць існаванне квір-мусульман”.
Аль-Кадзі стараецца не выдаць занадта шмат інфармацыі пра шоў і не саспойлерыць нейкі з «сюрпрызаў» у шоў, але кажа, што ў шоў «шырока даследуецца» яе асабісты досвед узгадоўвання квір-асобай і мусульманкай.
«Гэта было даволі жахліва», — кажа яна. «Калі я адчула, што ў ісламе для мяне можа не быць месца, я па-дурному падумала, гледзячы навіны па тэлебачанні, што «белая брытанская» культура можа быць маім домам. Але, да чорта, так яно не было», — дадае Амру Аль-Каідзі.
Яе квір і мусульманская ідэнтычнасці «цалкам супрацьстаялі адна да адной», калі яна расла: «У нейкі момант я вызначылася як асоба мусульманскай веры і пачала адмаўляць сваю квір-ідэнтычнасць, але пасля таго, як зрабіла камінаўт, пайшла іншым шляхам».

Для Амру Аль-Кадзі «дрэг» стаўся «гаючым сродкам».

Нягледзячы на змаганне з самой сабою, каб прымірыць асабістую мусульманскую і квір-ідэнтычнасць, Амру Аль-Кадзі ў рэшце рэшт выявіла, што «дрэг стаўся «дзіўным гаючым інструментам», які дапамог ёй «падлучыцца да сваёй спадчыны».
«Ён дапамагае вам перапісаць свае наратывы», — падкрэсліла яна.
«У маёй іракскай спадчыне ёсць шмат рэчаў, якія мне заўсёды падабаліся, калі я падрастал, але гэтыя рэчы былі недаступныя для мяне, як для чалавека, якога прызначылі мужчынам. У дрэгу я змагла звязацца з тымі часткамі маёй спадчыны, да якіх ніколі не мела доступу, і ў пэўным сэнсе гэта дапамагло мне злучыць сваю квір-ідэнтычнасць з маёй арабскай спадчынай. Калі я падрастала, мне казалі, што я нікчэмная і што я слабая, але ў дрэгу я магу гэта сублімаваць і адчуваць сябе непераможнай. Нават калі дрэг-шоў сканчаецца, гэтае адчуванне часткова застаецца са мною», — дадала яна.

 

Жыццё квір-асобы і небінарнай персоны ў сённяшняй Вялікабрытаніі «спусташае», падзялілася сваімі адчуваннямі дрэг-перформерка.

Амру аль-Кадзі выказвалася ў сацыяльных сетках аб існаванні агрэсіўнай трансфобіі, якая зыходзіць з усіх бакоў у палітыцы і СМІ Вялікабрытаніі, і ахарактарызавала цяперашні клімат для транс-персонаў у гэтай краіне як «спустошвальны».
У прыватнасці, яна заявіла наступнае: «Анты-трансгендарныя фанатыкі не спыняюцца ні перад чым у дасягненні сваіх мэтаў, у тым ліку атакуючы усе квір-прасторы і інстытуты, такія як ‘Stonewall’ і ‘PinkNews’. І гэта скаардынаваны і ваяўнічы напад фанатычнага руху, шырока ўхвалены брытанскімі СМІ».
Той факт, што ў гэтай краіне «акурат цяпер жахліва» — адна з прычын, па якіх Амру аль-Кадзі  плануе неўзабаве з’ехаць з Вялікабрытаніі.
Але ў канчатковым рахунку яна лічыць, што «трансфобы прайграюць», дадаючы: «Іх пазіцыя рэакцыйная, якую падтрымлівае вельмі мала маладых людзей».

Яна таксама дала параду дэпутатцы ад лейбарыстаў Розі Дафілд, якая надоечы заявіла ў падкасце з апальным анты-трансгендарным комікам Грэмам Лайнэнам, што небінарныя людзі — «нешта новенькае».
«Я б сказала ёй, што катэгорыі мужчын і жанчын – гэта выбудаваныя навязванні рэчаіснасці, і што людзі, якія існавалі па-за гендэрнай бінарнасцю, існуюць ужо тысячы гадоў», — падкрэсліла Аль-Кадзі.
«Яна павінна пачытаць разумныя кнігі і проста неадкладна спыніць балбатню. Яна насамрэч перакручвае столькі няпраўды і хлусні, і гэта сапраўды шкодна і мае небяспечныя наступствы», — дадала яна.
Праца Аль-Кадзі, у тым ліку дрэг-шоў Амру Аль-Кадзі «Гламру: ад карана да каралевы»  (Glamrou: From Quran to Queen)  – вельмі важнае ў час, калі трансендарным людзям даводзіцца абараняць сваё існаванне.
«Ва ўсёй сваёй працы, ці то «дрэг», ці то жывы перфоманс, я атрымліваю асалоду ад неадназначнасці і магіі супярэчнасці, і люблю паказваць побач рэчы, якія ўспрымаюцца як процілеглыя. Мне здаецца, што такая дыялектная прастора – гэта месца руху наперад і размовы. Яе нельга перавесці ў рэчаіснасць вайны стрымаў у Twitter. Гэта шоў, без выбачэнняў, «трансгрэсіўнае», і я думаю, што зараз сапраўды важна паказаць гледачам, што ў нас ёсць упартасць быць самімі сабой без неабходнасці прасіць за гэта выбачэнне. Я кажу сур’ёзна — мы нікуды не сыдзем!”, — дадала Аль-Кадзі.

Крыніца: pinknews.co.uk