ДАЙДЖЭСТ АСВЯТЛЕННЯ ЛГБТ-ТЭМАТЫКІ Ў БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯХ IV квартал 2021 года

время чтения: < 1 мин

У чацвёртым квартале 2021 года працягнуўся распачаты трэнд сярод дзяржаўнай прапаганды са спробамі дыскрэдытавання ЛГБТК+ — супольнасці.

“Пакаянныя” відэа, якія сілавікі ўзялі на ўзбраенне практычна з пачатку пратэстаў, сталіся яшчэ адным спосабам уздзеяння на ЛГБТ-людзей Беларусі. Некалькіх затрыманых прымушалі паведаміць пра сваю сексуальную арыентацыю, што разам з агучваннем памераў іх заробкаў (вышэйшых за сярэднія па краіне) па задуме замоўцаў павінна было распальваць нянавісць да такіх людзей.

Аднак медыі рэагавалі нетрывіяльна. Яны тлумачаць аўдыторыі, што насамрэч адбываецца і чаму нельга патрапляць у такую відавочную пастку нянавісці.

 

Белорусские силовики пришли за геями

Шантаж и реальная угроза жизни. Аутинг как способ борьбы с «неугодными»

Ориентация — белорус. Как реагировать на принудительный аутинг?

Как государственная пропаганда дискредитирует задержанных

«Извинения на камеру стали снимать в другом стиле»: Что нового изобрели силовики для покаянных видео

 

Пасля «пакаянных» відэа з аўтынгам у сацыяльных сетках пачалася цэлая кампанія падтрымкі ЛГБТ-супольнасці.

Вядома, шмат хто з прадстаўнікоў супольнасці быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за пагрозы бяспецы.

«Открытый гей объясняет, чего ему стоил последний год и как ГУБОПиК усиливает ЛГБТ-сообщество Беларуси»

Іншыя паведамленні прапаганды застаюцца ў духу канспіралагічных тэорыяў аб тым, што ЛГБТК-рух – гэта спроба скараціць насельніцтва планеты або справакаваць канфлікт.

Хаця, відавочна, што канфлікт спрабуюць раздзьмуць самі прапагандысты. На шчасце, беспаспяхова.

Рэдакцыя Gpress.info

P.S. 2021 год стаўся знакавым для Gpress.info. Наша аўдыторыя на сайце і ў сацыяльных сетках дасягнула адзнакі ў 100 000 асобаў штомесяц!

 

Цалкам азнаеміцца з Дайджэстам.